Біскупы Канады пра чыстасць і годнае перажыванне сексуальнасці |
28.01.2011 13:09 |
Сваё апошняе пастырскае пасланне канадскія біскупы прысвяцілі чыстасці. Дакумент скіраваны да маладых людзей, якія жывуць самотна або ў сужэнстве, а таксама да асоб кансэкраваных. У сваім пасланні іерархі ўказваюць на тое, якім вялікім дарам з’яўляецца сексуальнасць і колькі карысці і ласк атрымлівае асоба, якая перажывае яе згодна з воляй Бога. У пасланні падкрэсліваецца важнасць малітвы і сакрамэнтаў, духоўнага кіраўніцтва як дапамогі тым, хто прагне жыць у евангельскай чыстасці. «Чыстасць сёння з’яўляецца выклікам асабліва для маладых людзей у нашай краіне, — каментуе пасланне старшыня дактрынальнай камісіі епіскапату Канады арцыбіскуп Майкл Міллер. — Таму мы, канадскія біскупы, хочам дадаць адвагі тым маладым людзям, якія маюць цяжкасці з чыстасцю, хочам запэўніць іх у нашай малітве і падтрымцы». Пасланне напісана даступнай мовай і выдадзена ў цікавай і атракцыйнай форме. Завяршаецца яно канкрэтнымі прыкладамі з жыцця некаторых святых, якія могуць быць узорам у вытрыванні ў чыстасці. |