Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сексуальная адукацыя нішчыць сорам?
14.12.2011 13:04

Швейцарскі біскуп Вітус Хуондэр выказаўся супраць сексуальнай адукацыі дзяцей і моладзі. Па словах іерарха, прапанаваная дзяржавай адукацыйная праграма нішчыць «натуральную абарону чалавечай сексуальнасці, якою з’яўляецца сорам». Таму, на думку біскупа, бацькі павінны мець права на свабоднае наведванне іх дзецьмі такіх спрэчных лекцый.

«Калі пачуццё сораму ў дзяцей і моладзі ставіцца пад пагрозу ў кантакце з такім навучаннем, пад рызыку падпадае здаровае развіццё іх асобы», — сцвердзіў швейцарскі іерарх.

Біскуп звярнуў увагу, што хоць сучасная дзяржава замяняе бацькоў у многім, што датычыць школы і адукацыі, аднак канчатковае рашэнне ў сферы адукацыі заўсёды належыць бацькам.

Заяву біскупа Хуондэра адносна сексуальнай адукацыі дзяцей і моладзі не падтрымалі некаторыя прадстаўнікі Касцёла і Англіканскіх Цэркваў Швейцарыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.