Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Magnificat» аб'яўляе пераможцаў
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.09.2011 15:17

«Старайцеся, каб наш свет быў больш дасканалы, больш духоўны», — з такімі словамі звярнулася да ўдзельнікаў фестывалю старшыня журы пісьменніца Крыстына Лялько. Цырымонія абвяшчэння перажможцаў і ўзнагароджання адбылася ў Глыбокім 10 верасня 2011 г., у апошні дзень VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».

Гран-пры атрымаў дакументальны фільм «Лабірынт» (ЗША-Польшча). Аўтары сцэнарыя — Джэйсан А. Шмідт і Рон Шмідт SJ.

Лепшай тэлепраграмай журы прызнала тэлевізійную праграму «Смерць дзіцяці» (Telewizja Polska, Польшча); аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Кшыштаф Журоўскі.

Прыз за лепшы дакументальны фільм атрымала стужка «Таямніцы Меджугор’я» (RAI «La storia siamo noi», Італія); аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Элізабэта Кастанья.

Дыпломам і прызам дзіцячага журы «За лепшы анімацыйны фільм» адзначаны анімацыйны фільм «Оська-святы» («Анімас», Расія); аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Наталля Мальгіна.

Спецыяльнымі прызамі ўзнагароджаны:

1) Прыз кангрэгацыі айцоў францішканаў
«За высокапрафесійнае кінематаграфічнае даследаванне складанага чалавечага шляху да Бога і веры»
Дакументальны фільм «Вялікдзень на Лысай гары»
(«Студыя імя Св. Яна Воіна», Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Ёанна Арлова

2) Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый «Signis-Беларусь»
«За яскравы кінематаграфічны заклік да гуманізму і асэнсавання хрысціянскай патрэбы несці дабро людзям, якім яно асабліва неабходна»
Тэлевізійная праграма «Дастукацца да нябёсаў»
(Праграма «Прафесія: рэпарцёр», канал НТВ, Расія )
Аўтар сцэнарыя: Вадзім Такмянёў
Рэжысёр: Ілля Бялоў

3) Прыз Міжнароднага каталіцкага фестывалю «Niepokalanów» (Польшча)
«За мастацкае адлюстраванне сучасных пошукаў гістарычнай праўды і вытокаў святасці тых, хто да трагічнага канца жыцця заставаўся верным Богу і веры”
Дакументальны фільм «Святыя. Ахвяры Бутаўскага палігона»
(Тэлекампанія «Sky Production» па замове тэлеканала ТВ3, Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Аляксандр Купрын

4) Прыз старшыні Інстытута Нацыянальнай Памяці
«За ўвасабленне сапраўднага вобразу Пастыра ў беларускім кінематографе»
Дакументальны фільм «Дзеці ксяндза Шаплевіча»
(Літва)
Аўтар сцэнарыя — Алена Антанішына
Рэжысёр — Зоя Катовіч

5) Спецыяльны дыплом і прыз старшыні фестывалю 
«За дапамогу ў правядзенні VII Мiжнароднага каталіцкага фестывалю
хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм „MAGNIFICAT '2011“»
Магдзе Качмарэк, супрацоўніцы Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» («Kirche in Not»)

6) Прыз глядацкіх сімпатый і дыплом
Дакументальны фільм «З Калядамі, Уладзімір»
(Antea production, Францыя)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Уладзімір Казлоў

7) Прыз дырэктара бюро адукацыі публічнай Інстытута Нацыянальнай Памяці
«За глыбокае і таленавітае ўвасабленне памяці аб ахвярах сталінізму»
Дакументальны фільм «Святыя. Ахвяры Бутаўскага палігона»  (Тэлекампанія «Sky Production» па замове тэлеканала ТВ3, Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Аляксандр Купрын.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў