Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёстры-місіянеркі Любові ў Гомелі адзначылі дзень бл. Маці Тэрэзы |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
07.09.2011 10:38 |
У Гомелі існуе Дом Міласэрнасці, які служыць прытулкам для некалькіх дзясяткаў мужчын і жанчын, што апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры займаюцца іх доглядам, лячэннем, падтрымліваюць духоўна і псіхалагічна. Амаль кожны дзень сёстры рыхтуюць абед для бяздомных, колькасць якіх часам дасягае 80–90 чалавек. Місіянеркі раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем’яў і самотных састарэлых людзей. Дапамагаюць у гэтым і вернікі парафіі, ахвяруючы адзенне, абутак, посуд ці ежу. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.