Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Львоўская Мітраполія адзначыла 600-годдзе
03.02.2012 14:32

Львоўская Мітраполія Каталіцкага Касцёла ва Украіне адзначыла 600-годдзе. Урачыстую літургію з гэтай нагоды 1 лютага 2012 г. узначаліў Апосталькі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Томас Эдвард Галліксан.

«600-годдзе Львоўскай Мітраполіі — гэта вялікая радасць для Касцёла ва Украіне, — адзначыў яе кіраўнік арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. — Гэта прысутнасць Бога і Яго ласкі сярод людзей. Святкаваннем гэтага юбілею мы выказваем сваю падзяку Богу за ўсе ласкі і дары, а таксама благаслаўленні, якія людзі атрымлівалі праз Касцёл на працягу гэтых шасці стагоддзяў».

Урачыстасці з нагоды юбілею ўкраінскія католікі будуць адзначаць на працягу ўсяго 2012 г. У рамках юбілею 26 мая ў Кіеве распачнецца Першы ўсеўкраінскі Эўхарыстычны кангрэс.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.