Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец скіраваў на сустрэчу з вернікамі Сірыі кардынала Сара
07.11.2012 14:53

7 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў, што па-ранейшаму з вялікай заклапочанасцю сочыць за трагічнай сітуацыяй у Сірыі, «дзе баявыя дзеянні не спыняюцца і з кожным днём колькасць ахвяр расце, што суправаджаецца невымоўнымі пакутамі шматлікіх асобаў, асабліва тых, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы». Папа паінфармаваў таксама, што на сустрэчу з сірыйскімі хрысціянамі накіроўваецца старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Рабэр Сара.

 
Святы Айцец накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі
07.11.2012 12:49

Папа Бэнэдыкт ХVI накіраваў Святому Сіноду Балгарскай Праваслаўнай Царквы спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі Максіма. Святы Айцец заверыў у сваім асабістым смутку ў сувязі са стратай «любага брата ў Хрысце».

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму прасіў прабачэння ў чалавецтва Ян Павел ІІ?
06.11.2012 22:09

12 сакавіка 2000 г. у ватыканскай базыліцы адбылася ўнікальная гістарычная падзея — Папа Рымскі ўстаў на калені і прасіў прабачэння ў Бога і чалавецтва за грахі, якія Касцёл учыніў на працягу гісторыі. Трэба адзначыць, што гэты учынак Яна Паўла ІІ выклікаў неадназначную рэакцыю не толькі ў некаталіцкіх асяродках, але і ў самім Касцёле.

 
Святы Айцец павіншаваў новаабранага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы
06.11.2012 11:25

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў віншаванні з нагоды абрання новага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. У спецыяльнай тэлеграме Папа перадаў свае добрыя пажаданні новаабранаму іерарху, а таксама ўсім хрысціянам-коптам.

 
Самасвядомасць бiскупаў Рыма і хрысціянская імперыя (частка ІI)
05.11.2012 10:57

У сярэдзіне V стагоддзя можна было заўважыць, што Божы Провід, які дзейнічае ў сусветнай гісторыі, вядзе заходнюю і ўсходнюю часткі былой адзінай і магутнай Рымскай імперыі рознымі шляхамі. Такім чынам, і хрысціяне, якія ў сваёй большасці жылі на гэтых тэрыторыях, пачалі адрознівацца.

 
Сёлета плошчу Святога Пятра ўпрыгожыць ёлка з Італіі
05.11.2012 10:32

Абрана ёлка, якая сёлета з нагоды Божага Нараджэння ўпрыгожыць плошчу Святога Пятра ў Рыме. Дрэва вышынёю ў 28 метраў у вышыню і паходзіць з італьянскага рэгіёна Малізэ. Мільёнамі агеньчыкаў ёлка заіскрыцца 14 снежня.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на XXXI Звычайную нядзелю, Год Б
04.11.2012 15:14

4 лістапада 2012 г., мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

Дарагія браты і сёстры!

 
Малітоўныя інтэнцыі Папы на лістапад
04.11.2012 13:38

Кожны месяц Святы Айцец даручае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. У лістападзе агульная інтэнцыя Папы наступная: «Каб біскупы, святары і ўсе слугі Евангелля давалі адважнае сведчанне вернасці ўкрыжаванаму і ўваскросламу Пану».

 
Святы Айцец падчас Імшы за памерлых іерархаў: сапраўдная бессмяротнасць — гэта поўнае адзінства з жывым Богам
04.11.2012 13:22

3 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу мінулага года. Літургія адбылася ў базыліцы св. Пятра з удзелам шматлікіх іерархаў, святароў і вернікаў.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас набажэнства з удзелам паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў
03.11.2012 12:51

3 лістапада 2012 г., мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

(Быц 1, 1-2, 4а; Мк 4, 30-32).

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

 
<< Першая < Папярэдняя 1421 1422 1423 1424 1425 1426 1427 1428 1429 1430 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1423 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.