Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Больш за 230 тысяч пілігрымаў зарэгістравана на Сусветны дзень моладзі ў Кракаве |
21.08.2015 11:47 |
26 ліпеня пачалася рэгістрацыя на ўдзел у Сусветным дні моладзі ў Кракаве-2016. За гэты час аб сваім удзеле заявіла ўжо 1021 група, што складае больш за 230 тысяч чалавек.
Пра гэта са спасылкай на каардынатара секцыі рэгістрацыі арганізацыйнага камітэту кс. Анджэя Ваўпюка інфармуе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва. Паводле даных аргкамітэту, найбольш замежных пілігрымаў зарэгістравана з Італіі — больш за 23 тысячы, Францыі — больш за 11 тысяч, ЗША — больш за 6 тысяч, а таксама Іспаніі, Германіі, Аўстрыі, Бразіліі, Аргенціны і Канады. Чытайце таксама: Рэгіструюцца і пілігрымы з экзатычных частак свету. «Часамі мы і самі не ведаем, дзе знаходзіцца краіна, таму вымушаны пераправяраць заяўку, — дадае кс. Анджэй Ваўпюк. — Гаворка ідзе пра Вануату ў Акіяніі, Бурундзі, Выспы Кука, Рэспубліку Кот'Д'івуар або Бераг слановай косці». Шмат пілігрымаў чакаецца з Афрыкі — з Габона, Нігерыі і Чада. Вялікая група зарэгістраваных паходзіць з Інданезіі, Малайзіі, Іарданіі, а таксама з Паўднёвай Амерыкі: Гандураса, Гаіці, Гватэмалы. Найбольшая колькасць груп чакаецца з Бразіліі — 124, а таксама са Злучаных Штатаў Амерыкі — 104. Больш за палову зарэгістраваных на сёння складаюць пілігрымы з Польшчы. «Лічбы, вядома, яшчэ могуць змяніцца. Але гэта толькі пачатак рэгістрацыі, таму мы спадзяёмся, што лічбы ўзрастуць», — зазначае святар. Агульную інфармацыю адносна рэгістрацыі на СДМ 2016 можна знайсці ў закладцы «Dołącz» на інтэрнэт-старонцы www.krakow2016.com. (ils) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.