Бэнэдыкт XVI: хацеў бы ўсімі сіламі служыць дабру Касцёла і чалавецтва |
Святы Айцец |
01.03.2013 12:56 |
Увечары 28 лютага, прыбыўшы ў Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI прывітаў вернікаў з акна Апостальскага палацу і звярнуўся да іх з кароткай прамовай, якая стала апошнімі словамі яго Пантыфікату. «Дарагія сябры, я цешуся, што магу быць з вамі, атачоны прыгажосцю стварэння і вашай любоўю, якая з’яўляецца для мяне вялікім падмацаваннем, — адзначыў Папа Рымскі на пенсіі. — Дзякую вам за вашу прыхільнасць і любоў. Вы бачыце, што мой сённяшні дзень ужо іншы, чым усе папярэднія: з 20 гадзін я ўжо не з’яўляюся Папам, найвышэйшым кіраўніком Каталіцкага Касцёла. З гэтага часу я буду ўжо толькі пілігрымам, які распачынае апошні этап сваёй зямной вандроўкі». (AG) |