«Езус сказаў сваім вучням: Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не
вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны,
і слузе — як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам,
то тым больш назавуць хатніх яго? Таму не бойцеся людзей, бо няма
нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не
стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха
чуеце, прапаведуйце на дахах».
|
«Езус, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, даў ім уладу выганяць
нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Імёны ж
дванаццаці Апосталаў былі такія: першы Сымон, называны Пятром, і
Андрэй, брат яго, Якуб Зэбэдэеў і Ян, брат ягоны, Філіп і Барталамей,
Тамаш і Мацвей мытнік, Якуб Алфееў і Тадэвуш, Сымон Кананіт і Юда
Іскарыёт, які і здрадзіў Яго».
|
А) АГУЛЬНЫЯ МАЛІТВЫ Б) ПРАЎДЫ КАТАЛІЦКАГА ВЕРАВУЧЭННЯ
Знак крыжа
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Хвала Айцу
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Вітай, Марыя
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
Анёле Божы (паэтычная форма)
Анёле Божы, дружа мой, Ты заўсёды будзь са мной. Рана, увечар і ўначы Будзь ласкаў мне памагчы Змагаць духа злога, Верна служыць Богу. Душу, цела сцеражы, Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.
Вечны адпачынак
Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі. Амэн.
Анёл Панскі
Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі. І зачала ад Духа Святога. Вітай, Марыя...
Вось я, слуга Панская. Няхай мне станецца паводле Твайго слова. Вітай, Марыя...
А Слова сталася целам. І пасялілася між намі. Вітай, Марыя...
Маліся за нас, Святая Багародзіца. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся. Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Хвала Айцу...
Уладарка неба
Уладарка неба, усцешся, аллелюя. Бо той, каго пад сэрцам насіла, аллелюя,
Уваскрос Ён, як прадказваў, аллелюя. Богу за нас маліся, аллелюя.
Весяліся і радуйся, Панна Марыя, аллелюя. Бо ўваскрос Пан праўдзіва, аллелюя.
Молімся. Божа, Ты праз уваскрасенне Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, напоўніў свет радасцю, учыні, просім, каб праз заступніцтва Яго Маці, Панны Марыі, мы атрымалі радасць вечнага жыцця. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Вітай, Каралева
Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея наша, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні на нас, Заступніца наша, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаслаўлёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя.
Велічае душа мая
Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу, бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Тваёй абароне аддаёмся
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды. Панна хвалебная і благаслаўлёная.
Благаслаўлёны Пан
Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, бо наведаў і адкупіў народ свой, і ўзняў моц збаўлення для нас у доме Давіда, слугі свайго. Як абвясціў спрадвеку вуснамі сваіх святых прарокаў, што збавіць нас ад ворагаў нашых і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць. Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых і нагадаць пра святы запавет свой. Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму, дасць нам. Каб, выбаўленыя з рук ворагаў, мы без страху служылі Яму ў святасці і справядлівасці перад Ім ва ўсе дні нашыя. А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа, бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму, каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне праз адпушчэнне яго грахоў, дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога, у якой наведаў нас Усход з вышыні, каб асвятліць тых, хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным, каб накіраваць ногі нашыя на шлях спакою. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Цябе, Бога, праслаўляем (паэтычная форма)
Цябе, Бога, праслаўляем, Табе, Пане, хвала вечна, Неба і зямля спявае Табе, Ойча векавечны. Табе, Божа, ўсе анёлы, З імі Моцы і Нябёсы, Херубімы, cерафімы Гімн хвалы адвечны ўзносяць. Святы, Святы над святымі Бог магутны і ласкавы, Над зямлёй і небам слыне Неабсяжнасць Тваёй славы. I Апосталы, і вучні, Хор прарокаў, поўны хвалы, З імі мучанікаў лучнасць Аддаюць Табе пашану. У сугучным хоры льецца Па усёй зямлі наўкола Табе хвала з нашых сэрцаў, Спеў святы Твайго Касцёла. Сына з Духам суцяшэння, Велічы Айца прамністай Праслаўляе ўсё стварэнне, — Валадар хвалы Ты, Хрыстэ. Праз вякі гучыць няспынна Спеў, што славіць Твае справы. Пане, ад усіх правінаў Захаваць нас будзь ласкавы. Каб жа выбавіць свет цэлы Праз свае святыя раны, Сын Айца спрадвечны, цела Ты прыняў ва ўлонні Панны. Зруйнаваў Ты брамы смерці, На крыжы ёй вырваў джала, Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць, Радасць вечная заззяла. Праваруч Айца, у славе Трон Твой, Збаўца наш адзіны, Прыйдзеш зноў адтуль у яве, Каб судзіць людскія чыны. Грэшным Ты не дай загінуць, — Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю I абмый нас ад правінаў Дарагой сваёй крывёю. Са святымі, ў бляску моцы Захавай Тваіх абраных, Пане, збаў народ Твой, просім, Благаслаў Тваіх падданых. Шляхам нас вядзі бяспечным У нябесны Ерузалем. Цябе, Валадар адвечны, Мы штодзённа праслаўляем. Не пакінь жа свайго люду, Божа, без Тваёй апекі. Пану веру, дык не буду Асаромлены навекі.
Гімн Духу Святому (паэтычная форма)
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы, Наведай вернікаў сваіх, Напоўні ласкай з вышыні Сэрцы, што створаны Табой. Названы Суцяшыцелем, Ты — найвышэйшы Бога дар, Жыцця крыніца і любоў, І узмацненне нашых душ. Ты спасылаеш сем дароў, Бо маеш сілу ад Айца. Праз Сына абяцаны нам, Ты мноствам моваў прамаўляў. Сваёю ласкай асвяці Сэрцы і розум нашыя, І сэрцы нам аздараві, І нашы цноты узмацняй. Ты злога духа адгані І супакоем адары, Заўсёды за сабой вядзі І прабачэнне грэшным дай. Дай праз Цябе Айца пазнаць І шлях да Сына пакажы. Ты — Дух любові іх дваіх, Верым Табе ва ўсе часы. Богу Айцу хвала заўжды І Сыну ўваскрэсламу. Суцяшыцелю, Табе Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Божа, Дух Святы, прыйдзі (паэтычная форма)
Божа, Дух Святы, прыйдзі І з нябёсаў нам спашлі Ты святла свайго струмень. Добры Ойча ўбогіх, Даўца дароў многіх І святло ўсіх сэрцаў. Суцяшыцель, паспяшы, Наймілейшы госць душы, Прахалода стомленых. Адпачынак ў працы, Цень у дзень гарачы, Ў плачы суцяшэнне. О, святло шчаслівае, Ў сэрцаў глыб ўніклівае, Ласкай верных напаўняй. Без Тваёй апекі Згуба чалавеку, Поўна небяспекі. Ўсё, што бруднае, абмый; Што засохла, ажыві; Што паранена, злячы. Нахілі, што цвёрда; Разагрэй, што горда; Выпрастай крывое. Дай Тваім жа верным, Божай ласкі пэўным, Сем дароў Тваіх святых. Дай жыццё цнатліва, Дай зыход шчаслівы, Вечную дай радасць. Амэн.
О Душа Хрыстова
О Душа Хрыстова, асвяці мяне. Цела Хрыстова, захавай мяне. Кроў Хрыстова, напаі мяне. О вада з боку Хрыстова, абмый мяне. Мука Хрыстова, умацуй мяне. О добры Езу, пачуй мяне. У сваіх ранах укрый мяне. Не дазволь мне Цябе пакінуць. Ад ворага злога барані мяне. У гадзіну смерці пакліч мяне. І дазволь да Цябе прыйсці, Каб са святымі хваліць Цябе На векі вечныя. Амэн.
Малітва св. Бэрнарда
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.
Ружанец
Радасныя таямніцы (у панядзелак і суботу)
Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі. Аведзіны Паннай Марыяй св. Альжбеты. Нараджэнне Езуса Хрыста. Ахвяраванне Хрыста ў святыні. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні.
Таямніцы святла (у чацвер)
Хрост Езуса ў Ярдане. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання. Перамяненне Езуса на гары Табор. Устанаўленне Эўхарыстыі.
Балесныя таямніцы (у аўторак і пятніцу)
Малітва Езуса ў cадзе Аліўным. Бічаванне Езуса. Укаранаванне Езуса цернем. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую. Укрыжаванне і смерць Езуса.
Хвалебныя таямніцы (у сераду і нядзелю)
Уваскрасенне Хрыста. Унебаўшэсце Хрыста. Спасланне Духа Святога. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі. Малітва на заканчэнне Ружанца
Малiся за нас, Святая Багародзіца. Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся. Божа, Твой Адзінародны Сын праз сваё жыццё, смерць і ўваскрасенне здабыў нам узнагароду вечнага збаўлення, учыні, просім, каб разважаючы над гэтымі таямніцамі Ружанца Найсвяцейшай Панны Марыі, мы паводле іх жылі і атрымалі змешчаныя ў іх абяцанні. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва аб заступніцтве (Копцкая традыцыя)
Валадар спакою, адары нас сваім спакоем і даруй нам нашыя грахі. Аддалі непрыяцеляў ад Касцёла і захавай яго, каб ён узрастаў. Эммануэль, наш Божа, Ты прысутнічаеш сярод нас у хвале Айца і Духа Святога. Благаславі і ачысці нашыя сэрцы, вылечы хваробы душы і цела. Праслаўляем Цябе, Хрыстэ, разам з Тваім добрым Айцом і Духам Святым, бо Ты прыйшоў і збавіў нас.
Малітва «развітання з алтаром» перад выйсцем з касцёла пасля літургіі (Сірыйска-Мараніцкая традыцыя)
Трывай у спакоі, алтар Божы. Няхай ахвяра, якая на табе была здзейснена, праз абмыццё віны і адпушчэнне грахоў, дазволіць мне стаць перад Хрыстовым судом і захавае мяне ад асуджэння і сораму. Я не ведаю, ці мне будзе дадзена вярнуцца і прынесці табе наступную ахвяру. Апякуйся мною, Пане, і захоўвай свой святы Касцёл як дарогу праўды і збаўлення. Амэн.
Малітва за памерлых (Візантыйская традыцыя)
Божа духаў і ўсялякага цела, Ты знішчыў смерць і перамог д’ябла, і праз гэта даў жыццё свайму свету. Дай, Пане, Твайму памерламу слугу N. адпачынак у месцы святла, жыцця і прахалоды, дзе цярпенне, смутак і плач не маюць моцы. О добры і ласкавы Божа, прабач яму ўсе правіны, якія ён учыніў думкаю, словам і ўчынкам, бо няма чалавека, які б жыў і не грашыў. Толькі над Табою грэх не мае ўлады, Твая справядлівасць — справядлівасць вечная, а Тваё слова — праўда. Хрыстэ, наш Божа, Ты — уваскрашэнне, і жыццё, і спакой Твайго памерлага слугі N., мы праслаўляем Цябе разам са спрадвечным Айцом Тваім і са Святым, добрым і жыццядайным Духам Тваім цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.
Акт веры (паэтычная форма)
Веру ў Цябе, Божа вечны, у Тройцы адзіны, спрадвечны. Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа, Тваё слова памыляцца не можа.
Акт надзеі (паэтычная форма)
Давяраю, бо Ты верны, Усемагутны і міласэрны. Дай грахоў мне адпушчэнне, Ласку й вечнае збаўленне.
Акт любові (паэтычная форма) Божа, хоць Цябе не разумею, Ды найбольш любіць умею, За ўсё, што створана Табою, Тваёй бязмежнай дабрынёю.
Акт жалю (паэтычная форма)
Шкадую за злосць маю, Бо цаню любоў Тваю. Май літасць да грэшнага мяне Бліжнім прабачаю дзеля Цябе.
Signum Crucis
In nómine Patris et Filii et Spíritus Sancii. Amen.
Gloria Patri Glória Patri et Fílio et Spirítui Sancto. Sicut erat in princípio, et nunc et simper et in sǽcula sæculórum. Amen. Ave, Maria
Ave, Maria, grátia plena, Dóminus tecum. Benedícta tu in muliéribus, et benedíctus fructus ventris tui, Iesus. Sancta María, Mater Dei, ora pro nobis peccatóribus, nunc et in hora mortis nostræ. Amen. Angele Dei
Ángele Dei, qui custos es mei, me, tibi commíssum pietáte supérna, illúmina, custódi, rege et gubérna. Amen.
Requiem Æternam
Réquiem ætérnam dona eis, Dómine, et lux perpétua lúceat eis. Requiéscant in pace. Amen.
Angelus Domini
Ángelus Dómini nuntiávit Mariæ. Et concépit de Spíritu Sancto. Ave, María...
Ecce ancílla Dómini. Fiat mihi secúndum verbum tuum. Ave, María...
Et Verbum caro factum est. Et habitávit in nobis. Ave, Maria...
Ora pro nobis, sancta Dei génetrix. Ut digni efficiámur promissiónibus Christi.
Orémus. Grátiam tuam, quǽsumus, Dómine, méntibus nostris infunde; ut qui, Ángelo nuntiánte, Christi Fílii tui incarnatiónem cognóvimus, per passiónem eius et crucem, ad resurrectiónis glóriam perducámur. Per eúndem Christum Dóminum nostrum. Amen. Glória Patri...
Regina Cæli
Regína cæli lætáre, allelúia. Quia quelli merúisti portáre, allelúia. Resurréxit, sicut dixit, allelúia. Ora pro nobis Deum, allelúia. Gaude et lætáre, Virgo María, allelúia. Quia surréxit Dominus vere, allelúia.
Orémus. Deus, qui per resurrectiónem Filii tui Dómini nostri Iesu Christi mundum lætificáre dignátus es, præsta, quǽsumus, ut per eius Genetrícem Virginem Maríam perpétuæ capiámus gáudia vitæ. Per Christum Dóminum nostrum. Amen. Salve, Regina
Salve, Regína, Mater misericórdiæ, vita, dulcédo et spes nostra, salve. Ad te clamámus, éxsules filii Evæ. Ad te suspirámus geméntes et flentes in hac lacrimárum valle. Eia ergo, advocáta nostra, illos tuos misericórdes óculos ad nos convérte. Et Iesum benedíctum fructum ventris tui, nobis, posi hoc exsílium, osténde. O clemens, o pia, o dulcis Virgo María! Magnificat
Magníficat ánima mea Dóminum, et exsultávit spíritus meus in Deo salvatóre meo, quia respéxit humilitátem ancíllæ suæ. Ecce enim ex hoc beátam me dicent omnes generatiónes, quia fecit mihi magna, qui potens est, et sanctum nomen eius, et misericórdia eius in progénies et progénies timéntibus eum. Fecit poténtiam in bráchio suo, dispérsit supérbos mente cordis sui; depósuit poténtes de sede et exaltávit húmiles. Esuriéntes implévit bonis et divites dimisit inanes. Suscépit Ísrael púerum suum, recordátus misericórdiæ, sicut locútus est ad patres nostros, Àbraham et sémini eius in sǽcula. Glória Patri et Fílio et Spirítui Sancto. Sicut erat in princípio, et nunc et semper, et in sǽcula sæculórum. Amen. Sub tuum præsidium
Sub tuum præsídium confúgimus, sancta Dei Génetrix; nostras deprecatiónes ne despícias in necessitátibus; sed a perículis cunctis líbera nos semper, Virgo gloriósa et benedícta.
Benedictus
Benedíctus Dóminus, Deus Ísrael, quia visitávit et fecit redemptiónem plebi suæ, et eréxit cornu salútis nobis in domo David púeri sui, sieut locútus est per os sanctórum, qui a sæculo sunt, prophetárum eius, salútem ex inimícis nostris et de manu ómnium, qui odérunt nos; ad faciéndam misericórdiam eum pátribus nostris et memorári testaménti sui sancti, iusiurándum, quod iurávit ad Ábraham patrem nostrum, datúrum se nobis, ut sine timóre, de manu inimicórum liberáti, serviámus illi in sanetitáte et iustítia coram ipso omnibus diébus nostris. Et tu, puer, prophéta Altíssimi vocáberis: præíbis enim ante fáciem Dómini paráre vias eius, ad dandam sciéntiam salútis plebi eius in remissiònem peccatòrum eòrum, per víscera misericòrdiæ Dei nostri, in quibus visitábit nos óriens ex alto, illumináre his, qui in ténebris et in umbra mortis sedent, ad dirigéndos pedes nostros in viam pacis. Glória Patri et Fílio et Spirítui Sancto. Sicut erat in princípio, et nunc et semper, et in sǽcula sæculòrum. Amen. Te Deum
Te Deum laudámus: te Dóminum confitémur. Te ætérnum Patrem, omnis terra venerátur. tibi omnes ángeli, tibi cæli et univérsæ potestátes: tibi chérubim et séraphim incessábili voce proclámant: Sanctus, Sanctus, Sanctus, Dòminus Deus Sábaoth. Pleni sunt cæli et terra maiestátis glóriæ tuæ. Te gloriòsus apostolòrum chorus, te prophetárum laudábilis númerus, te mártyrum candidátus laudat exércitus. Te per orbem terrarium sancta confitétur Ecclésia, Patrem imménsæ maiestátis; venerándum tuum verum et únicum Filium; Sanctum quoque Paráclitum Spíritum. Tu rex glòriæ, Christe. Tu Patris sempitérnus es Filius. Tu, ad liberándum susceptúrus hóminem, non horrúisti Virginis úterum. Tu, devícto mortis acúleo, aperuísti credéntibus regna cælórum. Tu ad déxteram Dei sedes, in glória Patris. Iudex créderis esse ventúrus. Te ergo quǽsumus, tuis famulis súbveni, quos pretiòso sanguine redemísti. Ætérna fac curo sanctis tuis in glória numerári. Salvum fac pópulum tuum, Dómine, et bénedic hereditáti tuæ. Et rege eos, et extólle illos usque in ætérnum. Per síngulos dies benedícimus te; et laudámus nomen tuum in sǽculum, et in sǽculum sǽculi. Dignáre, Dòmine, die isto sine peccáto nos custodíre. Miserére nostri, Dómine, miserére nostri. Fiat misericórdia tua, Dómine, super nos, quemádmodum sperávimus in te. In te, Dómine, sperávi: non confúndar in ætérnum.
Veni, Creator Spiritus
Veni, creátor Spíritus, mentes tuòrum vísita, imple supérna grátia, quæ tu creásti péctora.
Qui díceris Paráclitus, altíssimi donum Dei, fons vivus, ignis, cáritas, et spiritális únctio.
Tu septifòrmis múnere, dígitus patérnæ déxteræ, tu rite promíssum Patris, sermóne ditans gúttura.
Accénde lumen sénsibus, infúnde amórem córdibus, infírma nostri córporis virtúte firmans pérpeti.
Hostem repéllas lóngius pacémque dones prótinus; ductóre sic te prævio vitémus omne nóxium.
Per Te sciámus da Patrem noscámus atque Fílium, teque utriúsque Spíritum credámus omni témpore. Deo Patri sit glória, et Fílio, qui a mórtuis surréxit, ac Parác1ito, in sæculórum sǽcula. Amen. Veni, Sancte Spiritus
Veni, Sancte Spíritus, et emítte cǽlitus lucis tuæ rádium.
Veni, pater páuperum, veni, dator múnerum, veni, lumen córdium.
Consolátor óptime, dulcis hospes ánimæ, dulce refrigérium.
In labóre réquies, in æstu tempéries, in fletu solácium.
O lux beatíssima, reple cordis íntima tuórum fidélium.
Sine tuo númine, nihil est in hómine nihil est innóxium.
Lava quod est sórdidum, riga quod est áridum, sana quod est sáueium.
Flecte quod est rígidum, fove quod est frígidum, rege quod est dévium.
Da tuis fidélibus, in te confidéntibus, sacrum septenárium.
Da virtútis méritum, da salútis éxitum, da perénne gáudium. Amen. Anima Christi
Ánima Christi, sanctífica me. Corpus Christi, salva me. Sanguis Christi, inébria me, Aqua láteris Christi, lava me. Pássio Christi, confórta me, O bone Iesu, exáudi me. Intra tua vúlnera abscónde me. Ne permíttas me separári a te. Ab hoste malígno defénde me. In hora mortis meæ voca me. Et iube me veníre ad te, ut cum Sanctis tuis laudem te in sǽcula sæculórum. Amen. Memorare Memoráre, o piíssima Virgo María, non esse auditum a sǽculo, quemquam ad tua curréntem præsidia, tua implorántem auxilia, tua peténtem suffrágia, esse derelíctum. Ego tali animátus confidéntia, ad te, Virgo Virginum, Mater, curro, ad te vénio, coram te gemens peccator assisto. Noli, Mater Verbi, verba mea despícere; sed áudi propitia et exáudi. Amen. Rosarium
Mystéria gaudiosa (in feria secunda et sabbato)
Annuntiátio. Visitátio. Natívitas. Præsentátio. Invéntio in Tempio.
Mysteéria luminósa (in feria quinta)
Baptísma apud Iordánem. Autorevelátio apud Cananénse matrimónium. Regni Dei proclamátio coniúcta cum invitaménto ad conversiónem. Transfigurátio. Eucharístiæ Institútio.
Mystéria dolorósa (in feria tertia et feria sexta)
Agonía in Hortu. Flagellátio. Coronátio Spinis. Baiulátio Crucis. Crucifíxio et Mors.
Mystéria gloriósa (in feria quarta et Dorninica)
Resurréctio. Ascénsio. Descénsus Spíritus Sancti. Assúmptio. Coronátio in Cælo.
Oratio ad finem Rosarii dicenda
Ora pro nobis, sancta Dei génetrix. Ut digni efficiámur promissiónibus Christi. Orémus.
Deus, cuius Unigénitus per vitam, mortem et resurrectiónem suam nobis salútis ætérnæ prǽmia comparávit, concéde, quǽsumus: ut hæc mystéria sacratíssimo beátæ Maríæ Virginis Rosário recoléntes, et imitémur quod cóntinent, et quod promíttunt assequámur. Per Christum Dóminum nostrum. Amen. Actus fidei
Dómine Deus, firma fide credo et confíteor ómnia et síngula quæ sancta Ecclésia Cathólica propónit, quia tu, Deus, ea ómnia revelásti, qui es ætérna véritas et sapiéntia quæ nec fállere nec falli potest. In hac fíde vívere et mori státuo. Amen. Actus spei
Dómine Deus, spero per grátiam tuam remissiónem ómnium peccatórum, et post hanc vitam ætérnam felicitátem me esse consecutúrum: quia tu promisísti, qui es infiníte potens, fidélis, benígnus, et miséricors. In hac spe vívere et mori státuo. Amen. Actus caritatis
Dómine Deus, amo te super ómnia et próximum meum propter te, quia tu es summum, infinítum, et perfectíssimum bonum, omni dilectióne dignum. In hac caritáte vívere et mori státuo. Amen. Actus contritionis
Deus meus, ex toto corde pǽnitet me ómnium meórum peccatórum, éaque detéstor, quia peccándo, non solum pœnas a te iuste statútas proméritus sum, sed præsértim quia offéndi te, summum bonum, ac dignum qui super ómnia diligáris. Ideo fírmiter propóno, adiuvánte grátia tua, de cétero me non peccatúrum peccandíque occasiónes próximas fugitúrum. Amen.
Б) ПРАЎДЫ КАТАЛІЦКАГА ВЕРАВУЧЭННЯ
Дзве запаведзі любові 1. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. 2. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
Залатое правіла (Mц 7, 12) Усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце.
Благаслаўленні (Mц 5, 3-12) Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.
Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць. Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць. Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах.
Тэалагальныя цноты 1. Вера. 2. Надзея. 3. Любоў.
Кардынальныя цноты 1. Разважлівасць. 2. Справядлівасць. 3. Мужнасць. 4. Устрыманасць.
Плады Духа Святога 1. Любоў. 2. Радасць. 3. Спакой. 4. Доўгацярплівасць. 5. Спагадлівасць. 6. Дабрыня. 7. Велікадушнасць. 8. Вернасць. 9. Лагоднасць. 10. Сціпласць. 11. Умеркаванасць. 12. Чыстасць.
Дары Духа Святога 1. Мудрасць. 2. Розум. 3. Рада. 4. Мужнасць. 5. Умеласць. 6. Пабожнасць. 7. Боязь Божая.
Пяць касцёльных наказаў 1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы. 2. Прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння. 3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць св. Камунію. 4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах. 5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга 1. Настаўляць грэшнікаў. 2. Вучыць тых, хто не ведае. 3. Раіць тым, хто сумняваецца. 4. Суцяшаць засмучаных. 5. Зносіць цярпліва знявагу. 6. Дараваць ахвотна крыўду. 7. Маліцца за жывых і памерлых.
Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга 1. Накарміць галодных. 2. Напаіць сасмаглых. 3. Адзець нагіх. 4. Прыняць у дом падарожных. 5. Адведваць хворых. 6. Суцяшаць вязняў. 7. Пахаваць памерлых.
Сем галоўных грахоў 1. Пыха. 2. Хцівасць. 3. Зайздрасць. 4. Гнеў. 5. Распуста. 6. Неўмеркаванасць у ежы і піцці. 7. Лянота.
Чатыры апошнія рэчы 1. Смерць. 2. Суд. 3. Пекла. 4. Рай.
-----------------------------------------------------------
СКАРАЧЭННІ І НАЗВЫ КНІГ СВЯТОГА ПІСАННЯ
СТАРЫ ЗАПАВЕТ
Абк Кніга прарока Абакума Аг Кніга прарока Агея Ам Кніга прарока Амоса Аўдз Кніга прарока Аўдзіі Бар Кніга прарока Баруха Быц Кніга Быцця 1 Вал 1 Кніга Валадарстваў 2 Вал 2 Кніга Валадарстваў Дан Кніга прарока Даніэля Дрг Кніга Другазаконня Езд Кніга Ездры Ер Кніга прарока Ераміі Ёв Кніга Ёва Ён Кніга прарока Ёны Ёэл Кніга прарока Ёэля Зах Кніга прарока Захарыі Зых Кніга Зыходу Іс Кніга прарока Ісаі 1 Кр 1 Кніга Кронікаў 2 Кр 2 Кніга Кронікаў Лев Кніга Левіта Ліч Кніга Лічбаў 1 Мак 1 Кніга Макабэяў 2 Мак 2 Кніга Макабэяў Мал Кніга прарока Малахія Мдр Кніга Мудрасці Саламона Міх Кніга прарока Міхея Нав Кніга Езуса Навіна Нвм Кніга прарока Навума Нм Кніга Нээміі Ос Кніга прарока Осіі Пл Плач Ераміі Пп Песня песняў Саламона Прып Прыпавесці Саламона Пс Кніга Псальмаў Рут Кніга Руты 1 Сам 1 Кніга Самуэля 2 Сам 2 Кніга Самуэля Cаф Кніга прарока Сафоніі Сір Кніга Мудрасці Сіраха Суд Кніга Суддзяў Тоб Кніга Тобія Эзх Кніга прарока Эзэхіэля Экл Кніга Эклезіяста Эст Кніга Эстэры Юдт Кніга Юдыты
НОВЫ ЗАПАВЕТ
Ап Апакаліпсіс св. Яна Дз Дзеі Апосталаў Гал Пасланне да Галатаў Гбр Пасланне да Габрэяў 1 Кар Першае Пасланне да Карынцянаў 2 Кар Другое Пасланне да Карынцянаў Клс Пасланне да Каласянаў Лк Евангелле паводле св. Лукі Мк Евангелле паводле св. Марка Мц Евангелле паводле св. Мацвея 1 П Першае Пасланне св. Пятра 2 П Другое Пасланне св. Пятра Рым Пасланне да Рымлянаў 1 Тэс Першае Пасланне да Тэсаланікійцаў 2 Тэс Другое Пасланне да Тэсаланікійцаў 1 Цім Першае Пасланне да Цімафея 2 Цім Другое Пасланне да Цімафея Ціт Пасланне да Ціта Флм Пасланне да Філімона Флп Пасланне да Філіпянаў Эф Пасланне да Эфесцаў Юд Пасланне св. Юды Як Пасланне св. Якуба Ян Евангелле паводле св. Яна 1 Ян Першае Пасланне св. Яна 2 Ян Другое Пасланне св. Яна 3 Ян Трэцяе Пасланне св. Яна
|
ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ - ХРЫСЦІЯНСКАЯ МАЛІТВА
|
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ МАЛІТВА Ў ХРЫСЦІЯНСКІМ ЖЫЦЦІ 534. Што такое малітва?2558-2565 2590 Малітва — гэта ўзнясенне душы да Бога ці просьба, скіраваная да Бога, аб дабротах, якія адпавядаюць Яго волі. Яна заўсёды з’яўляецца дарам Бога, які прыходзіць, каб сустрэцца з чалавекам. Хрысціянская малітва — гэта асабістая і жывая сувязь дзяцей Божых з іх бясконца добрым Айцом, з Яго Сынам Езусам Хрыстом і з Духам Святым, які жыве ў іх сэрцах. ГЛАВА ПЕРШАЯ АБ’ЯЎЛЕННЕ МАЛІТВЫ 535. Чаму існуе паўсюднае пакліканне да малітвы?2566-2567 Таму што праз стварэнне Бог першы кліча кожную істоту з небыцця, і чалавек, нават пасля ўпадку, можа распазнаваць свайго Стварыцеля, надалей прагнучы таго, хто паклікаў яго да існавання. Усе рэлігіі, і асабліва ўся гісторыя збаўлення, сведчаць аб гэтым чалавечым прагненні Бога, аднак гэта Бог ёсць першым, хто няспынна кліча кожную асобу да таямнічага спаткання з Ім у малітве. АБ’ЯЎЛЕННЕ МАЛIТВЫ Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕ 536. Чаму Абрагам з’яўляецца прыкладам малітвы?2570-2573 2592 Абрагам з’яўляецца прыкладам малітвы, бо ён вандруе ў прысутнасці Бога, слухае Яго і паслухмяны Яму. Малітва Абрагама — гэта змаганне веры, бо ён працягвае верыць у праўдзівасць Бога нават у час выпрабаванняў. Сапраўды, пасля таго, як прыняў Пана, які наведаў яго ў шатры і даверыў яму свой намер, Абрагам з адважным даверам асмельваецца заступацца за грэшнікаў. 537. Як маліўся Майсей?2574-2577 2593 Малітва Майсея — гэта тыпова кантэмпляцыйная малітва: Бог кліча Майсея з палаючага куста, размаўляе з ім часта і доўга «тварам ў твар, як чалавек звычайна размаўляе з сябрам сваім» (Зых 33, 11). З гэтай блізкасці з Богам Майсей чэрпае моц, каб вытрывала заступацца за людзей: яго малітва прадказвае, такім чынам, заступніцтва адзінага Пасрэдніка, Езуса Хрыста. 538. Як кароль і святыня ў Старым Запавеце звязаны з малітвай?2578-2580 2594 У цені скініі Бога — Каўчэга Запавету, потым святыні — развіваецца малітва Божага народу пад кіраўніцтвам яго пастыраў. Сярод іх Давід — кароль «паводле сэрца Бога», пастыр, які моліцца за свой народ. Яго малітва — гэта прыклад для народу, таму што яна злучана з верным Божым абяцаннем і перапоўненая любоўю да таго, хто ёсць адзіным Каралём і Панам. 539. Якая роля малітвы ў місіі прарокаў?2581-2584 Прарокі чэрпаюць з малітвы святло і моц, каб абуджаць народ да веры і навяртання сэрца. Яны ўваходзяць у глыбокую лучнасць з Богам і заступаюцца за братоў, якім абвяшчаюць усё, што ўбачылі і пачулі ад Пана. Ілля — айцец прарокаў, усіх тых, хто шукае аблічча Бога. На гары Кармэль ён дабіваецца вяртання народу да веры дзякуючы дзеянню Бога, якога ён моліць: «Пачуй мяне, Пане, пачуй мяне!» (1 Вал 18, 37). 540. Якое значэнне псальмаў у малітве?2579 2585-2589 2596-2597 Псальмы — гэта вяршыня малітвы ў Старым Запавеце: слова Бога становіцца малітвай чалавека. Гэтая непадзельна асабістая і супольная малітва, натхнёная Духам Святым, усхваляе цуды Бога ў стварэнні і ў гісторыі збаўлення. Псальмы, якімі маліўся Хрыстус і якія споўніліся ў Ім, застаюцца істотным і пастаянным элементам малітвы Касцёла і прыдатныя для людзей усіх станаў і ўсіх часоў. У ЕЗУСЕ МАЛIТВА ЦАЛКАМ АБ’ЯЎЛЕНА I СПОЎНЕНА 541. У каго Езус вучыўся маліцца?2599 2620 Езус, паводле свайго чалавечага сэрца, вучыўся маліцца ў сваёй Маці і ў габрэйскай традыцыі. Але Яго малітва выцякае з найбольш таямнічай крыніцы, бо Ён адвечны Сын Бога, які ў сваёй святой чалавечнасці скіроўвае да свайго Айца дасканалую сыноўнюю малітву. 542. Калі маліўся Езус?2600-2604 2620 Евангелле часта паказвае Езуса падчас малітвы. Мы бачым, як Ён аддаляецца таксама і ноччу, каб маліцца ў самоце. Ён моліцца перад вырашальнымі момантамі сваёй місіі або місіі Апосталаў. Сапраўды, усё Ягонае жыццё — гэта малітва, таму што Ён знаходзіцца ў пастаяннай супольнасці любові з Айцом. 543. Як маліўся Езус падчас сваёй мукі?2605-2606 2620 Малітва Езуса падчас агоніі ў Гетсіманскім садзе і Яго апошнія словы на крыжы адкрываюць глыбіню Яго сыноўняй малітвы: Езус спаўняе намер любові Айца і бярэ на сябе ўсе трывогі чалавецтва, усе просьбы і заступніцтвы гісторыі збаўлення. Ён прадстаўляе іх Айцу, які прымае і задавальняе іх, і, па-над усе спадзяванні, уваскрашае Езуса з памерлых. 544. Як Езус вучыць нас маліцца?2608-2614 2621 Езус вучыць нас маліцца не толькі словамі малітвы Ойча наш, але таксама, калі моліцца сам. Такім чынам, акрамя зместу, Ён паказвае нам унутраную паставу, неабходную для сапраўднай малітвы: чыстасць сэрца, якое шукае Валадарства і прабачае ворагам; адважны сыноўні давер, які пераўзыходзіць усё, што мы адчуваем і разумеем; чуванне, якое захоўвае вучня ад спакусы. 545. Чаму наша малітва дзейсная?2615-2616 Наша малітва дзейсная, бо яднаецца ў веры з малітвай Езуса. У Ім хрысціянская малітва становіцца супольнасцю любові з Айцом. Такім чынам мы можам прадстаўляць нашыя просьбы Богу і быць пачутымі: «Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай» (Ян 16, 24). 546. Як малілася Дзева Марыя?2617, 2018 2622, 2674 2679 Малітву Марыі характарызуе вера і цалкавітае прысвячэнне сябе Богу. Маці Езуса з’яўляецца таксама новай Евай, «Маці жывых»: Яна просіць Езуса, свайго Сына, аб патрэбах людзей. 547. Ці ёсць у Евангеллі малітва Марыі?2619 Акрамя заступніцтва Марыі ў Кане Галілейскай, Евангелле перадае нам Magnificat (Лк 1, 46–55), песню Маці Божай і Касцёла, радасную падзяку, якая ўзносіцца з сэрцаў убогіх людзей, бо іх надзея ажыццяўляецца ў здзяйсненні Божых абяцанняў. МАЛIТВА Ў ЧАСЕ КАСЦЁЛА 548. Як малілася першая хрысціянская супольнасць у Ерузалеме?2623-2624 Напачатку Дзеяў Апосталаў напісана, што ў першай ерузалемскай супольнасці, выхаванай Духам Святым да малітоўнага жыцця, вернікі «трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42). 549. Як Дух Святы ўдзельнічае ў малітве Касцёла?2623 2625 Дух Святы, Настаўнік хрысціянскай малітвы, скіроўвае Касцёл да жывой малітвы і дапамагае яму ўсё глыбей уваходзіць у кантэмпляцыю і з’яднанне з неспасцігальнай таямніцай Хрыста. Формы малітвы, якія знаходзяцца ў кананічных апостальскіх Пасланнях, застаюцца нарматыўнымі для хрысціянскай малітвы. 550. Якія галоўныя формы хрысціянскай малітвы?2643-2644 Гэта благаслаўленне і адарацыя, малітва-просьба і заступніцтва, падзяка і праслаўленне. Эўхарыстыя змяшчае і выражае ўсе формы малітвы. 551. Што такое благаслаўленне?2626-2627 2645 Благаслаўленне — гэта адказ чалавека на дары Бога: мы благаслаўляем Усемагутнага, які першы нас благаславіў і напоўніў нас сваімі дарамі. 552. Што такое адарацыя?2628 Адарацыя — гэта пакланенне чалавека, які прызнае сябе стварэннем перад тройчы святым Стварыцелем. 553. Якія існуюць формы малітвы-просьбы?2629-2633 2646 Гэта можа быць просьба аб прабачэнні ці таксама пакорная і поўная даверу просьба аб усялякіх нашых патрэбах, як духоўных так і матэрыяльных. Але першае, чаго трэба прагнуць, гэта прыйсця Валадарства. 554. Што такое заступніцтва?2634-2636 2647 Заступніцтва — гэта просьба на карысць іншага. Яна нас фарміруе і яднае з малітвай Езуса, які заступаецца перад Айцом за ўсіх людзей, асабліва за грэшнікаў. Заступніцтва павінна распасцірацца таксама і на ворагаў. 555. Калі ўзносіцца падзяка Богу?2637-2638 2648 Касцёл няспынна ўзносіць падзяку Богу, асабліва цэлебруючы Эўхарыстыю, у якой Хрыстус робіць яго ўдзельнікам сваёй падзякі Айцу. Для хрысціяніна кожная падзея становіцца прычынай для падзякі. 556. Што такое малітва праслаўлення?2639-2043 2649 Праслаўленне — гэта форма малітвы, якая найбольш непасрэдна прызнае, што Бог ёсць Богам. Малітва праслаўлення цалкам бескарыслівая: яна ўсхваляе Бога дзеля Яго самога і праслаўляе Яго за тое, што Ён ёсць. ГЛАВА ДРУГАЯ ТРАДЫЦЫЯ МАЛІТВЫ 557. Якое значэнне мае Традыцыя аносна малітвы?2650-2651 У Касцёле праз жывую Традыцыю Дух Святы вучыць дзяцей Божых маліцца. На самой справе, малітва не абмяжоўваецца спантанным выяўленнем унутранага жадання, але заключае ў сабе кантэмпляцыю, навучанне і спасціжэнне духоўных рэчаіснасцяў, якія пазнаюцца. КРЫНIЦЫ МАЛIТВЫ 558. Якія крыніцы хрысціянскай малітвы?2652-2662 Гэта Божае слова, якое дае нам найвышэйшае «пазнанне Хрыста» (Флп 3, 8); літургія Касцёла, якая аб’яўляе, актуалізуе і перадае таямніцу збаўлення; тэалагальныя цноты; штодзённыя сітуацыі, у якіх мы можам сустракаць Бога. «Люблю Цябе, Пане, і аб адзінай ласцы прашу ў Цябе: любіць Цябе вечна. Мой Божа, калі мой язык не можа паўтараць кожнае імгненне, што я люблю Цябе, то хачу, каб сэрца маё паўтарала гэта Табе з кожным уздыхам» (cв. Ян Марыя Віянэй). ШЛЯХ МАЛIТВЫ 559. Ці існуюць у Касцёле розныя шляхі малітвы?2663 У Касцёле існуюць розныя шляхі малітвы, звязаныя з розным гістарычным, грамадскім і культурным кантэкстам. Настаўніцкі Інстытут Касцёла павінен распазнаваць іх вернасць Традыцыі апостальскай веры, а пастыры і катэхеты павінны тлумачыць іх сэнс, які заўсёды адносіцца да Езуса Хрыста. 560. Які шлях нашай малітвы?2664 2680-2681 Шляхам нашай малітвы ёсць Хрыстус, бо яна скіравана да Бога, нашага Айца, але мае доступ да Яго толькі тады, калі мы — прынамсі ў думках — молімся ў імя Езуса. Сапраўды, Яго чалавечая натура — гэта адзіны шлях, праз які Дух Святы вучыць нас маліцца да нашага Айца. Таму літургічныя малітвы заканчваюцца формулай: «Праз Пана нашага Езуса Хрыста». 561. Якая роля Духа Святога ў малітве?2670-2672 2680-2681 Паколькі Дух Святы з’яўляецца Настаўнікам хрысціянскай малітвы, а «мы не ведаем, аб чым трэба маліцца» (Рым 8, 26), Касцёл заахвочвае нас заклікаць і прасіць Яго ў кожным выпадку: «Прыйдзі, Дух Святы!» 562. Якім чынам хрысціянская малітва становіцца марыйнай?2673-2679 2682 З прычыны асаблівага ўдзелу Дзевы Марыі ў справе Духа Святога, Касцёл любіць маліцца да Марыі і з Марыяй, дасканалай Арантай, каб разам з Ёй узвялічваць і заклікаць Пана. Марыя, сапраўды, «паказвае шлях», якім ёсць Яе Сын, адзіны Пасрэднік. 563. Як Касцёл моліцца да Марыі?2676-2678 2682 Перш за ўсё малітвай Вітай, Марыя, у якой Касцёл просіць заступніцтва ў Дзевы Марыі. Іншыя малітвы — гэта Ружанец, гімн Акатыст, Параклісіс, гімны і спевы розных хрысціянскіх традыцый. НАСТАЎНIКI МАЛIТВЫ 564. Якім чынам святыя з’яўляюцца настаўнікамі малітвы?2683-2684 2692-2693 Святыя з’яўляюцца для нас прыкладам малітвы. Мы просім іх таксама аб заступніцтве перад Найсвяцейшай Тройцай за нас і ўвесь свет. Іх заступніцтва — найбольш высокая паслуга, якую яны аказваюць Божаму намеру. У супольнасці святых на працягу гісторыі Касцёла ўзнікалі розныя тыпы духоўнасці, якія вучаць нас жыць малітвай і практыкаваць яе. 565. Хто можа выхоўваць у малітве?2685-2690 2694-2695 Хрысціянская сям’я стварае першы асяродак выхавання ў малітве. Асабліва рэкамендуецца штодзённая сямейная малітва, бо гэта першае сведчанне малітоўнага жыцця Касцёла. Катэхезы, малітоўныя групы, «духоўнае кіраўніцтва» з’яўляюцца школай малітвы і дапамагаюць ёй. 566. Якія месцы спрыяюць малітве?2691 2696 Маліцца можна ўсюды, але выбар адпаведнага месца не абыякавы для малітвы. Касцёл — гэта адпаведнае месца для літургічнай малітвы і эўхарыстычнай адарацыі. Таксама іншыя месцы дапамагаюць маліцца, напр., «малітоўны куток» у доме, кляштар, санктуарый. ГЛАВА ТРЭЦЯЯ МАЛІТОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ 567. Якія моманты найбольш прыдатныя для малітвы?2697-2698 2720 Усе моманты прыдатныя для малітвы, але Касцёл прапануе вернікам вызначаныя рытмы, каб падтрымліваць пастаянную малітву: ранішняя і вячэрняя малітва, малітва перад ежай і пасля яе, Літургія гадзінаў, нядзельная Эўхарыстыя, Святы Ружанец, святы літургічнага года. «Неабходна ўспамінаць пра Бога часцей, чым дыхаем» (cв. Грыгорый Назіянзскі). 568. Якія існуюць спосабы малітвы?2697-2699 Хрысціянская традыцыя захавала тры спосабы малітвы: вусная малітва, медытацыя і кантэмпляцыйная малітва. Іх агульная рыса — засяроджанасць сэрца. СПОСАБЫ МАЛIТВЫ 569. Што характарызуе вусную малітву?2700-2704 2722 Вусная малітва злучае цела з унутранай малітвай сэрца. Нават самая глыбокая ўнутраная малітва не можа абысціся без вуснай малітвы. У кожным выпадку, яна заўсёды павінна быць вынікам асабістай веры. У малітве Ойча наш Езус дае нам дасканалую формулу вуснай малітвы. 570. Што такое медытацыя?2705-2708 2723 Медытацыя — гэта малітоўная рэфлексія, якая абапіраецца галоўным чынам на Божыя словы з Бібліі. Яна актывізуе розум, уяўленне, эмоцыі, прагненні, паглыбляе нашу веру, перамяняе нашыя сэрцы і ўзмацняе нашу волю ў наследаванні Хрыста. Гэта першы этап будавання еднасці з Панам у любові да Яго. 571. Што такое кантэмпляцыйная малітва?2709-2719 2724 2739-2741 Кантэмпляцыйная малітва — гэта сузіранне Бога ў цішыні і любові. Такая малітва — дар Бога, момант чыстай веры, у які той, хто моліцца, шукае Хрыста, давяраецца любячай волі Айца і падпарадкоўвае сваё існаванне дзеянню Духа Святога. Св. Тэрэза Авільская называе кантэмпляцыйную малітву глыбокай сувяззю сяброўства, «у якім мы часта размаўляем сам на сам з Богам, пра якога ведаем, што Ён нас любіць». МАЛIТОЎНАЯ БАРАЦЬБА 572. Чаму малітва — гэта барацьба?2725 Малітва — гэта дар ласкі, аднак яна заўсёды прадугледжвае рашучы адказ з нашага боку, бо той, хто моліцца, змагаецца супраць сябе самога, супраць асяроддзя і асабліва супраць спакусіцеля, які робіць усё магчымае, каб адвесці нас ад малітвы. Малітоўная барацьба неад’емная ад узрастання ў духоўным жыцці. Мы молімся так, як жывём, бо жывём так, як молімся. 573. Ці існуюць перашкоды для малітвы?2726-2728 2752-2753 Акрамя існавання памылковых канцэпцый малітвы, многія лічаць, што не маюць часу для малітвы, або, што маліцца бессэнсоўна. Тыя, хто моліцца, могуць падаць духам перад цяжкасцямі і знешнімі няўдачамі. Каб перамагчы гэтыя перашкоды неабходныя пакора, давер і вытрываласць. 574. Якія існуюць цяжкасці ў малітве?2729-2733 2754-2755 Няўважлівасць — гэта звычайная цяжкасць у нашай малітве. Яна адцягвае ўвагу ад Бога і можа таксама выявіць тое, да чаго мы прывязаныя. Тады мы павінны ў пакоры скіроўваць сваё сэрца да Пана. Малітве часта пагражае чэрствасць, пераадоленне якой дазваляе наблізіцца ў веры да Пана без адчувальнага суцяшэння. Стомленасць — гэта форма духоўнай ляноты, выкліканая аслабленнем пільнасці і занядбаннем аховы сэрца. 575. Як узмоцніць наш сыноўні давер?2734-2741 2756 Сыноўні давер выпрабоўваецца, калі мы думаем, што не былі выслуханыя. Тады мы павінны запытаць сябе, ці сапраўды Бог з’яўляецца для нас Айцом, волю якога мы хочам выконваць, ці Ён для нас толькі сродак дасягнення таго, чаго мы прагнем. Калі нашая малітва яднаецца з малітвай Езуса, то мы ведаем, што Ён адорвае нас нашмат больш за той ці іншы дар: мы атрымліваем Духа Святога, які перамяняе нашыя сэрцы. 576. Ці магчыма маліцца ў кожны момант?2742-2745 2757 Маліцца можна заўсёды, бо час хрысціяніна — гэта час уваскрослага Хрыста, які «застаецца з намі ва ўсе дні» (Мц 28, 20). Таму малітва і хрысціянскае жыццё непадзельныя. «Часта і шчыра маліцца можна нават на кірмашы ці падчас самотнай вандроўкі. Таксама ў вашых крамах, купляючы ці прадаючы, або нават падчас прыгатавання ежы» (св. Ян Хрызастом). 577. Што такое малітва гадзіны Езуса?2604 2746-2751 2758 Так называецца святарская малітва Езуса падчас Апошняй Вячэры. Езус — Найвышэйшы Святар Новага Запавету — скіроўвае гэтую малітву да Айца, калі надышла Яго гадзіна «пераходу» да Айца, гадзіна Яго ахвяры. РАЗДЗЕЛ ДРУГІ МАЛІТВА ПАНСКАЯОЙЧА НАШОйча наш Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Pater NosterPater noster, qui es in cælis: sanctificétur Nomen Tuum: advéniat Regnum Tuum: fiat volúntas Tua, sicut in cælo, et in terra. Panem nostrum cotidiánum da nobis hódie, et dimítte nobis débita nostra, sicut et nos dimíttimus debitóribus nostris. et ne nos indúcas in tentatiónem; sed líbera nos a Malo. 578. Як узнікла малітва Ойча наш?2759-2760 2773 Езус навучыў гэтай неад’емнай хрысціянскай малітве — Ойча наш, — калі адзін з вучняў, які бачыў як Езус моліцца, папрасіў яго: «Навучы нас маліцца» (Лк 11, 1). Літургічная традыцыя Касцёла заўсёды ўжывала тэкст св. Мацвея (6, 9-13). «ПЕРАКАЗ УСЯГО ЕВАНГЕЛЛЯ» 579. Якое месца займае Ойча наш у Святым Пісанні?2761-2764 2774 Ойча наш — «гэта пераказ усяго Евангелля» (Тэртуліян), «самая дасканалая малітва» (св. Тамаш Аквінскі). Змешчаная ў цэнтры Казання на гары (Мц 5–7), яна прадстаўляе ў форме малітвы істотны змест Евангелля. 580. Чаму яна называецца «малітвай Панскай»?2765-2766 2775 Ойча наш называецца «малітвай Панскай» ( Оratio dominica), бо гэтай малітве навучыў нас сам Пан Езус. 581. Якое месца займае Ойча наш у малітве Касцёла?2767-2772 2776 Ойча наш — гэта малітва Касцёла ў найвышэйшай ступені. Яна «перадаецца» падчас хросту, каб паказаць новае нараджэнне дзяцей Божых для Божага жыцця. У Эўхарыстыі аб’яўляецца яе поўны сэнс, паколькі яе просьбы, складзеныя на падставе ўжо здзейсненай таямніцы збаўлення, напоўненыя чаканнем прыйсця Пана. Ойча наш з’яўляецца неад’емнай часткай Літургіі гадзінаў. «ОЙЧА НАШ, КАТОРЫ ЁСЦЬ У НЕБЕ» 582. Чаму мы «асмельваемся наблізіцца з поўным даверам» да Айца?2777-2778 2797 Езус, наш Адкупіцель, ставіць нас перад абліччам Айца, а Ягоны Дух чыніць нас Ягонымі дзецьмі. Таму мы можам прасіць у малітве нашага Айца з простым сыноўнім даверам, з радаснай надзеяй і пакорнай адвагай, з упэўненасцю, што Ён нас любіць і выслухае нас. 583. Чаму да Бога можна ўсклікаць: «Ойча»?2779-2785 2789 2798-2800 Мы можам усклікаць «Ойча», бо Сын Божы аб’явіў нам Яго, стаўшыся чалавекам, а Ягоны Дух дае нам пазнаць Яго. Ускліканне да Айца дазваляе нам увайсці ў Яго таямніцу з пастаянна новым здзіўленнем і абуджае ў нас прагненне паводзіць сябе як Яго дзеці. Праз малітву Панскую мы ўсведамляем, што з’яўляемся дзецьмі Айца ў Сыне. 584. Чаму мы кажам: «Ойча наш»?2786-2790 2801 Слова «наш» цалкам выяўляе новую сувязь з Богам. Калі мы молімся да Айца, то пакланяемся Яму і праслаўляем Яго разам з Сынам і Духам Святым. У Хрысце мы з’яўляемся «Яго» народам, а Ён — «нашым» Богам цяпер і навекі. Сапраўды, мы гаворым Ойча «наш», бо Касцёл Хрыста — гэта супольнасць мноства братоў, якія «адзіныя сэрцам і душою» (Дз 4, 32). 585. У духу якой супольнасці і місіі мы молімся да Бога Айца «нашага»?2791-2793 2801 Паколькі малітва да «нашага» Айца — гэта агульнае дабро ахрышчаных, то яны адчуваюць няспынны заклік удзельнічаць у малітве Езуса за адзінства Яго вучняў. Маліцца словамі «Ойча наш» — значыць маліцца з усімі людзьмі і за ўсё чалавецтва, каб усе пазналі адзінага і сапраўднага Бога і былі сабраныя ў адно. 586. Што азначаюць словы «каторы ёсць у небе»?2794-2796 2802 Гэты біблійны выраз указвае не на месца, а на спосаб існавання: Бог ёсць па-над усім. Гэты выраз азначае веліч і святасць Бога, а таксама Яго прысутнасць у сэрцах справядлівых. Неба, або дом Айца, — гэта сапраўдная айчына, да якой мы імкнемся ў надзеі, хоць знаходзімся яшчэ на зямлі. Мы ўжо жывём там, схаваныя «з Хрыстом у Богу» (Клс 3, 3). СЕМ ПРОСЬБАЎ 587. З чаго складаецца малітва Панская?2803-2806 2857 Яна складаецца з сямі просьбаў да Бога Айца. Першыя тры, больш тэалагальныя, кіруюць нас да Бога дзеля Яго хвалы: гэта ўласцівасць любові — думаць перш за ўсё аб тым, каго любіш. Яны падказваюць, што мы павінны прасіць у Яго асабліва: аб асвячэнні Яго імя, прыйсці Яго Валадарства, здзяйсненні Яго волі. Апошнія чатыры просьбы прадстаўляюць міласэрнаму Айцу нашыя патрэбы і чаканні. Мы просім Яго карміць нас, прабачаць нам, захоўваць нас ад спакусаў і збавіць нас ад злога. 588. Што азначаюць словы «свяціся імя Тваё»?2807-2812 2858 Свяціць імя Бога — гэта перш за ўсё праслаўляць Бога ў Яго святасці. Сапраўды, Бог адкрыў сваё святое імя Майсею і захацеў, каб Яго народ быў святым народам, у якім Ён жыве. 589. Як асвячаецца імя Бога ў нас і ў свеце?2813-2815 Асвячаць імя Бога, які нас кліча «да святасці» (1 Тэс 4, 7), значыць жадаць, каб хросная кансэкрацыя ажыўляла ўсё нашае жыццё. Больш за тое, гэта просьба аб тым, каб праз нашае жыццё і нашую малітву кожны чалавек ведаў і благаслаўляў імя Бога. 590. Аб чым просіць Касцёл, молячыся: «Прыйдзі Валадарства Тваё»?2816-2821 2859 Касцёл просіць аб канчатковым прыйсці Божага Валадарства ў момант вяртання Хрыста ў хвале. Але Касцёл моліцца таксама, каб Валадарства Божае ўзрастала ўжо сягоння праз асвячэнне людзей у Духу і дзякуючы іх стараннасці ў служэнні справядлівасці і спакою, згодна з благаслаўленнямі. Гэтая просьба з’яўляецца воклічам Духа і абранніцы: «Прыйдзі, Пане Езу!» (Ап 22, 20). 591. Навошта мы просім: «Будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі»?2822-2827 2860 Воля Айца ў тым, «каб усе людзі былі збаўлены» (1 Цім 2, 3). Таму Езус прыйшоў, каб дасканала здзейсніць збаўчую волю Айца. Мы молімся да Бога Айца аб з’яднанні нашай волі з воляй Сына па прыкладзе Найсвяцейшай Марыі і святых. Просім, каб Яго зычлівы намер цалкам здзейсніўся як на зямлі, так і на небе. Менавіта праз малітву мы можам распазнаць, «якая воля Божая» (Рым 12, 2), і набыць цярплівасць, каб здзейсніць яе (пар. Гбр 10, 36). 592. Які сэнс просьбы: «Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння»?2828-2834 2861 Просячы ў Бога з дзіцячым даверам штодзённай ежы, якая неабходная ўсім для існавання, мы прызнаём, які добры, больш за ўсялякае дабро, ёсць Бог, наш Айцец. Мы просім таксама ласкі ўмець дзяліцца, каб справядлівасць і падтрымка дазвалялі багаццю адных забяспечыць патрэбы іншых. 593. Які асаблівы, хрысціянскі сэнс гэтай просьбы?2835-2837 2861 Паколькі «не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (Мц 4, 4), то гэтая просьба датычыць у аднолькавай ступені голаду Божага слова і голаду Цела Хрыста, якое мы прымаем у Эўхарыстыі, а таксама голаду Духа Святога. Мы з абсалютным даверам просім аб гэтым на сёння — на сёння Бога, — і гэта нам даецца перадусім у Эўхарыстыі, якая прадвяшчае гасціну Валадарства, якое прыйдзе. 594. Чаму мы кажам: «Адпусці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым»?2838-2839 2862 Просячы Бога Айца прабачыць нам, мы прызнаём сябе грэшнікамі перад Ім. Але вызнаём у той жа час Яго міласэрнасць, бо ў Яго Сыне і праз сакрамэнты мы атрымліваем «адкупленне і адпушчэнне грахоў» (Клс 1, 14). Нашая просьба, аднак, будзе выканана пры ўмове, што спачатку мы прабачым нашым вінаватым. 595. Ці магчыма прабачэнне?2840-2845 2862 Міласэрнасць пранікае ў нашае сэрца толькі тады, калі мы здольныя прабачыць нават нашым ворагам. Але, нават калі чалавеку гэтае патрабаванне здаецца немагчымым, сэрца, паслухмянае Духу Святому, можа, як Хрыстус, любіць ажно да канца, перамяняючы рану ў спачуванне, крыўду ў заступніцтва. Прабачэнне саўдзельнічае ў Божай міласэрнасці і з’яўляецца вяршыняй хрысціянскай малітвы. 596. Што азначаюць словы: «Не ўводзь нас у спакусу»?2846-2849 2863 Мы просім Бога Айца не пакідаць нас у адзіноце перад абліччам спакусы. Просім Духа аб уменні распазнаваць, з аднаго боку, выпрабаванне, якое дапамагае ўзрастаць у добрым, і спакусу, якая вядзе да граху і смерці, а з другога, адрозніваць спакушэнне ад згоды на спакусу. Гэтая просьба яднае нас з Езусам, які перамог спакусу сваёй малітвай. Яна выпрошвае ласку чуваць і трываць ажно да канца. 597. Чаму мы завяршаем малітву, просячы: «Але збаў нас ад злога»?2850-2854 2864 Слова «злы» ўказвае на асобу сатаны, які супярэчыць Богу і «зводзіць увесь свет» (Ап 12, 9). Перамога над д’яблам ужо дасягнута Хрыстом. Але мы молімся, каб чалавечая сям’я была вызвалена ад сатаны і яго спраў. Просім таксама аб каштоўным дары спакою і ласкі трывалага чакання Хрыста, які канчаткова збавіць нас ад злога. 598. Што азначае апошняе слова «амэн»?2855-2856 2865 «На заканчэнне малітвы ты кажаш: “Амэн”, згаджаючыся праз “амэн”, што азначае “няхай так будзе”, з усім тым, што змешчана ў малітве, якой навучыў нас Бог» (св. Кірыл Ерузалемскі). |
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ - ЖЫЦЦЕ Ў ХРЫСЦЕ
|
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ ПАКЛІКАННЕ ЧАЛАВЕКА — ЖЫЦЦЁ Ў ДУХУ 357. Як маральнае жыццё хрысціяніна звязана з верай і сакрамэнтамі?1691-1698 Тое, што вызнаецца ў сімвале веры, удзяляецца ў сакрамэнтах. Сапраўды, праз іх вернікі атрымліваюць ласку Хрыста і дары Духа Святога, якія робяць іх здольнымі жыць новым жыццём дзяцей Божых у Хрысце, якога яны з верай прынялі. «Хрысціянін, прызнай сваю годнасць!» (св. Леў Вялікі). ГЛАВА ПЕРШАЯ ГОДНАСЦЬ ЧАЛАВЕЧАЙ АСОБЫ ЧАЛАВЕК — ВОБРАЗ БОГА 358. Што з’яўляецца падставай чалавечай годнасці?1699-1715 Годнасць чалавечай асобы мае падставы ў тым, што чалавек створаны паводле Божага вобраза і падабенства. Адораная духоўнай і несмяротнай душой, розумам і вольнай воляй, чалавечая асоба скіраваная да Бога і пакліканая, з душой і целам, да вечнага шчасця. НАШАЕ ПАКЛIКАННЕ ДА ШЧАСЦЯ 359. Як чалавек дасягае шчасця?1716 Чалавек дасягае шчасця, дзякуючы ласцы Хрыста, якая дае яму ўдзел у Божым жыцці. Хрыстус у Евангеллі ўказвае шлях, які вядзе да вечнага шчасця: благаслаўленні. Ласка Хрыста дзейнічае ў кожным чалавеку, які, кіруючыся правільным сумленнем, шукае і любіць дабро і праўду, і пазбягае зла. 360. Чаму благаслаўленні з’яўляюцца для нас важнымі?1716-1717 1725-1726 Благаслаўленні знаходзяцца ў цэнтры прапаведвання Езуса, яны аднаўляюць і спаўняюць абяцанні Бога, дадзеныя ў часы Абрагама, адлюстроўваюць аблічча самога Езуса, характарызуюць сапраўднае хрысціянскае жыццё і раскрываюць чалавеку канчатковую мэту яго дзеянняў: вечнае шчасце. 361. Як суадносяцца благаслаўленні з імкненнем чалавека да шчасця?1718-1719 Благаслаўленні адпавядаюць прыроджанаму прагненню шчасця, якое Бог уліў у сэрца чалавека, каб прыцягнуць яго да сябе, бо толькі Ён можа заспакоіць гэтае прагненне. 362. Што такое вечнае шчасце?1720-1724 1727-1729 Гэта сузіранне Бога ў вечным жыцці, у якім мы ў поўнай меры будзем «саўдзельнікамі Божай натуры» (2 П 1, 4), хвалы Хрыста і асалоды трынітарнага жыцця. Шчасце пераўзыходзіць чалавечыя здольнасці: гэта звышпрыродны і бескарыслівы дар Бога, як і ласка, якая да яго вядзе. Абяцанае шчасце ставіць нас перад вырашальнымі маральнымі выбарамі, якія датычаць зямных дабротаў, пабуджаючы нас любіць Бога па-над усё. СВАБОДА ЧАЛАВЕКА 363. Што такое свабода?1730-1733 1743-1744 Гэта магчымасць, дадзеная чалавеку Богам, дзейнічаць або не дзейнічаць, рабіць тое ці іншае, выконваць самастойна прадуманыя дзеянні. Свабода характарызуе менавіта чалавечыя чыны. Чым больш чалавек чыніць добрага, тым больш свабодным ён становіцца. Свабода дасягае сваёй дасканаласці, калі яна скіраваная да Бога — найвышэйшага Дабра і нашага Шчасця. Свабода ўключае магчымасць выбіраць паміж дабром і злом. Выбар зла — гэта злоўжыванне свабодай, якое вядзе да зняволення грахом. 364. Якая існуе сувязь паміж свабодай і адказнасцю?1734-1737 1745-1746 Свабода робіць чалавека адказным за свае дзеянні ў такой ступені, у якой яны з’яўляюцца дабравольнымі. Абвінавачванне і адказнасць за нейкае дзеянне могуць быць зменшаныя, а нават скасаваныя з прычыны няведання, няўважлівасці, гвалтоўнага прымусу, боязі, неапанаваных пачуццяў, звычак. 365. Чаму кожны чалавек мае права на свабоду?1738 1747 Права на свабоду — гэта асабістае права кожнага чалавека, паколькі яно неад’емнае ад яго чалавечай годнасці. Таму гэтае права павінна заўсёды захоўвацца, асабліва ў рэлігійнай і маральнай сферы; яно павінна быць прызнана грамадствам і абараняцца ў межах агульнага дабра і справядлівага грамадскага ладу. 366. Якое месца займае свабода чалавека ў плане збаўлення?1739-1742 1748 Наша свабода аслабленая з прычыны першага граху. Гэтае аслабленне яшчэ больш узрастае з прычыны наступных грахоў. Але Хрыстус «вызваліў нас, каб мы заставаліся свабоднымі» (Гал 5, 1). Дух Святы вядзе нас да духоўнай свабоды, каб зрабіць нас сваімі свабоднымі супрацоўнікамі ў Касцёле і свеце. 367. Якія крыніцы маральнасці чалавечых учынкаў?1749-1754 1757-1758 Маральнасць чалавечых учынкаў залежыць ад трох крыніц: ад выбранага прадмета, гэта значыць дабра, сапраўднага ці ўяўнага; ад намеру таго, хто дзейнічае, гэта значыць мэты, дзеля якой ён здзяйсняе дзеянне; ад акалічнасцяў дзеяння, якія ўключаюць у сябе яго наступствы. 368. Калі ўчынак з’яўляецца маральна добрым?1755-1756 1759-1760 Учынак маральна добры, калі добрымі адначасова з’яўляюцца яго прадмет, мэта і акалічнасці. Выбраны прадмет можа адзін сапсаваць усё дзеянне, нават калі намер добры. Недапушчальна здзяйсняць зло, каб з яго выйшла дабро. Дрэнная мэта можа сапсаваць дзеянне, нават калі яго прадмет сам па сабе добры. Наадварот, добрая мэта не робіць добрым дзеянне, прадмет якога дрэнны, паколькі мэта не апраўдвае сродкі. Акалічнасці могуць зменшыць ці павялічыць адказнасць таго, хто дзейнічае, але не могуць змяніць маральную якасць саміх дзеянняў, яны ніколі не могуць зрабіць добрай справу, якая сама па сабе ёсць злом. 369. Ці існуюць дзеянні, якія заўсёды недапушчальныя?1756 1761 Існуюць дзеянні, выбар якіх заўсёды недапушчальны з прычыны іх прадмету (напр., блюзнерства, забойства, чужаложства). Выбар гэтых дзеянняў вядзе да неўпарадкаванасці волі, гэта значыць да маральнага зла, якое не можа быць апраўдана дабром, якое магло б быць іх вынікам. МАРАЛЬНАСЦЬ ПАЧУЦЦЯЎ 370. Што такое пачуцці?1762-1766 1771-1772 Пачуцці, эмоцыі ці парывы пачуццёвасці — усё гэта натуральныя элементы чалавечай псіхікі, якія пабуджаюць да дзеяння ці бяздзеяння ў залежнасці ад таго, успрымаецца гэта як дабро ці як зло. Асноўнымі сярод іх з’яўляюцца любоў і нянавісць, жаданне і боязь, радасць, смутак, гнеў. Самым галоўным пачуццём з’яўляецца любоў, выкліканая прывабнасцю дабра. Толькі дабро — рэальнае ці ўяўнае — можа быць умілаваным. 371. Ці пачуцці з’яўляюцца маральна дрэннымі ці добрымі?1767-1770 1773-1775 Паколькі пачуцці — гэта праявы ўражлівасці, яны не з’яўляюцца добрымі ці дрэннымі самі па сабе: яны добрыя, калі садзейнічаюць добрай справе; у адваротным выпадку — дрэнныя. Яны могуць стаць цнотамі ці перамяніцца ў заганы. СУМЛЕННЕ 372. Што такое сумленне?1776-1780 1795-1797 Сумленне, якое ёсць у глыбіні асобы, гэта суд розуму, які ў належны момант наказвае чалавеку рабіць дабро і пазбягаць зла. Дзякуючы гэтаму чалавечая асоба распазнае маральныя якасці дзеяння, якое павінна быць ўчынена ці ўжо ўчынена, беручы на сябе адказнасць за яго. Слухаючы сумленне, разважлівы чалавек можа пачуць голас Бога, які прамаўляе да яго. 373. У чым выяўляецца годнасць асобы адносна сумлення?1780-1782 1798 Годнасць чалавечай асобы выяўляецца ў правільным сумленні (сумленні, якое знаходзіцца ў згодзе з тым, што справядлівае і добрае паводле розуму і Божага закону). З прычыны той жа асабістай годнасці нельга змушаць чалавека дзейнічаць супраць сумлення або перашкаджаць яму, калі ён дзейнічае — у межах агульнага дабра — згодна са сваім сумленнем, асабліва ў рэлігійнай сферы. 374. Як фарміраваць сумленне, каб яно было правільным і праўдзівым?1783-1788 1799-1800 Правільнае і праўдзівае сумленне фарміруецца праз выхаванне, засваенне Божага слова і навучанне Касцёла. Сумленне падтрымліваецца дарамі Духа Святога і атрымлівае дапамогу праз парады мудрых людзей. Акрамя таго, вялікую карысць у маральным фарміраванні прыносіць малітва і рахунак сумлення. 375. Якімі нормамі павінна заўсёды кіравацца сумленне?1789 Вось тры найбольш агульныя: 1) ніколі нельга рабіць зло, каб з яго вынікла дабро; 2) гэтак званае залатое правіла: «Усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, і вы ім рабіце» (Мц 7, 12); 3) любоў заўсёды зыходзіць з павагі да бліжняга і яго сумлення, аднак гэта не азначае, што трэба прымаць за дабро тое, што аб’ектыўна з’яўляецца злом. 376. Ці можа сумленне мець памылковыя суджэнні?1790-1794 1801-1802 Асоба заўсёды павінна падпарадкоўвацца ўпэўненаму суджэнню свайго сумлення, але яна можа мець памылковыя суджэнні, пры гэтым не заўсёды не па ўласнай віне. Аднак, асобе не ставіцца ў віну зло, здзейсненае з-за ненаўмыснага няведання, нават калі яно аб’ектыўна застаецца злом. Таму неабходна прыкладаць намаганні, каб выпраўляць сумленне ад памылак. ЦНОТЫ 377. Што такое цнота?1803 1833 Цнота — гэта звычайная і трывалая гатоўнасць чыніць дабро. «Мэта цнатлівага жыцця заключаецца ў прыпадабненні да Бога» (св. Грыгорый Назіянзскі). Ёсць цноты чалавечыя і цноты тэалагальныя. 378. Што такое чалавечыя цноты?1804 1810-1811 1834, 1839 Чалавечыя цноты — гэта звычайная і пастаянная дасканаласць розуму і волі; яны рэгулююць нашыя дзеянні, упарадкоўваюць нашыя пачуцці і кіруюць нашымі паводзінамі ў адпаведнасці з розумам і верай. Набытыя і ўмацаваныя шматразовымі і добрымі з пункту гледжання маралі дзеяннямі, яны ачышчаюцца і ўзвышаюцца Божай ласкай. 379. Якія галоўныя чалавечыя цноты?1805 1834 Гэта цноты, якія называюцца таксама кардынальнымі, вакол якіх групуюцца ўсе іншыя і якія ствараюць падставы для цнатлівага жыцця. Гэта разважлівасць, справядлівасць, мужнасць, устрыманасць. 380. Што такое разважлівасць?1806 1835 Разважлівасць накіроўвае розум да распазнавання нашага сапраўднага дабра ў кожных акалічнасцях і да выбару адпаведных сродкаў яго ажыццяўлення. Яна кіруе іншымі цнотамі, указваючы ім прынцыпы і межы. 381. Што такое справядлівасць?1807 1836 Справядлівасць заключаецца ў нязменнай і трывалай волі даваць іншым тое, што ім належыць. Справядлівасць адносна Бога называецца «рэлігійнай цнотай». 382. Што такое мужнасць?1808 1837 Мужнасць дае вытрымку ў цяжкасцях і пастаянства ў пошуках дабра, робіць здольным да ахвяры з уласнага жыцця дзеля справядлівай справы. 383. Што такое ўстрыманасць?1809 1838 Устрыманасць дазваляе апанаваць імкненне да прыемнасцяў, забяспечвае перавагу волі над інстынктамі і робіць здольным захоўваць раўнавагу ў карыстанні створанымі дабротамі. 384. Што такое тэалагальныя цноты?1812-1813 1840-1841 Гэта цноты, якія маюць за пачатак, прычыну і непасрэдны аб’ект самога Бога. Улітыя ў чалавека разам з асвячальнай ласкай, яны робяць яго здольным жыць у еднасці з Найсвяцейшай Тройцай, фарміруюць і натхняюць маральныя дзеянні хрысціяніна, ажыўляючы чалавечыя цноты. Тэалагальныя цноты — задатак прысутнасці і дзеяння Духа Святога ў здольнасцях чалавека. 385. Якія ёсць тэалагальныя цноты?1813 Тэалагальныя цноты — гэта вера, надзея і любоў. 386. Што такое вера?1814-1816 1842 Вера — гэта тэалагальная цнота, дзякуючы якой мы верым у Бога, ва ўсё, што Ён нам аб’явіў, і ў што прапануе нам верыць Касцёл, паколькі Бог ёсць самой Праўдай. Таму той, хто верыць, імкнецца пазнаць і выканаць Божую волю, бо «вера дзейнічае праз любоў» (Гал 5, 6). 387. Што такое надзея?1817-1821 1843 Надзея — гэта тэалагальная цнота, праз якую мы прагнем і чакаем ад Бога вечнага жыцця як нашага шчасця, падмацоўваючы наш давер абяцаннямі Хрыста і атрымліваючы дапамогу праз ласку Духа Святога дзеля таго, каб заслужыць яго і вытрываць да канца зямнога жыцця. 388. Што такое любоў?1822-1829 1844 Любоў — гэта тэалагальная цнота, дзякуючы якой мы любім Бога па-над усё, а свайго бліжняга — як самога сябе, дзеля любові да Бога. Езус учыніў яе новай запаведдзю, паўнатой Закону. Любоў з’яўляецца «повяззю дасканаласці» (Клс 3, 14) і падмуркам іншых цнотаў, якія яна ажыўляе, натхняе і ўпарадкоўвае: без яе «я — нішто» і, «калі любові не маю, няма мне з гэтага ніякай карысці» (1 Кар 13, 1–3). 389. Што такое дары Духа Святога?1830-1831 1845 Дары Духа Святога — гэта пастаянная гатоўнасць, якая робіць чалавека здольным пайсці за Божым натхненнем. Гэтых дароў сем: мудрасць, розум, рада, мужнасць, умеласць, пабожнасць, боязь Божая. 390. Што такое плады Духа Святога?1832 Плады Духа Святога — гэта дасканаласці, якія Ён фарміруе ў нас як першыя плады вечнай хвалы. Традыцыя Касцёла налічвае іх дванаццаць: «любоў, радасць, спакой, доўгацярплівасць, спагадлівасць, дабрыня, велікадушнасць, вернасць, лагоднасць, сціпласць, умеркаванасць, чыстасць» (Гал 5, 22–23, пераклад з Вульгаты). ГРЭХ 391. Чаго патрабуе ад нас прыняцце Божай міласэрнасці?1846-1848 1870 Яно патрабуе, каб мы прызналі свае правіны і пакаяліся ў сваіх грахах. Сам Бог праз сваё Слова і свайго Духа адкрывае нашыя грахі, адорвае нас праўдай сумлення і надзеяй на прабачэнне. 392. Што такое грэх?1849-1851 1871-1872 Грэх — гэта «слова, учынак ці жаданне, якое супярэчыць вечнаму Закону» (св. Аўгустын). Гэта знявага Бога праз непаслухмянасць Яго любові. Грэх раніць чалавечую натуру і наносіць шкоду чалавечай салідарнасці. Хрыстус сваёй мукай раскрывае ўвесь цяжар граху і перамагае яго сваёй міласэрнасцю. 393. Ці існуе адрозненне грахоў?1852-1853 1873 Ёсць розныя грахі. Яны могуць адрознівацца паводле іх прадмету ці паводле цнотаў або запаведзяў, якім яны супярэчаць. Грахі могуць датычыць непасрэдна Бога, бліжняга ці нас саміх. Акрамя таго, іх можна падзяліць на грахі, здзейсненыя думкаю, словам, учынкам і занядбаннем. 394. Як адрозніваюць грахі паводле іх цяжкасці?1854 Адрозніваюць грахі смяротныя і лёгкія. 395. Калі мае месца смяротны грэх?1855-1861 1874 Смяротны грэх мае месца тады, калі ён адначасова датычыць значнай матэрыі і здзяйсняецца ў поўнай свядомасці і дабравольна. Гэты грэх знішчае ў нас любоў, пазбаўляе нас асвячальнай ласкі, вядзе нас да вечнай смерці ў пекле, калі мы не пакаемся. Прабачаецца звычайным спосабам праз сакрамэнт хросту і сакрамэнт пакаяння, або паяднання. 396. Калі мае месца лёгкі грэх?1862-1864 1875 Лёгкі грэх, які істотна адрозніваецца ад смяротнага граху, мае месца тады, калі датычыць нязначнай матэрыі або нават значнай, але здзяйсняецца без поўнай свядомасці ці без цалкавітай згоды. Ён не знішчае запавету з Богам, але аслабляе любоў; выяўляе неўпарадкаваную прывязанасць да створаных дабротаў; перашкаджае духоўнаму развіццю і набыванню цнотаў, а таксама практыкаванню маральнага дабра; заслугоўвае часовыя ачышчальныя кары. 397. Як у нас памнажаецца грэх?1865, 1876 Грэх цягне за сабой грэх, а яго паўтарэнне нараджае загану. 398. Што такое заганы?1866-1867 Заганы, у адрозненне ад цнотаў, — гэта дрэнныя звычкі, якія зацямняюць сумленне і схіляюць да зла. Заганы могуць быць звязаныя з сямю так званымі галоўнымі грахамі: пыхай, хцівасцю, зайздрасцю, гневам, распустай, неўмеркаванасцю ў ежы і піцці, лянотай ці нудой. 399. Ці нясем мы адказнасць за грахі, учыненыя іншымі?1868 Мы нясем адказнасць за грахі, учыненыя іншымі, калі садзейнічаем ім. 400. Што такое структуры граху?1869 Гэта грамадскія сітуацыі або інстытуцыі, якія супярэчаць Божаму закону; яны з’яўляюцца праяваю і вынікам асабістых грахоў. ГЛАВА ДРУГАЯ ЧАЛАВЕЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ АСОБА I ГРАМАДСТВА 401. У чым заключаецца грамадскае вымярэнне чалавека?1877-1880 1890-1891 Разам з асабістым пакліканнем да шчасця, чалавеку ўласціва грамадскае вымярэнне, якое з’яўляецца істотным кампанентам яго натуры і яго паклікання. Сапраўды, усе людзі пакліканыя да адной і той жа мэты, якой ёсць сам Бог; існуе пэўнае падабенства паміж супольнасцю Божых Асобаў і братэрствам, якое людзі павінны ўстанаўліваць паміж сабою ў праўдзе і любові; любоў да бліжняга неадрыўная ад любові да Бога. 402. Якая сувязь існуе паміж асобай і грамадствам?1881-1882 1892-1893 Прынцыпам, суб’ектам і мэтай усіх грамадскіх інстытуцый з’яўляецца і павінна быць асоба. Некаторыя супольнасці, такія, як сям’я і дзяржава, неабходныя для чалавечай асобы. Карысныя таксама і іншыя аб’яднанні, як у межах палітычных супольнасцяў, так і на міжнародным узроўні, якія кіруюцца прынцыпам субсідыярнасці. 403. У чым заключаецца прынцып субсідыярнасці?1883-1885 1894 Гэты прынцып заключаецца ў тым, што грамадства вышэйшага ўзроўню не павінна ўмешвацца ў справы грамадства ніжэйшага ўзроўню, пазбаўляючы яго паўнамоцтваў, але павінна падтрымліваць яго ў выпадку неабходнасці. 404. Чаго яшчэ патрабуе сапраўднае чалавечае суіснаванне?1886-1889 1895-1896 Яно патрабуе паважаць справядлівасць і адпаведную іерархію каштоўнасцяў, а таксама падпарадкоўваць матэрыяльныя і інстынктыўныя вымярэнні ўнутраным і духоўным. Асабліва там, дзе грэх псуе грамадскі клімат, неабходна заклікаць да навяртання сэрцаў і да ласкі Божай, каб дасягнуць грамадскіх змен, якія б сапраўды служылі кожнай асобе і яе інтэгральнасці. Любоў, якая патрабуе справядлівасці і робіць здольнымі практыкаваць яе, з’яўляецца найвялікшай грамадскай запаведдзю. УДЗЕЛ У ГРАМАДСКIМ ЖЫЦЦI 405. На чым грунтуецца ўлада ў грамадстве?1897-1902 1918-1920 Кожная чалавечая супольнасць патрабуе законна ўстаноўленай улады, якая забяспечвае парадак і садзейнічае ажыццяўленню агульнага дабра. Такая ўлада грунтуецца на чалавечай натуры, таму што адпавядае парадку, устаноўленаму Богам. 406. Калі ўлада здзяйсняецца законна?1901 1903-1904 1921-1922 Улада здзяйсняецца законна, калі дзейнічае дзеля агульнага дабра і выкарыстоўвае для яго дасягнення дапушчальныя з пункту гледжання маралі сродкі. Таму палітычныя рэжымы павінны быць вызначаныя свабодным рашэннем грамадзян і павінны адпавядаць прынцыпу «прававой дзяржавы», у якой вярхоўную ўладу мае закон, а не самаволя людзей. Несправядлівыя законы і рашэнні, якія супярэчаць маральнаму парадку, не абавязковыя для сумлення. 407. Што такое агульнае дабро?1905-1906 1924 Агульнае дабро — гэта сукупнасць тых умоў грамадскага жыцця, якія дазваляюць групам і адзінкам дасягаць асабістай дасканаласці. 408. Што ўваходзіць у агульнае дабро?1907-1909 1925 У агульнае дабро ўваходзіць: шанаванне і падтрымка асноўных правоў асобы; узрастанне духоўных і зямных дабротаў асобы і грамадства; спакой і бяспека ўсіх. 409. Дзе найбольш поўна здзяйсняецца агульнае дабро?1910-1912 1927 Найбольш поўна агульнае дабро здзяйсняецца ў тых палітычных супольнасцях, якія абараняюць і развіваюць дабро грамадзян і сацыяльных груп, не забываючы пра ўсеагульнае дабро чалавечай сям’і. 410. Як чалавек удзельнічае ў ажыццяўленні агульнага дабра?1913-1917 1926 Кожны чалавек згодна са сваёй пасадай і роляй, якую ён выконвае, удзельнічае ў развіцці агульнага дабра, калі паважае справядлівыя законы і клапоціцца аб сферах, за якія нясе асабістую адказнасць, такіх як уласная сям’я і ўласная праца. Больш за тое, грамадзяне, наколькі гэта магчыма, павінны прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. ГРАМАДСКАЯ СПРАВЯДЛIВАСЦЬ 411. Як грамадства забяспечвае грамадскую справядлівасць?1928-1933 1943-1944 Грамадства забяспечвае грамадскую справядлівасць, калі паважае свабоду і правы асобы, што з’яўляецца мэтай самога грамадства. Больш за тое, грамадства імкнецца да грамадскай справядлівасці, звязанай з агульным дабром і ажыццяўленнем улады, калі стварае ўмовы, якія дазваляюць аб’яднанням і асобам дасягнуць таго, на што яны маюць права. 412. На чым грунтуецца роўнасць паміж людзьмі?1934-1935 1945 Усе людзі маюць аднолькавую годнасць і асноўныя правы, паколькі створаны паводле вобраза адзінага Бога і адораны адной і той жа разумнай душой; маюць адну і тую ж натуру і паходжанне і пакліканыя ў Хрысце, адзіным Збаўцы, да аднаго і таго ж боскага шчасця. 