Заява маскоўскага філіяла супольнасці «Місіянеры міласэрнасці» (Сёстры Маці Тэрэзы) |
19.09.2011 17:51 |
13–18 верасня 2011 года ў Маскве па рашэнню Арбітражнага суда быў знесены будынак, якi належыць філіялу супольнасці «Місіянеры Міласэрнасці» (Сёстры Маці Тэрэзы). На сённяшні дзень захоўваецца небяспека таго, што будзе дэманціраваны дах другога будынкa, які належыць супольнасці. Гэтая падзея выклікала вялікі грамадскі рэзананс, у сувязі з чым супольнасць лічыць неабходным зрабіць заяву. Падставай для судовага рашэння стала тое, што будынак і мансардны паверх, дазвол на будаўніцтва якіх было атрымана ад уладаў г. Масквы, не былі ўведзены ў эксплуатацыю ў належныя тэрміны. Падставай для гэтага стала памылка супольнасці, звязаная з недастатковым веданнем расійскага заканадаўства і рэгулярнай зменай кіраўніцтва супольнасці, прадугледжанага яе ўнутраным статутам. Калі аб гэтай памылцы стала вядома, у 2007 г. супольнасць звярнулася да мэра Масквы Ю. М. Лужкова з просьбай аказаць садзейнічанне ў ліквідацыі дапушчаных парушэнняў і прывядзенні дакументацыі па пабудаванаму дому ў адпаведнасць з заканадаўствам. Аднак з-за таго, што тэрміны па атрыманаму дазволу на будаўніцтва дома і рэканструкцыю мансарды скончыліся, здаць іх у эксплуатацыю аказалася немагчыма. Будынак на працягу больш чым 15 гадоў выкарыстоўваўся ў якасці прытулку для бяздомных і для догляду за імі. За гэты час тысячы людзей атрымлівалі тут гарачае харчаванне, адзенне, магчымасць для задавальнення элементарных гігіенічных патрэб. Сёстры Маці Тэрэзы аказвалі гэтым людзям дапамогу ў сацыяльнай адаптацыі і аднаўленні згубленых дакументаў. За гэтую дзейнасць супольнасць не раз атрымлівала падзяку з боку дзяржаўных устаноў аховы здароўя. Гэтая дзейнасць ажыццяўлялася ў супрацоўніцтве з Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Рускай Праваслаўнай Царквы. Будынак таксама выкарыстоўваўся для сустрэч груп Ананімных Алкаголікаў і Наркаманаў і іх сваякоў (групы Ал-Анон); падобныя групы з’яўляюцца эфектыўным спосабам процідзеяння распаўсюджванню алкагалізму і наркаманіі. |