Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа ўзначаліць цырымонію надання рымскай плошчы імя Яна Паўла ІІ |
Святы Айцец
|
05.04.2013 16:39 |
Перад сваім інгрэсам на рымскую кафедру, які адбудзецца 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, Святы Айцец Францішак адкрые дошку, на якой будзе змешчана новая назва плошчы перад гэтай базылікай. Аб гэтым паведаміла Прэфектура Папскага дому.
З 7 красавіка плошча будзе насіць імя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, у цырымоніі прымуць удзел Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні, мэр Вечнага Горада Джані Алемана і прадстаўнікі гарадскіх уладаў. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.