Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак у «Твітэры»: калі абвяшчаем Езуса, наша жыццё павінна быць сведчаннем гэтага
Святы Айцец
14.04.2013 18:08

14 красавіка ў профілі папы Францішка ў «Твітэры» з’явіліся новыя запісы. «Не будзем забывацца: калі мы абвяшчаем Евангелле Езуса, наша жыццё павінна быць сведчаннем гэтага», — так гучыць першы запіс.

«Адараваць Бога азначае вучыцца быць з Ім, пазбаўляючыся нашых схаваных ідалаў і ставячы Яго ў цэнтры нашага жыцця», — такі другі запіс на @Pontifex.

А падчас сённяшняй сустрэчы з вернікамі на малітве «Regina Cаeli» Святы Айцец адзначыў: «Калі хтосьці сапраўды ведае Езуса Хрыста і верыць у Яго, зведвае Яго прысутнасць у жыцці і моц Яго ўваскрасення, ён не можа ўстрымацца ад перадачы іншым гэтага досведу. А калі сустракае неразуменне або супярэчанне — ён паводзіць сябе так, як Езус падчас сваёй мукі: адказвае з любоўю і моцай праўды».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.