Аўторак — ІIІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 7, 51 — 8, 1 Пане Езу, прымі дух мой Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Стэфан казаў народу, старэйшынам і кніжнікам: Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзаным сэрцам і вушамі. Вы заўсёды працівіліся Святому Духу; як айцы вашыя, так і вы. Каго з прарокаў не пераследавалі айцы вашыя? І забілі тых, хто абвяшчаў прыйсце Справядлівага, здраднікамі і забойцамі якога цяпер сталіся вы, якія атрымалі Закон праз пасярэдніцтва анёлаў, але не захоўвалі яго. Калі яны слухалі гэта, запалалі гневам у сэрцах сваіх і скрыгаталі на яго зубамі. Стэфан жа, напоўнены Духам Святым, паглядзеў на неба і ўбачыў славу Божую і Езуса, які стаяў праваруч Бога, і сказаў: Вось бачу нябёсы раскрытыя і Сына Чалавечага, які стаіць праваруч Бога. Але яны, закрычаўшы моцным голасам, заткнулі вушы свае і кінуліся на яго ўсе разам. І вывеўшы за горад, пачалі каменаваць. А сведкі паклалі адзежу сваю каля ног юнака, якога звалі Саўл. І каменавалі Стэфана, які заклікаў і казаў: Пане Езу, прымі дух мой. І, упаўшы на калені, усклікнуў моцным голасам: Пане, не лічы ім граху гэтага! І, сказаўшы гэта, спачыў. А Саўл быў згодны з ягоным забойствам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 31 (30), 3cd–4. 6ab і 7b і 8а. 17 і 21аb (Р.: 6а) Рэфрэн: У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой. 3. Будзь для мяне каменнай цвярдыняй, * Рэфрэн: 6. У рукі Твае аддаю я дух мой; * Рэфрэн: 17. Няхай свеціць аблічча Тваё над слугою Тваім, * Ян 6, 35ab Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я ёсць хлеб жыцця, — кажа Пан, хто да Мяне прыходзіць, ніколі не будзе прагнуць. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 30–35 Не Майсей, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Народ сказаў Езусу: Які ж Ты зробіш цуд, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш? Айцы нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: Хлеб з неба даў ім есці. Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. Бо хлеб Божы ёсць той, які сыходзіць з неба і дае жыццё свету. Тады сказалі Яму: Пане, давай нам заўсёды такі хлеб. Езус адказаў ім: Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.04.2010 17:41 |