413. Як ацэньваць няроўнасць паміж людзьмі?1936-1938 1946-1947 Існуе несправядлівая эканамічная і грамадская няроўнасць, якая закранае мільёны людзей; яна, безумоўна, спрэчная з Евангеллем, супярэчыць справядлівасці, годнасці асобы, спакою. Але існуюць таксама адрозненні паміж людзьмі, выкліканыя рознымі фактарамі, якія ўваходзяць у Божы план. Сапраўды, Бог хоча, каб кожны атрымліваў ад іншых тое, што яму патрэбна, і каб тыя, у каго ёсць асаблівыя «таленты», дзяліліся імі з іншымі. Гэтыя адрозненні натхняюць, а часта і абавязваюць асобы быць велікадушнымі, добразычлівымі, шчодрымі, яны таксама заахвочваюць культуры да ўзаемнага ўзбагачэння. 414. У чым выяўляецца чалавечая салідарнасць?1939-1942 1948 Салідарнасць, якая вынікае з чалавечага і хрысціянскага братэрства, выяўляецца найперш у справядлівым размеркаванні дабротаў, у справядлівым узнагароджванні за працу і ў абавязку будаваць больш справядлівы грамадскі лад. Цнота салідарнасці рэалізуецца таксама ў сумесным карыстанні духоўнымі дабротамі веры, яшчэ больш важнымі, чым матэрыяльныя. ГЛАВА ТРЭЦЯЯ БОЖАЕ ЗБАЎЛЕННЕ: ЗАКОН І ЛАСКА МАРАЛЬНЫ ЗАКОН 415. Што такое маральны закон?1950-1953 1975-1978 Маральны закон — гэта справа Божай мудрасці. Ён указвае чалавеку шляхі і нормы паводзінаў, якія вядуць да абяцанага шчасця, і забараняе дарогі, якія аддаляюць ад Бога. 416. У чым заключаецца натуральны маральны закон?1954-1960 1978-1979 Натуральны закон, упісаны Стварыцелем у сэрца кожнага чалавека, заключаецца ва ўдзеле ў мудрасці і дабрыні Бога і выяўляе першапачатковы маральны сэнс, які дазваляе чалавеку з дапамогай розуму распазнаваць дабро і зло. Натуральны маральны закон усеагульны і нязменны, ён стварае падмурак асноўных абавязкаў і правоў асобы, а таксама чалавечай супольнасці і самога грамадзянскага закону. 417. Ці ўсе ўспрымаюць гэты закон?1960 З прычыны граху натуральны закон не заўсёды і не ўсімі ўспрымаецца з аднолькавым разуменнем і непасрэднасцю. «Бог напісаў на табліцах Закону тое, чаго людзі не здолелі прачытаць у сваіх сэрцах» (св. Аўгустын). 418. Якая сувязь паміж натуральным законам і Старым Законам?1961-1962 1980 Стары Закон з’яўляецца першай стадыяй аб’яўленага Закону. Ён падае мноства праўдаў, якія натуральным чынам даступныя розуму і якія былі змешчаныя і сапраўды пацверджаныя ў запавеце збаўлення. Маральныя патрабаванні, падсумаваныя ў дзесяці запаведзях Дэкалогу, ствараюць падмурак чалавечага паклікання, яны забараняюць тое, што супярэчыць любові да Бога і бліжняга, і прадпісваюць тое, што істотнае для яе. 419. Якое месца займае Стары Закон у плане збаўлення?1963-1964 1982 Стары Закон дазваляе зразумець шмат праўдаў, даступных розуму, указвае тое, што павінна быць зроблена, а што — не, і перадусім, як мудры настаўнік, рыхтуе і схіляе да навяртання і прыняцця Евангелля. Хоць Стары Закон святы, духоўны і добры, аднак ён усё ж недасканалы, бо сам па сабе не адорвае моцай і ласкай Духа для яго выканання. 420. Што такое Новы, або евангельскі Закон?1965-1972 1983-1985 Новы, або евангельскі Закон, абвешчаны і здзейснены Хрыстом, з’яўляецца паўнатой і спаўненнем Божага закону, натуральнага і аб’яўленага. Ён падсумаваны ў запаведзі любіць Бога і бліжняга, любіць адзін аднаго так, як Хрыстус палюбіў нас; ён з’яўляецца таксама рэчаіснасцю, якая існуе ў чалавеку: ласка Духа Святога робіць нас здольнымі да такой любові. Гэта «закон свабоды» (Як 1, 25), бо вядзе да спантаннага дзеяння пад уплывам любові. «Новы Закон з’яўляецца, галоўным чынам, самой ласкай Духа Святога, якая дадзена тым, хто верыць у Хрыста» (св. Тамаш Аквінскі). 421. Дзе знаходзіцца Новы Закон?1971-1974 1986 Новы Закон знаходзіцца ва ўсім жыцці і прапаведванні Хрыста і ў маральных катэхезах Апосталаў; галоўным чынам — у Казанні на гары. ЛАСКА I АПРАЎДАННЕ 422. Што такое апраўданне?1987-1995 2017-2020 Апраўданне — гэта самая дасканалая справа Божай любові. Гэта міласэрнае і бескарыслівае дзеянне Бога, якое знішчае нашыя грахі і робіць нас справядлівымі і святымі ва ўсім нашым існаванні. Гэта адбываецца праз ласку Духа Святога, якая была заслужана мукай Хрыста і дадзена нам падчас хросту. Апраўданне дае пачатак свабоднаму адказу чалавека, гэта значыць веры ў Хрыста і супрацоўніцтву з ласкай Духа Святога. 423. Што такое ласка, якая апраўдвае?1996-1998 2005 2021 Ласка — гэта бескарыслівы дар, які Бог дае нам, каб зрабіць нас удзельнікамі свайго трынітарнага жыцця і здольнымі дзейнічаць дзякуючы Яго любові. Яна называецца ласкай габітуальнай, або асвячальнай, або абагаўляльнай, бо нас асвячае і абагаўляе. Яна звышпрыродная, бо цалкам залежыць ад бескарыслівай ініцыятывы Бога і пераўзыходзіць здольнасць разумення і сілы чалавека. Таму яна недасяжная для нашага досведу. 424. Якія існуюць іншыя віды ласкі?1999-2000 2003-2004 2023-2024 Акрамя габітуальнай ласкі, існуюць: дзейсныя (актуальныя) ласкі (акалічнасныя дары); сакрамэнтальныя ласкі (уласныя дары кожнага сакрамэнту); спецыяльныя ласкі ці харызмы (маюць на мэце агульнае дабро Касцёла), сярод якіх трэба вылучыць ласкі стану, якія суправаджаюць выкананне касцёльнага служэння і адказных жыццёвых заданняў. 425. Якая існуе сувязь паміж ласкай і свабодай чалавека?2001-2002 Ласка апярэджвае, рыхтуе і выклікае свабодны адказ чалавека. Яна адпавядае глыбокім імкненням чалавечай свабоды, запрашае яе да супрацоўніцтва і вядзе да дасканаласці. 426. Што такое заслуга?2006-2010 2025-2026 Заслуга — гэта тое, што дае права на ўзнагароду за добры ўчынак. У адрозненне ад Бога, чалавек сам па сабе нічога не можа заслужыць, бо ўсё атрымаў ад Яго ў дар. Тым не менш, Бог дае чалавеку магчымасць набыць заслугі праз з’яднанне з любоўю Хрыста, крыніцай нашых заслуг перад Богам. Таму заслугі добрых учынкаў перш за усё павінны быць прыпісаны Божай ласцы, а затым — вольнай волі чалавека. 427. Якія даброты мы можам заслужыць?2010-2011 2027 Пад уздзеяннем Духа Святога мы можам заслужыць для саміх сябе ці для іншых ласкі, неабходныя для нашага асвячэння і дасягнення вечнага жыцця, а таксама часовыя даброты, належныя нам паводле Божага намеру. Ніхто не можа заслужыць першай ласкі, якая ёсць крыніцай навяртання і апраўдання. 428. Ці ўсе мы пакліканыя да хрысціянскай святасці?2012-2016 2028-2029 Усе вернікі пакліканыя да хрысціянскай святасці. Яна з’яўляецца паўнатой хрысціянскага жыцця і дасканаласцю любові; здзяйсняецца ў глыбокай еднасці з Хрыстом, а ў Ім — з Найсвяцейшай Тройцай. Шлях да асвячэння хрысціяніна вядзе праз крыж і мае сваё завяршэнне ў канчатковым уваскрашэнні справядлівых, у якім Бог будзе ўсё ва ўсім. КАСЦЁЛ — МАЦI I НАСТАЎНIК 429. Якім чынам Касцёл жывіць маральнае жыццё хрысціяніна?2030-2031 2047 Касцёл — гэта супольнасць, дзе хрысціянін прымае Божае слова і настаўленні «Хрыстовага Закону» (Гал 6, 2); атрымлівае ласку сакрамэнтаў; яднаецца з эўхарыстычнай Ахвярай Хрыста такім чынам, што яго маральнае жыццё становіцца духоўным пакланеннем; вучыцца на прыкладзе святасці Дзевы Марыі і святых. 430. Чаму Настаўніцкі Інстытут Касцёла навучае аб справах маральнасці?2032-2040 2049-2051 Таму што абавязкам Настаўніцкага Інстытута Касцёла з’яўляецца прапаведванне веры і заахвочванне да яе практыкавання ў жыцці. Гэты абавязак распасціраецца таксама на канкрэтныя прадпісанні натуральнага закону, бо іх выкананне неабходна для збаўлення. 431. Якая мэта касцёльных наказаў?2041 2048 Пяць касцёльных наказаў маюць на мэце гарантаваць вернікам неабходны мінімум духа малітвы, сакрамэнтальнага жыцця, маральнага намагання і ўзрастання ў любові да Бога і бліжняга. 432. Якія ёсць касцёльныя наказы?2042-2043 Гэта: 1) удзельнічаць у Імшы ў нядзелі і ў іншыя прадпісаныя святы і ўстрымлівацца ад працы і дзейнасці, якая б магла перашкодзіць святкаванню гэтых дзён; 2) вызнаваць уласныя грахі, прымаючы сакрамэнт паяднання, прынамсі раз у год; 3) прыступаць да сакрамэнту Эўхарыстыі прынамсі ў Велікодны перыяд; 4) устрымлівацца ад спажывання мяса і захоўваць пост ва ўстаноўленыя Касцёлам дні; 5) дапамагаць у матэрыяльных патрэбах Касцёла паводле ўласных магчымасцяў. 433. Чаму маральнае жыццё хрысціяніна неабходна для абвяшчэння Евангелля?2044-2046 Таму што сваім жыццём, згодным з вучэннем Пана Езуса, хрысціяне прыцягваюць людзей да веры ў сапраўднага Бога, будуюць Касцёл, фарміруюць свет у духу Евангелля і прыспешваюць прыйсце Божага Валадарства. РАЗДЗЕЛ ДРУГІ ДЗЕСЯЦЬ ЗАПАВЕДЗЯЎ Кніга Зыходу 20, 2-17Я — Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі. Не май іншых багоў, апроч Мяне. Не рабі сабе ніякай выявы ідала і падабенства таго, што ўверсе на небе, што ўнізе на зямлі і што ў водах пад зямлёю. Не пакланяйся ім і не ўшаноўвай іх. Бо Я — Пан Бог твой, Бог зайздросны, які карае дзяцей за беззаконне бацькоў да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, хто ненавідзіць Мяне. Але Я выяўляю міласэрнасць да тысяч пакаленняў тых, хто любіць Мяне і захоўвае запаведзі Мае. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна, бо Пан не пакіне без пакарання таго, хто ўжывае імя Ягонае дарэмна. Памятай пра дзень шабату, каб асвячаць яго. Шэсць дзён будзеш працаваць і рабіць усе працы свае, а сёмы дзень, шабат, — для Пана Бога твайго; не рабі ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні твой нявольнік, ні твая нявольніца, ні жывёла твая, ні чужынец, які знаходзіцца ў брамах тваіх. Бо за шэсць дзён учыніў Пан неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх, і на сёмы дзень адпачыў. Таму благаславіў Пан дзень шабату і асвяціў яго. Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб доўга жыць на зямлі, якую Пан Бог твой дасць табе. Не забівай. Не чужалож. Не крадзі. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга свайго. Не пажадай дому бліжняга свайго; не пажадай ні жонкі яго, ні ягонага нявольніка, ні ягонай нявольніцы, ні вала ягонага, ні асла ягонага — нічога, што належыць яму. Кніга Другазаконня 5, 6-21Я — Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай з дому няволі. Не будзе ў цябе іншых багоў, апроч Мяне ... Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна ... Захоўвай дзень шабату, каб ён быў святым ... Шануй бацьку свайго і маці сваю … Не забівай. Не чужалож. Не крадзі. Не гавары супраць бліжняга твайго фальшывага сведчання. Не жадай жонкі бліжняга Твайго … і ўсяго, што належыць бліжняму твайму. Катэхетычная формулаЯ — Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі. 1. Не май іншых багоў, апроч Мяне. 2. Не ўжывай імя Пана Бога дарэмна. 3. Памятай дзень святы святкаваць. 4. Шануй бацьку свайго і маці сваю. 5. Не забівай. 6. Не чужалож. 7. Не крадзі. 8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго. 9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго. 10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму. 434. «Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?» (Мц 19, 16)2052-2054 2075-2076 Юнаку, які задаў гэтае пытанне, Езус адказвае: «Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, выконвай запаведзі», і пасля дадае: «Прыходзь і ідзі за Мною» (Мц 19, 16.21). Наследаванне Езуса заключаецца ў захаванні запаведзяў. Закон не адменены, але чалавек запрошаны адкрыць яго нанова ў асобе боскага Настаўніка, які сам дасканала спаўняе яго, аб’яўляе яго поўнае значэнне і пацвярджае яго даўгавечнасць. 