Круглы стол «Новы закон „Аб ахове здароўя“: магчымыя навацыі ў інтарэсах дэмаграфічнага развіцця Беларусі» адбыўся ў Мінску 30 кастрычніка. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Беларускай Праваслаўнай Царквы. Па выніках працы была прынята рэзалюцыя аб унясенні дапаўненняў і змен у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя».
30 кастрычніка 2012 г., Мінск
1. Артыкул 1. «Асноўныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў дадзеным Законе, і іх вызначэнні» дапоўніць тэрмінам «ахова рэпрадуктыўнага здароўя», які азначае «сукупнасць фактараў, метадаў, працэдур і паслуг, якія падтрымліваюць рэпрадуктыўнае здароўе, аказваюць дапамогу нараджэнню дзяцей, уключаюць ахову чалавечага жыцця з моманту яго зачацця і спрыяюць дабрабыту сям’і і здароўю асобы».
Прэзентацыя на лістапад >>>
«Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго» (Ян 14, 23).
Езус звярнуўся да апосталаў з вялікай, узрушваючай развітальнай прамовай, каб запэўніць іх, што калi яны будуць любіць Яго, то ўбачаць Яго iзноў.
31 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліць малітву Нешпараў у Сіксцінскай капэле з нагоды 500-годдзя адкрыцця яе фрэсак. Іх у 1508–1512 гг. па загадзе папы Юлія ІІ стварыў Мікеланджэла Буанароці.
«Міграцыя: пілігрымка веры і надзеі», — так гучыць тэма, абраная Святым Айцом Бэнэдыктам ХVI на 99-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, які Касцёл адзначыць 13 студзеня 2013 г. У сваім пасланні, апублікаваным 29 кастрычніка, Папа падкрэслівае, што зараз у свеце мільёны мужчын і жанчын «жывуць досведам эміграцыі».
Больш за два тыдні таму, 11 кастрычніка, мы распачалі Год веры; гэты ж дзень, як многія ведаюць, з’яўляецца 50-й гадавінай адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору. Няцяжка здагадацца пра інтэнцыі папы Бэнэдыкта XVI, які менавіта да гэтай даты прымеркаваў пачатак Года веры: багацце сваёй веры варта адкрываць у сімфоніі саборнага Касцёла.
Падчас пасяджэння 27 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падзякаваў удзельнікам Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Таксама Папа сказаў пра значэнне кансісторыі, якая адбудзецца 24 лістапада.
25 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI разам з удзельнікамі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі прысутнічаў на прэм’еры фільма «Мастацтва і вера», ініцыятарам стварэння якога былі Ватыканскія музеі. Папа адзначыў, што твор асабліва цэнны ў кантэксце Года веры, які распачаўся ў Касцёле.
Пад кантролем свядомасці (англ. mind control) разумеецца працэс, пры якім прымяняюцца метады і маніпуляцыі для змянення і/або скажэння ўспрыняцця, перакананняў, паводзінаў, эмоцый, вераванняў і працэсу прыняцця чалавекам рашэнняў, чым можа ўшчамляцца індывідуальная і калектыўная свабода, і, як наступства, прыводзіць да разбурэння цэласнасці асобы1.
Падчас агульнай аўдыенцыі 24 кастрычніка Святы Айцец абвясціў аб скліканні кансісторыі, падчас якой надасць кардынальскую годнасць 6 іерархам. Кансісторыя стане пятай за час Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.