Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Складаныя пытанні споведзі (Лікбез ч.2)
19.10.2012 11:00

Добрага дня, шаноўныя чытачы! Сустракаемся з вамі па пятніцах, днях, калі Каталіцкі Касцёл узгадвае муку і смерць Езуса Хрыста і калі заахвочвае да пакуты і разважання. З пакаяннем і навяртаннем звязаны і сакрамэнт споведзі. Пра яго мы з вамі працягнем гутарку.

 
Нататкі місіянера: «Тут, у Афрыцы, я ўмацаваў сваю веру»
19.10.2012 10:43
 
Новая кніга Бэнэдыкта XVI з’явіцца ў канцы лістапада
18.10.2012 17:14
Трэцяя і заключная кніга трылогіі Бэнэдыкта XVI пра жыццё Езуса з’явіцца ў кнігарнях Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі 21 лістапада. Твор прысвечаны дзяцінству Езуса і рыхтуецца да друку выдавецтвам Herder у Фрайбургу. Як заявіў 18 кастрычніка прадстаўнік выдавецтва, канчатковы варыянт дакладнай назвы нямецкамоўнага варыянта кнігі яшчэ не зацверджаны.
 
У 2013 годзе Пантыфік збярэ ўсіх нунцыяў
18.10.2012 10:32

У чэрвені 2013 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI збярэ ў Ватыкане ўсіх Апостальскіх Hунцыяў, каб паразважаць над значэннем ролі і функцыі дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы.

 
Успаміны
 
22 кастрычніка — св. Яна Паўла ІІ, папы
17.10.2012 14:58

Неабавязковы ўспамін

Агульная Імша пра пастыраў: пра папу
(Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі, с. 1231)

КАЛЕКТА

Божа, шчодры на міласэрнасць,
паводле Тваёй волі святы Ян Павел ІІ, папа,
кіраваў усім Касцёлам, †
учыні, просім, каб дзякуючы яго навучанню
мы з надзеяй адкрылі нашыя сэрцы *
на дзеянне збаўчай ласкі Хрыста,
адзінага Адкупіцеля чалавека.
Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, *
Бог праз усе вякі вечныя.
aЛІТУРГІЯ СЛОВА

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ

Іс 52, 7-10

Убачаць усе межы зямлі збаўленне Бога нашага.

+ Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Якія прыгожыя на гарах ногі пасланца,
які абвяшчае мір, які нясе радасць
і абвяшчае збаўленне,
які кажа Сіёну: Валадарыць Бог твой!
Голас вартаўнікоў тваіх:
яны ўзнялі голас,
усе разам усклікаюць,
бо ўласнымі вачыма бачаць,
што Пан вяртаецца на Сіён.
Трыумфуйце, усклікайце разам,
разваліны Ерузалема,
бо суцешыў Пан народ свой,
адкупіў Ерузалем.
Пан адкрыў святое плячо сваё
перад вачыма ўсіх народаў;
і ўбачаць усе межы зямлі
збаўленне Бога нашага.

Гэта слова Божае.

aРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 96 (95), 1-2. 3 i 7. 8a i 10 (Р.: 3b)

Рэфрэн: Апавядайце між народамі пра цуды Пана.

1. Спявайце Пану новую песню, *
спявай Пану, уся зямля.
2. Спявайце Пану, слаўце Ягонае імя, *
абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне.

Рэфрэн:

3. Апавядайце між плямёнамі пра  славу Яго, *
паміж усімі народамі пра цуды Ягоныя.
7. Аддайце Пану, плямёны народаў, *
аддайце Пану славу і моц.

Рэфрэн:

8а. Аддайце Пану славу дзеля імя Ягонага. *
10. Кажыце між плямёнамі: Пан валадарыць.
Ён сусвет умацаваў, каб той не пахіснуўся. *
Ён будзе судзіць народы справядліва.

Рэфрэн:
aСПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Ян 10,14

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я — добры пастыр, – кажа Пан, –
і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ

Ян 21,15-17

Пасі ягнят Маіх. Пасі авечак Маіх

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

Калі Езус аб’явіўся сваім вучням і паснедаў з імі, сказаў Сымону Пятру: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?» Той адказаў Яму: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус кажа яму: «Пасі ягнят Маіх». Зноў сказаў яму другі раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Ён адказаў: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе?» Езус сказаў яму: «Пасі авечак Маіх». І сказаў яму трэці раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці любіш ты Мяне?», і сказаў: «Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус сказаў яму: «Пасі авечак Маіх».

Гэта слова Пана.

Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

 
22 кастрычніка — благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, папы (літургічныя тэксты)
17.10.2012 14:51

22 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі можна адзначаць у літургіі неабавязковы ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, папы. У гэты дзень можна цэлебраваць св. Імшу ў гонар благаслаўлёнага, выкарыстоўваючы тэксты, падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Біскупаў і зацверджаныя Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

 
Святы Айцец сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам
17.10.2012 12:43

16 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам. Сустрэча адбылася пасля пасяджэння Сіноду Біскупаў, на якім Мітрапаліт Іларыён выступіў з прамовай.

 
Папа ў пасланні на Сусветны дзень харчавання: кааператыўная праца — жывы вопыт адзінства
17.10.2012 11:27

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне на імя Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН Хасэ Грац’яна да Сільвы з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаецца 16 кастрычніка. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: «Сельскагаспадарчыя кааператывы харчуюць свет».

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Якую таямніцу хаваюць кумранскія скруткі?
17.10.2012 10:46

У 1947 г. на берагах Мёртвага мора, у адной з пячор Кумранскай пустыні двума хлопцамі-бедуінамі была знойдзена незвычайная рэч. Шукаючы казу, якая адбілася ад статку, яны заўважылі вузкую шчыліну ў скале. Яна вяла ў невялічкую пячору, а дакладней калідор.

 
<< Першая < Папярэдняя 1421 1422 1423 1424 1425 1426 1427 1428 1429 1430 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1427 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.