Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папская рада праводзіць конкурс фатаграфіі «Мой Бэнэдыкт XVI. Апавяданне пра знаёмства»
Святы Айцец
05.03.2013 20:33

Папская рада па сродках масавай камунікацыі праводзіць конкурс фатаграфіі на тэму «Мой Бэнэдыкт XVI. Апавяданне пра знаёмства». Працы можна дасылаць да 15 сакавіка. Яны павінны быць адлюстраваннем асабістай сустрэчы з Бэнэдыктам XVI.

Гэта могуць быць здымкі з апостальскіх падарожжаў Папы, сустрэч, аўдыенцый і іншых падзей. Не абавязкова, каб на іх быў сам Пантыфік: важна, каб здымак быў звязаны з падзеяй, якая мае адносіны да яго. Неабходна, каб фатаграфіі былі ўласнымі і перадавалі цудоўную і прыгожую атмасферу сустрэчы з Бэнэдыктам XVI. Працы могуць быць як каляровымі, так і чорна-белымі. Кожны ўдзельнік можа даслаць тры фатаздымкі. Іх неабходна адправіць на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Пры гэтым важна пазначыць сваё імя, прозвішча і e-mail.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, галасаванне за лепшы здымак будзе адбывацца на старонцы ватыканскага інфармацыйнага сайта news.va ў фэйсбуку. У першым туры перамогуць 20 здымкаў, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў. Затым з іх прафесійнымі ватыканскімі фатографамі будзе абраны канчатковы пераможца. Працы, якія займуць першыя тры месцы, будуць выкарыстаны ў якасці банера на сайце www.news.va. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на гэтым жа сайце, а з пераможцам звяжуцца асабіста.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.