Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Івесь і Празарокі — наступныя прыстанкі ўдзельнікаў фестывалю «Magnificat» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
09.09.2011 21:10 |
9 верасня 2011 г. удзельнікі VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» пабывалі ў Івесі, дзе алея сяброўства папоўнілася яшчэ двума дрэўцамі, што сімвалізуюць новыя краіны-ўдзельніцы фестывалю — Ізраіль і Арменія. У Івесі шаноўных гасцей віталі хлебам і аўтэнтычнымі спевамі. Не менш гасцінным быў прыём у Празароках, на зямлі, дзе нарадзіўся стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігнацы Буйніцкі. Мясцовыя жыхары з пашанай ставяцца да сваёй гісторыі, старанна яе захоўваюць як у цудоўных экспазіцыях, так і ў памяці, перадаючы свае веды будучаму пакаленню. Блізіцца закрыццё фестывалю. 10 верасня стануць вядомы пераможцы! |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.