Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
5 верасня — 15-годдзе смерці Маці Тэрэзы
05.09.2012 14:34

5 верасня 2012 г. споўнілася 15 гадоў з дня смерці Маці Тэрэзы з Калькуты. Маці Тэрэза (Агнэса Гонджа Баяджыу) нарадзілася 27 жніўня 1910 г. на Балканах. У 18 гадоў паехала ў Ірландыю, дзе ўступіла ў законную супольнасць Ірландскіх сясцёр Ларэта.

У 1931 г. яна склала вечныя шлюбы і атрымала імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 г. св. Тэрэзы з Лізьё, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю. Хутка ордэн накіраваў с. Тэрэзу ў Калькуту, дзе каля 20 гадоў яна выкладала ў жаночай школе святой Марыі.

10 верасня 1946 г. Маці Тэрэза атрымала дазвол ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным Калькуты, а праз два гады заснавала там супольнасць Ордэна міласэрнасці, дзейнасць якой накіравана на стварэнне школ, прытулкаў, бальніц для бедных і цяжкахворых людзей незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. З 1965 г. дзейнасць Ордэна міласэрнасці пераступіла межы Індыі, і на сённяшні дзень ён мае 400 супольнасцяў у 111 краінах свету і 700 дамоў міласэрнасці ў 120 краінах.

У 1979 г. Маці Тэрэза атрымала Нобелеўскую прэмію «За дзейнасць у дапамогу патрабуючаму чалавеку». Яна памерла ў 1997 г. ва ўзросце 87 гадоў. У кастрычніку 2003 г. была беатыфікавана.

Па матэрыялах katolik.ru

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.