Праграма візіту Святога Айца ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі была прадстаўлена 7 мая ў Апостальскай Сталіцы. У праграме прадугледжаны сустрэчы Папы з касцёльнымі і дзяржаўнымі ўладамі, з моладдзю, удзел у споведзі, наведванне хворых і зняволеных.
8 мая перад агульнай аўдыенцыяй папа Францішак сустрэнецца з больш чым 800 законнымі сёстрамі — удзельніцамі форуму генеральных настаяцельніц, які праходзіць у Рыме 3–7 мая. У форуме прымаюць удзел настаяцельніцы з 75 краін.
Не задавальняцца пасрэднасцю ў хрысціянскім жыцці заклікаў вернікаў Святы Айцец Францішак. «Не будзем задавальняцца пасрэдным хрысціянскім жыццём: будзем з рашучасцю ісці па шляху святасці», — напісаў Папа ў «Твітэры» 7 мая.
Май і чэрвень у Каталіцкім Касцёле — гэта месяцы, на якія прыходзіцца пік Першых Камуній. У тым ліку і знешне прыгожае свята патрабуе ўсё ж такі вялікай унутранай падрыхтоўкі як саміх дзяцей, так і іх бацькоў.
6 мая папа Францішак прыняў навабранцаў Швейцарскай гвардыі ў дзень складання імі прысягі. Пантыфік падзякаваў ім за адданае служэнне, якое назірае штодня, і нагадаў, што швейцарскія гвардзейцы падчас знаходжання ў Рыме пакліканы сведчыць веру.
6 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарыі Улі Маўрэра. Палітык прыбыў у Апостальскую Сталіцу на ўрачыстасць складання навабранцамі Швейцарскай гвардыі прысягі на вернасць Пантыфіку, што адбываецца кожны год у гэты дзень.
Імкнуцца да таго, каб жыццё вернікаў было сведчаннем Божай любові, заахвоціў Святы Айцец Францішак. «Будзем прасіць Пана дапамагчы нам сведчыць аб Яго міласэрнасці і любові ў кожнай рэальнасці нашага хрысціянскага жыцця», — так гучыць новы запіс у папскім профілі ў «Твітэры», які з’явіўся 6 мая.
Папа Францішак павіншаваў вернікаў тых Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, са святам Пасхі, якое яны адзначаюць сёння. Пантыфік звярнуўся да іх перад нядзельнай малітвай «Regina cаeli» на плошчы Св. Пятра 5 мая.
Пра місіянерства, да якога пакліканы кожны вернік, напісаў Святы Айцец Францішак у «Твітэры» 5 мая. «Кожны хрысціянін з’яўляецца місіянерам у такой ступені, у якой ён або яна сведчыць пра Божую любоў. Будзьце місіянерамі Божай пяшчоты!» — так гучыць новы запіс у папскім профілі.
Евангелізацыйнасць, эклезіяльнасць і місіянерства — на гэтыя тры аспекты звярнуў увагу папа Францішак 5 мая падчас святой Імшы з удзелам членаў каталіцкіх брацтваў, якія прыбылі ў Вечны Горад з розных краін свету. Святы Айцец падкрэсліў, што брацтвы з’яўляюцца «традыцыйнай рэальнасцю Касцёла, якая на працягу апошніх гадоў атрымала абнаўленне і была па-новаму адкрыта».