Першая Імша папы Францішка: калі адвяргаем крыж, мы не вучні Хрыста |
Святы Айцец |
14.03.2013 21:28 |
«Без крыжа мы можам быць святарамі, біскупамі, кардыналамі, Папамі, але не вучнямі Пана», — падкрэсліў новаабраны папа Францішак у імправізаванай гаміліі падчас сваёй першай святой Імшы як Рымскага Пантыфіка ў Сікстынскай капэле. У літургіі ўдзельнічалі 114 кардыналаў-выбаршчыкаў. Пантыфік заахвоціў удзельнікаў Імшы жыць у прысутнасці Бога, як Абрагам, будаваць Касцёл з «жывых каменняў», якімі з’яўляюцца яго вернікі, з’яднаныя праз Духа Святога, і вызнаваць Хрыста. Папа адзначыў, што без гэтага Касцёл быў бы толькі «пабожнай няўрадавай арганізацыяй». Як падкрэсліў Святы Айцец, без імкнення за Богам мы «замкнуліся б у сабе, без будавання на Хрысце — сталі б як тыя, хто будуе пясочныя замкі, а без вызнавання Хрыста сталі б служыць сатане». (AG) |