|
Новаабранага Папу віншуюць праз інтэрнэт |
|
Святы Айцец
|
|
14.03.2013 12:31 |
|
Людзі дасылаюць віншаванні папу Францішку праз інтэрнэт. Новаабраны Пантыфік яшчэ да свайго абрання меў фан-профіль на «Facebook» па-іспанску. Праз некалькі хвілін пасля абвяшчэння аб выбары кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра былі створаны яго фан-старонкі ў той жа сацыяльнай сетцы на некалькіх іншых мовах.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, тысячы людзей даслалі на гэтыя старонкі свае віншаванні новаабранаму Пантыфіку, у якіх утрымліваюцца пажаданні справіцца з выклікамі, якія стаяць перад ім як Папам. Таксама ў «Твітэры», на профілі @Pontifex, якім перад сваёй адстаўкай карыстаўся Бэнэдыкт XVI, з’явілася першае пасля яго сыходу паведамленне «HABEMUS PAPAM FRANCISCUM» (У нас ёсць папа Францішак).
Шматлікія эксперты ўбачылі ў гэтым магчымасць таго, што новы Пантыфік, таксама як яго папярэднік, стане карыстацца «Твітэрам» для дыялога з сучасным светам. (AG)
|