Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа падзякаваў удзельнікам «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска |
Святы Айцец
|
29.01.2013 13:56 |
Папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска (ЗША), падзякаваўшы тым, якія даюць публічнае сведчанне ў абарону «фундаментальнага права на жыццё і маральны імператыў падтрымкі непарушнай годнасці кожнага члена чалавечай сям’і, асабліва найменшых і самых безабаронных з нашых братоў і сясцёр».
Перад пачаткам маніфестацыі ў Сан-Францыска благаслаўленні і словы прывітання Пантыфіка перадаў Апостальскі Нунцый у ЗША арцыбіскуп Карла Марыя Вігана.
Маршы ў абарону жыцця адбыліся ў выхадныя на ўсёй тэрыторыі ЗША. У маніфестацыі ў Сан-Францыска ўдзельнічала каля 50 тысяч чалавек, у маніфестацыі ў Вашынгтоне рэкордная колькасць — каля паўмільёна. Маршы адбыліся з нагоды 40-годдзя легалізацыі ў краіне абортаў. За гэты перыяд у краіне было забіта больш за 55 мільёнаў ненароджаных дзяцей. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.