Касцёл на Філіпінах супраць праграмы сексуальнага выхавання, прапанаванай урадам |
05.09.2012 12:39 |
Такая праграма існуе ў дзяржаўных школах Філіпін. Гэта адзін з элементаў кампаніі па садзейнічанні так званаму рэпрадуктыўнаму здароўю, мэта якой — спыніць рост насельніцтва ў краіне. Епіскапат Філіпін не згодны з бачаннем сталення дзяцей, якое мае дзяржава. Яшчэ 5 жніўня гг. супраць гэтага выступалі ў Маніле больш за 60 тысяч чалавек. Цяпер біскупы краіны паведамілі, што касцёльныя школы не падпарадкоўваюцца пастановам ураду. |