«Калі людзі ўбачылі, што тут няма ні Езуса, ні Ягоных вучняў, селі ў
чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса. Калі ж знайшлі Яго на
другім беразе мора, сказалі Яму: Раббі, калі Ты прыбыў сюды? Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не
таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся. Клапаціцеся
не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую
дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец».