Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арганізатары Сустрэчы моладзі ў Мадрыдзе чакаюць прыезду 20 тысяч святароў |
21.06.2011 14:44 |
Каля 20 тысяч святароў з усяго свету, якія будуць суправаджаць маладых людзей, чакаюць арганізатары Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе. Сустрэча пройдзе з 16 па 21 жніўня 2011 г. Пакуль што зарэгістраваліся толькі 12 тысяч святароў, аднак арганізатары прагназуюць удзел 15–20 тысяч душпастыраў. Арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніо Варэла адзначае, што душпастырская паслуга святароў выконвае ключавую ролю ў духоўнай падрыхтоўцы маладых людзей да Сусветнага дня моладзі. Суправаджэнне маладых людзей словам і Эўхарыстыяй з’яўляецца, па словах іерарха, выклікам і нагодай, якія дае гэта сустрэча. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.