Святы Айцец заахвоціў праяўляць любоў да бліжніх |
Святы Айцец |
29.04.2013 12:17 |
А 28 красавіка, цэлебруючы Імшу на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 44 чалавекам з розных краін свету, Пантыфік падкрэсліў, што Дух Святы перамяняе свет, у якім мы жывём, таксама і праз нас. «Адкрыем Яму дзверы, дазволім Яму, каб кіраваў намі, дазволім, каб Яго безупыннае дзеянне зрабіла нас новымі людзьмі, каб нас ажыўляла Божая любоў, якую дае нам Дух Святы», — заклікаў Святы Айцец і дадаў, як было б прыгожа, калі б тыя, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, маглі сказаць у канцы дня: сёння ў школе, дома, на працы, будучы ведзены Богам, я зрабіў жэст любові адносна маіх сяброў, бацькоў або старэйшых людзей. (AG) |