На апошняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкта ХVI чакаюцца дзясяткі тысяч вернікаў |
Святы Айцец |
21.02.2013 16:34 |
Рым рыхтуецца да прыняцця вялікай колькасці вернікаў і турыстаў у перыяд з канца лютага і да пачатку красавіка. Гэта звязана з жаданнем пілігрымаў з усяго свету ўдзельнічаць у апошніх мерапрыемствах, якія правядзе Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI перад сыходам з Пасаду св. Пятра, а таксама з увагай да будучага канклаву і ўрачыстасці інтранізацыі новага Папы. Як інфармуе Ватыканскае радыё, гарадскія службы Вечнага Горада абвясцілі, што ў нядзелю 24 лютага, калі Бэнэдыкт ХVI апошні раз сустрэнецца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», будзе зменены расклад працы гарадскога транспарту, паміж Ватыканам і важнейшымі пунктамі ў горадзе будуць курсаваць дадатковыя аўтобусы. (AG) |