«Пробашч свету» — так назваў папу Францішка італьянскі пісьменнік Джуліяні Віджыні. На старонках сваёй кнігі, прысвечанай новаабранаму Пантыфіку, ён падкрэслівае, што Касцёл часта лічыцца «чалавечай установай», аднак, калі не браць пад увагу тое, што ён заснаваны на Хрысце, усе размовы пра яго становяцца «пустымі».
29 красавіка Святы Айцец Францішак звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Як было б цудоўна, калі б у канцы дня кожны з нас мог сказаць: сёння я зрабіў жэст любові ў адносінах да іншых!» — так гучыць запіс у папскім профілі.
28 красавіка ў папскім профілі ў «Твітэры» з’явіўся новы запіс. «Дух Святы сапраўды перамяняе нас. З нашым супрацоўніцтвам Ён таксама хоча перамяніць свет, у якім мы жывём», — так гучаць словы Святога Айца Францішка.
28 красавіка папа Францішак цэлебраваў Імшу на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 44 чалавекам з розных краін свету. Сярод іх былі два беларусы: Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.
Папа Францішак просіць аб малітве за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш, дзе ў выніку разбурэння будынку загінула каля 300 чалавек. «Далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў трагедыі, каб Бог даў суцяшэнне і сілы іх сем’ям», — так гучыць запіс у профілі Пантыфіка ў «Твітэры».
Папа Францішак, будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, жадаў паспрыяць абнаўленню палітычнага і дэмакратычнага жыцця ў Аргенціне, у якім, паводле яго, павінны прымаць удзел усе сацыяльныя класы. Гэта вынікае з прамовы кардынала Берголіа ў 2010 г. з нагоды 200-годдзя абвяшчэння незалежнасці Аргенціны, якая ўвайшла ў кнігу «Мы — грамадзяне, мы — як народ».
26 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі былога прэм’ер-міністра Італіі Марыё Монці. Падчас сустрэчы размова ішла пра будучыню Італіі, перспектывы еўрапейскай інтэграцыі, а таксама праблемы, звязаныя з феноменам міграцыі.
26 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі Святога Айца ў «Твітэры». «Дарагая моладзь, не закопвайце сваіх талентаў, дароў, якія Бог вам даў! Не бойцеся марыць аб вялікіх рэчах!» — так гучаць словы папы Францішка.
25 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Рады Епіскапатаў Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы іерархі паінфармавалі Святога Айца аб душпастырскіх праграмах епіскапатаў кантынента, прысвечаных накірункам дзейнасці Касцёла.
26 красавіка ў Душпастырскім цэнтры ў Мінску адбылася сустрэча Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Сустрэчу ўзначаліў старшыня рады біскуп Антоні Дзям’янка, у ёй удзельнічалі нацыянальны душпастыр сем’яў, нацыянальны дарадчык па справах сямейнага жыцця, дыяцэзіяльныя душпастыры сем’яў і дыяцэзіяльныя дарадчыкі па справах сямейнага жыцця.