Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія падчас святой Імшы на адкрыццё VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм

(Мінск, архікатэдра, 6 верасня 2011 г.)

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, удзельнікі VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм!

1.Сучасны свет, які вельмі хутка змяняецца, занепакоены сітуацыяй і ўплывам сродкаў масавай камунікацыі на развіццё гарамадства і асабліва моладзі. Каталіцкі Касцёл не стаіць у баку ад гэтай вельмі важнай справы і таксама заклапочаны праблемай, як дапамагчы моладзі плысці па ўзбураных водах мас-медыя, каб яна не страціла хрысціянскай самасвядомасці.

2.Зразумела, што ўплыў сродкаў масавай камунікацыі на чалавека залежыць ад яго кантакту з імі і ад іх зместу. Практыка штодзённага жыцця паказвае, што сучасны малады чалавек кожны дзень прысвячае некалькі гадзін мас-медыя. У іх ён найчасцей сустракае неадпаведны хрысціянскаму навучанню змест: насілле, алкагалізм, наркаманія, парнаграфія, неэтычная рэклама, увядзенне элементаў сучаснай амаральнай культуры і г.д. Сучасныя мас-медыя сталі часткай сучаснай культуры і аказваюць на яе вялікі ўплыў.

3.Не валодаючы данымі па Беларусі, прапаную звярнуцца да даследаванняў, зробленых у гэтай галіне ў ЗША. Менавіта яны нагадваюць пра агульную сусветную тэндэнцыю.

У сярэднестатыстычным амерыканскім доме тэлевізар працуе больш за 7 гадзін у дзень, так што ў 70-гадовым узросце сярэдні амерыканец правядзе ад 7 да 10 гадоў перад тэлевізарам. Да 18 гадоў сярэднестатыстычны малады чалавек мае за сабой 22 тысячы гадзін, праведзеных перад тэлевізарам, у той час як у школе — толькі 12 тысяч гадзін.

Такім чынам, для большасці дзяцей тэлебачанне замяніла гульні, вучобу, спорт, кнігі і г.д., не кажучы пра зносіны з іншымі людзьмі. Дзеці больш чуюць слоў з тэлевізара, чым ад сваіх бацькоў і настаўнікаў. Таму тэлебачанне мае істотны ўплыў на светапогляд маладога чалавека і яго адносіны да жыцця, сексу, ежы, алкаголю і спосабаў вырашэння сваіх праблем.

Згодна з тымі ж амерыканскімі даследаваннямі, сярэднестатыстычны малады чалавек ва ўзросце да 18 гадоў ужо бачыў 200 тысяч сцэнаў насілля. Таму зразумела, што гвалт ім успрымаецца як эфектыўны спосаб вырашэння праблем.

Тэлебачанне, кіно, радыё, Інтэрнэт і іншыя сродкі масавай камунікацыі паглынаюць трэцюю частку часу моладзі.

4.Нас павінна непакоіць не толькі колькі гадзін моладзь карыстаецца сродкамі масавай камунікацыі, але перадусім тое, што яна бачыць і што чуе.

Даследаванні паказваюць, што мас-медыя імкнуцца зрабіць непрыкметнай розніцу паміж віртуальным і рэальным жыццём. У выніку людзі некрытычна прымаюць віртуальны свет за рэальны. Каштоўнасці, які фарміруюцца праз сям’ю, Касцёл і школу, замяняюцца тымі, што прапаноўваюць СМІ.

Такім чынам, найчасцей СМІ не адлюстроўваюць сапраўднага жыцця, не паказваюць цяжкасцяў штодзённай экзістэнцыі і адказнага жыцця, не прадстаўляюць адпаведным чынам прынцыпаў, паводле якіх павінен жыць чалавек, і г.д. Яны засяроджваюцца на акцыях і эфектах, на тым, што новае і незвычайнае, а не на наступствах, цяжкай працы і матывацыі, якія патрэбны ў сапраўдным жыцці. Таму карыстальнікі сучасных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва дзеці і моладзь, атрымліваюць павярхоўнае і скажонае ўяўленне рэальнасці.

5.Акрамя бацькоў, выхавацеляў, равеснікаў і Касцёла, вялікае і ўсё большае значэнне на маральнае фарміраванне моладзі аказваюць мас-медыя, якія ўсё больш становяцца самай незалежнай сілай у развіцці маладога чалавека. Сучасныя грамадствы падвержаны працэсам секулярызацыі, якая нярэдка адбірае голас рэлігіі ў публічных справах і абмяжоўвае яе ўплыў. Большасць дзяцей жыве ў сем’ях, дзе бацька і маці шмат працуюць або дзе ёсць толькі адзін з бацькоў. Усё гэта азначае, што сучасныя бацькі маюць усё меншы ўплыў на выхаванне дзяцей.

Як наступства гэтых сацыяльных зменаў — мас-медыя сталі адным з галоўных выхавацеляў і вельмі важным фактарам уплыву на маральнае развіццё маладога чалавека. На жаль, у наш час гэтая роля ўсё часцей прымае дэструктыўны характар. У той жа час прысутнасць рэлігіі і духоўных каштоўнасцяў у сродках масавай камунікацыі (яна пастаянна змяншаецца) адыгрывае значную ролю ў маральным выхаванні моладзі.

Бацькі і грамадства ў значнай ступені прынялі мас-медыя як апекуна і напаўняльніка часу для сваіх дзяцей. Гэтым самым яны адмовіліся ад выканання галоўнай ролі ў маральным выхаванні сваіх дзяцей, якая ім належыць.

6.Напэўна, моладзь і так даведаецца пра насілле, секс, наркаманію і г.д. Нельга загарадзіцца ад сучаснага свету высокім мурам. Аднак можна выбраць шлях, праз які яны даведаюцца пра ўсё гэта: сучасную культуру і СМІ, што часцей за ўсё імкнуцца толькі да матэрыяльнага прыбытку, ці любячых бацькоў і педагогаў, а таксама грамадства і СМІ, арыентаваных на маральныя каштоўнасці.

У  сувязі з гэтым павялічваецца роля добрых фільмаў, тэле- і радыёпраграм. Таму адным з заданняў ужо традыцыйнага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм з’яўляецца прапаганда хрысціянскіх каштоўнасцяў. Гэта нялёгкая справа і таму фестываль з’яўляецца знакам супраціўлення (пар. Лк 2, 34) сучаснай секулярнай і спажывецкай культуры. Але такім знакам быў таксама і Хрыстус. Зло заўсёды прысутнічае ў свеце, але каб яно не завалодала ім, трэба яму супрацьпастаўляць дабро.

7.Фестываль акурат і пакліканы гэта ўчыніць. Хрысціянскія сродкі масавай камунікацыі павінны адчуваць сваю адказнасць вучыць людзей, асабліва моладзь, як выкарыстоўваць хрысціянскія прынцыпы ў прыняцці адказных і свядомых рашэнняў і прадстаўляць больш пазітыўныя прыклады жыцця.  

Евангелле на сёння (пар. Лк 6, 12-19) распавядае пра пакліканне апосталаў. Слова Апостал паходзіць ад грэчаскага слова: «апостолос», што азначае «пасланы». Езус паслаў апосталаў, каб абвяшчалі Евангелле ўсяму свету. У наш час мас-медыя таксама павінны стаць апосталамі, каб праз іх Божае слова дайшло да ўсіх людзей і змяніла іх стыль жыцця — з секулярнага, поўнага насілля, агрэсіі, амаральнай рэкламы, спажывальніцтва да збудаванага на прынцыпах Евангелля. Бог вас выбраў і паставіў у гэты складаны час гісторыі і вам Ён давярае гэту місію духоўнага фарміравання маладога чалавека пачатку XXI стагоддзя.

Няхай нябесныя апекуны сродкаў масавай камунікацыі св. Францішак Сальскі і мучанік Асвенціма св. Максімільян Кольбэ, які ў свой час працаваў у Гродне, а сёлета адзначаецца юбілей 70-годдзя яго мучаніцкай смерці, выпрасяць у Бога шчодрыя ласкі працаўнікам мас-медыя, а фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» няхай стане новым крокам да развіцця і ўкаранення хрысціянскай культуры з мэтай змянення свету ў лепшы бок.  Амэн.

Адноўлена 06.09.2011 13:37
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі