Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа падпісаў дэкрэты аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў
Святы Айцец
03.05.2013 13:55

Папа Францішак зацвердзіў некалькі дэкрэтаў аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў. 2 мая Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Сярод кандыдытаў да хвалы алтара вернікі, якія сведчылі пра Хрыста ў розных асяродках і рознымі чынамі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, першы дэкрэт датычыўся прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугі Божай Марыі Крыстыны Савойскай, каралевы абедзвюх Сіцылій, якая памерла ў 1836 г. у Неапалі. За сваё жыццё яна праславілася сярод людзей дабрынёй, верай і любоўю да справаў міласэрнасці. Працэс беатыфікацыі каралевы Марыі Крыстыны пачаўся адразу пасля яе смерці.

Таксама Папа падпісаў дэкрэт аб прызнанні цуду, здзейненага праз заступніцтва свецкай верніцы Слугі Божай Марыі Баланьезэ — італьянскай містычкі ХХ ст.

Акрамя таго, Святы Айцец пацвердзіў гераічнасць цнотаў двух заснавальнікаў манаскіх супольнасцяў: іспанскага святара Джоакіна Расэла і Фэра і польскай законніцы Марыі Тэрэзы ад св. Юзафа, заснавальніцы кангрэгацыі кармэлітак ад Дзіцятка Езус.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме