25 красавіка папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі славутага аргенцінскага футбаліста Хав’ера Санэці з сям’ёй. Падчас сустрэчы Пантыфік і спартсмен абмяняліся досведам жыцця ў Італіі і Аргенціне.
26 мая Святы Айцец Францішак удзеліць Першую Камунію 44 дзецям. Урачыстасць адбудзецца ў рымскай парафіі свв. Альжбеты і Захарыя.
У межах тыдня малітваў аб пакліканнях да святарскага і законнага служэння ў інтэрв’ю для Catholic.by біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзгадвае пра сваю святарскую фармацыю. Прэзбітэрскае пасвячэнне біскуп Дзям'янка атрымаў у 1980 годзе. У той атэістычны час юнаку не дазволілі паступіць у семінарыю, таму святарскую фармацыю будучы біскуп праходзіў падпольна.
25 красавіка з’явіўся новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры». «У наш час крызісу важна не замкнуцца ў сабе, а хутчэй быць адкрытымі і ўважлівымі да іншых», — так гучыць запіс у папскім профілі.
Бразілія — адзіная краіна, якую ў 2013 г. плануе наведаць папа Францішак. Аб гэтым паінфармаваў кс. Фэдэрыкo Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
«У сваёй дзейнасці Вы ажыццявілі фундаментальны прынцып суіснавання ў грамадстве: еднасць важнейшая, чым канфлікты», — з такімі словамі Святы Айцец Францішак звярнуўся да новаабранага Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітана. Пантыфік падзякаваў італьянскаму лідару за тэлеграму з віншаваннямі на імяніны, якія Папа адзначаў 23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя.
24 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі папы Францішка ў «Твітэры». «Давайце будзем трымаць полымя веры жывым праз малітву і сакрамэнты: давайце ўпэўнімся ў тым, што мы не забываем Бога», — так гучаць словы Пантыфіка.
Яшчэ адным сведчаннем драматычнай сітуацыі, у якой прабывае сірыйскі народ, назваў Святы Айцец выкраданне двух праваслаўных іерархаў каля Алепа. Папа Францішак з занепакоенасцю адзначыў, што ў гэтай частцы Блізкага Усходу насілле і зброя працягваюць сеяць смерць і пакуты.
«У Вашай асобе, спадарыня Прэзідэнт, я бачу твары дарагіх сыноў і дачок аргенцінскай зямлі, якія (…) аддаюць найлепшае, што ў іх ёсць, на карысць сваёй айчыны», — напісаў Святы Айцец Францішак у лісце да Прэзідэнта Аргенціны Крыстыны Кіршнер. Папа падзякаваў аргенцінскаму лідару за прысутнасць на інаўгурацыі яго Пантыфікату.
Мы ведаем шмат цікавых фактаў з жыцця папы Францішка. Напрыклад, што ён з’яўляецца балельшчыкам аргенцінскага футбольнага клуба, любіць лятаць эканом-класам і карыстацца грамадскім транспартам, наведвае прытулкі для бедных і турмы. Але па-за ўвагай застаўся яшчэ адзін цікавы момант, які, між іншым, лучыць яго з Беларуссю. Менавіта аб ім мы паразмаўляем сёння.