435. Як Езус інтэрпрэтуе Закон?2055 Езус інтэрпрэтуе яго ў святле падвойнай і адзінай запаведзі любові, якая ёсць выкананнем Закону: «Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж — падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі» (Мц 22, 37–40). 436. Што азначае выраз «Дэкалог»?2056-2057 Выраз «Дэкалог» азначае «дзесяць слоў» (Зых 34, 28). Гэтыя словы падсумоўваюць Закон, дадзены Богам ізраэльскаму народу праз Майсея ў кантэксце Запавету. Дэкалог, прадстаўляючы запаведзі любові да Бога (першыя тры) і да бліжняга (наступныя сем), указваюць выбранаму народу і кожнаму чалавеку асабіста шлях жыцця, вызваленага з няволі граху. 437. Якая сувязь Дэкалогу з Запаветам?2058-2063 2077 Дэкалог разумеецца ў святле Запавету, у якім Бог аб’яўляецца, даючы пазнаць сваю волю. У захаванні Запавету народ выяўляе сваю прыналежнасць да Бога і з удзячнасцю адказвае на Яго ініцыятыву любові. 438. Якое значэнне надае Касцёл Дэкалогу?2064-2068 Верны Пісанню і прыкладу Езуса, Касцёл прызнае важнасць і першараднае значэнне Дэкалогу. Хрысціяне абавязаны выконваць яго. 439. Чаму Дэкалог складае непадзельнае адзінства?2069 2079 Дзесяць запаведзяў складаюць арганічную і непадзельную цэласнасць, бо кожная з запаведзяў адсылае да іншых і да ўсяго Дэкалогу. Таму парушэнне адной запаведзі азначае парушэнне ўсяго Закону. 440. Чаму Дэкалог мае абавязковы характар?2072-2073 2081 Таму што выражае асноўныя абавязкі чалавека адносна Бога і адносна бліжняга. 441. Ці магчыма захоўваць Дэкалог?2074 2082 Так, бо Хрыстус, без якога мы нічога не можам зрабіць, чыніць нас здольнымі захоўваць яго дзякуючы дару свайго Духа і сваёй ласкі. ГЛАВА ПЕРШАЯ «ЛЮБІ ПАНА БОГА ТВАЙГО ЎСІМ СЭРЦАМ ТВАІМ, І ЎСЁЙ ДУШОЙ ТВАЁЙ, І ЎСІМ РОЗУМАМ ТВАІМ» ПЕРШАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: Я — ПАН БОГ ТВОЙ. НЕ МАЙ IНШЫХ БАГОЎ, АПРОЧ МЯНЕ 442. Да чаго абавязвае сцвярджэнне Бога: «Я — Пан Бог твой» (Зых 20, 2)?2083-2094 2133-2134 Яно абавязвае верніка захоўваць і здзяйсняць тры тэалагальныя цноты і пазбягаць грахоў, якія ім супрацьстаяць. Вера верыць у Бога і адкідае тое, што ёй супярэчыць, напр., дабравольныя сумненні, бязвер’е, ерась, адступніцтва, схізму. Надзея з даверам чакае шчаслівага сузірання Бога і Яго дапамогі, пазбягаючы роспачы і саманадзейнасці. Любоў любіць Бога па-над усё, адкідаючы абыякавасць, няўдзячнасць, халоднасць, духоўную нуду або ляноту і нянавісць да Бога, якая нараджаецца з пыхі. 443. Да чаго абавязваюць словы Пана: «Пану Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы» (Мц 4, 10)?2095-2105 2135-2136 Яны абавязваюць пакланяцца Богу як Пану ўсяго, што існуе; аддаваць Яму, індывідуальна і супольна, належную пашану; маліцца да Яго, выказваючы праслаўленне, падзяку і просьбы; прыносіць Яму ахвяры з уласнага жыцця, асабліва духоўныя, злучаючы іх з дасканалай ахвярай Хрыста; стрымліваць дадзеныя Яму абяцанні. 444. Якім чынам асоба ажыццяўляе сваё права аддаваць пашану Богу ў праўдзе і свабодзе?2104-2109 2137 Кожны чалавек мае права і абавязак шукаць праўду, асабліва тую, якая датычыць Бога і Яго Касцёла, каб, пазнаўшы яе аднойчы, прыняць яе і верна захоўваць, аддаючы Богу сапраўдную пашану. У той жа час, годнасць чалавечай асобы патрабуе, каб у рэлігійных справах ніхто не быў прымушаны дзейнічаць супраць уласнага сумлення; каб не меў перашкоды, у справядлівых межах грамадскага парадку, дзейнічаць згодна з сумленнем, прыватна ці публічна, індывідуальна ці разам з іншымі. 445. Што забараняе Бог, калі наказвае: «Не май іншых Багоў, апроч Мяне» (Зых 20, 2)?2110-2128 2138-2140 Гэтая запаведзь забараняе: політэізм і ідалапаклонства, якое абагаўляе стварэнне, моц, багацце і нават д’ябла; забабоны, якія з’яўляюцца адыходам ад належнага пакланення Богу і якія выяўляюцца таксама ў розных формах прадказанняў, магіі, чараўніцтва і спірытызму; бязбожнасць, якая выяўляецца ў выпрабаванні Бога словамі ці ўчынкамі; у святатацтве, якое апаганьвае святыя асобы ці рэчы, перадусім Эўхарыстыю; у сімоніі, гэта значыць, у жаданні або імкненні набываць або прадаваць духоўныя даброты; атэізм, які адмаўляе існаванне Бога, грунтуючыся часта на памылковай канцэпцыі чалавечай аўтаноміі; агнастыцызм, паводле якога немагчыма штосьці ведаць пра Бога, і які ўключае абыякавасць і практычны атэізм. 446. Ці наказ Бога: «Не рабі сабе ніякай выявы ідала…» (Зых 20, 3) забараняе культ абразоў?2129-2132 2141 У Старым Запавеце гэты наказ забараняў прадстаўляць Бога, абсалютна трансцэндэнтнага. Пачынаючы ад уцелаўлення Божага Сына, хрысціянскі культ святых абразоў апраўданы тым (гэта пацвярджае ІІ Нікейскі Сабор 787 г.), што грунтуецца на таямніцы Божага Сына, які стаўся чалавекам, у якім трансцэндэнтны Бог стаў бачным. Гаворка ідзе не пра пакланенне абразам, але пра ўшанаванне тых, каго яны прадстаўляюць: Хрыста, Дзеву Марыю, анёлаў і святых. ДРУГАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: НЕ ЎЖЫВАЙ IМЯ ПАНА БОГА ТВАЙГО ДАРЭМНА 447. Як ушаноўваецца святасць Божага імя?2142-2149 2160-2162 Святое імя Бога ўшаноўваецца, калі мы яго заклікаем, благаслаўляем, усхваляем, праслаўляем. Таму трэба пазбягаць злоўжывання зваротам да імя Бога дзеля апраўдання злачынства і кожнага неадпаведнага ўжывання Ягонага імя: блюзнерства, якое па сваёй сутнасці з’яўляецца цяжкім грахом; пракляццяў і нявернасці абяцанням, дадзеным у імя Бога. 448. Чаму забараняецца фальшывая клятва?2150-2151 2163-2164 Таму што ў ёй Бог, які ёсць самой Праўдай, заклікаецца як сведка хлусні. «Не прысягай ні Стварыцелем, ні стварэннем, калі толькі не дзеля праўды, па-неабходнасці і з пашанаю» (св. Ігнацый Лаёла). 449. Што такое фальшывая клятва? 2152-2155 Фальшывая клятва — гэта абяцанне, дадзенае пад прысягай з намерам не стрымаць яго, або парушэнне абяцання, дадзенага пад прысягай. Гэта цяжкі грэх супраць Бога, які заўсёды верны сваім абяцанням. ТРЭЦЯЯ ЗАПАВЕДЗЬ: ПАМЯТАЙ ДЗЕНЬ СВЯТЫ СВЯТКАВАЦЬ 450. Чаму Бог «благаславіў дзень шабату і асвяціў яго» (Зых 20, 11)?2168-2172 2189 Таму што ў дзень шабату ўспамінаецца адпачынак Бога ў сёмы дзень стварэння, а таксама вызваленне Ізраэля з егіпецкай няволі і запавет, які Бог заключыў са сваім народам. 451. Як ставіцца Езус да шабату?2173 Езус прызнае святасць шабату і з боскім аўтарытэтам дае праўдзівае яго тлумачэнне: «Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату» (Мк 2, 27). 452. Чаму ў хрысціянаў нядзеля замяніла шабат?2174-2176 2190-2191 Таму што нядзеля — гэта дзень уваскрасення Хрыста. Як «першы дзень тыдня» (Мк 16, 2) ён нагадвае аб першым стварэнні; як «восьмы дзень», які ідзе за шабатам, ён азначае новае стварэнне, якому дало пачатак уваскрасенне Хрыста. Такім чынам, нядзеля стала для хрысціянаў першым з усіх дзён і з усіх святаў: днём Пана, у якім Ён праз сваю Пасху ажыццяўляе духоўную праўду габрэйскага шабату і абвяшчае вечны адпачынак чалавека ў Богу. 453. Як святкуецца нядзеля?2177-2185 2192-2193 Хрысціяне святкуюць нядзелю і іншыя прадпісаныя святы, прымаючы ўдзел у Эўхарыстыі Пана і ўстрымліваючыся таксама ад тых дзеянняў, якія перашкаджаюць належнаму пакланенню Богу і парушаюць радасць, уласцівую дню Пана, або неабходны фізічны і духоўны адпачынак. У гэты дзень дапускаюцца дзеянні, звязаныя з сямейнымі абавязкамі або з паслугаю дзеля значнай грамадскай карысці, калі толькі гэта не вядзе да шкодных звычак адносна святкавання нядзелі, сямейнага жыцця і здароўя. 454. Чаму неабходна прызнаваць нядзелю святочным днём на дзяржаўным узроўні?2186-2188 2194-2195 Таму што тады ўсе маюць рэальную магчымасць атрымліваць задавальненне ад дастатковага адпачынку і вольнага часу, які дазваляе ім паклапаціцца аб рэлігійным, сямейным, культурным і грамадскім жыцці; маюць магчымасць прызначаць адпаведны час для медытацыі, разважання, цішыні і чытання; маюць магчымасць прысвячаць сябе справам дабра, асабліва, на карысць хворых і старых. ГЛАВА ДРУГАЯ «ЛЮБІ БЛІЖНЯГА ТВАЙГО, ЯК САМОГА СЯБЕ» ЧАЦВЁРТАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: ШАНУЙ БАЦЬКУ СВАЙГО I МАЦI СВАЮ 455. Што загадвае чацвёртая запаведзь?2196-2200 2247-2248 Яна загадвае шанаваць і паважаць нашых бацькоў і тых, каго Бог дзеля нашага дабра надзяліў сваёй уладай. 456. Якая сутнасць сям’і ў Божым плане?2201-2205 2249 Мужчына і жанчына, з’яднаныя ў сужэнстве, ствараюць разам са сваімі дзецьмі сям’ю. Бог устанавіў сям’ю і надаў ёй асаблівую структуру. Сужэнства і сям’я скіраваныя на дабро сужэнцаў і на нараджэнне і выхаванне дзяцей. Паміж членамі адной сям’і ўстанаўліваюцца асабістыя адносіны і першачарговая адказнасць. У Хрысце сям’я становіцца хатнім Касцёлам, бо з’яўляецца супольнасцю веры, надзеі і любові. 457. Якое месца займае сям’я ў грамадстве?2207-2208 Сям’я — гэта першасная ячэйка чалавечага грамадства. Яна папярэднічае кожнаму прызнанню з боку публічнай улады. Сямейныя прынцыпы і каштоўнасці ствараюць падмурак грамадскага жыцця. Жыццё ў сям’і рыхтуе да жыцця ў грамадстве. 458. Якія абавязкі мае грамадства адносна сям’і?2209-2213 2250 Грамадства мае абавязак падтрымліваць і ўмацоўваць сужэнства і сям’ю згодна з прынцыпам субсідыярнасці. Грамадзянскія ўлады павінны шанаваць і абараняць сапраўдную сутнасць сужэнства і сям’і, грамадскую мараль, правы бацькоў і хатні дабрабыт, а таксама садзейнічаць ім. 459. Якія абавязкі дзяцей адносна бацькоў?2214-2220 2251 Адносна бацькоў дзеці абавязаны выказваць пашану (сыноўнюю любоў), удзячнасць, пакору і паслухмянасць, садзейнічаючы такім чынам, а таксама праз добрыя адносіны паміж братамі і сёстрамі, узрастанню гармоніі і святасці ўсяго сямейнага жыцця. У выпадку, калі бацькі апынуліся ў беднасці, хваробе, адзіноце, старасці, дарослыя дзеці павінны дапамагаць ім маральна і матэрыяльна. 460. Якія абавязкі бацькоў адносна дзяцей?2221-2231 Бацькі, як удзельнікі боскага айцоўства, з’яўляюцца для дзяцей першымі настаўнікамі веры і першыя адказваюць за іх выхаванне. Яны маюць абавязак любіць і шанаваць дзяцей як асобаў і як Божых дзяцей, а таксама забяспечваць, наколькі магчыма, іх матэрыяльныя і духоўныя патрэбы, выбіраючы для іх адпаведную школу і дапамагаючы разважлівымі парадамі ў выбары прафесіі і жыццёвага стану. Іх асаблівая місія — выхоўваць дзяцей у хрысціянскай веры. 461. Як бацькі выхоўваюць дзяцей у хрысціянскай веры?2252-2253 Найперш — прыкладам, малітвай, сямейнай катэхезай і ўдзелам у касцёльным жыцці. 462. Ці сямейныя адносіны з’яўляюцца абсалютным дабром?2232-2233 Сямейныя адносіны, хоць і важныя, не абсалютныя, бо першаснае пакліканне хрысціяніна — наследаванне Хрыста і любоў да Яго: «Хто любіць бацьку і маці больш за Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, не варты Мяне» (Мц 10, 37). Бацькі павінны з радасцю дапамагаць сваім дзецям наследаваць Езуса, у кожным жыццёвым стане, таксама ў кансэкраваным жыцці або ў святарскім служэнні. 463. Як павінна ажыццяўляцца ўлада ў розных сферах грамадскага жыцця?2234-2237 2254 Яна заўсёды ажыццяўляецца як служэнне, паважаючы асноўныя правы чалавека, справядлівую іерархію каштоўнасцяў, законы, справядлівае размеркаванне і прынцып субсідыярнасці. Кожны, хто ажыццяўляе ўладу, павінен кіравацца інтарэсамі супольнасці, а не ўласнымі, а таксама павінен кіравацца ў сваіх рашэннях праўдай пра Бога, чалавека і свет. 464. Якія абавязкі грамадзян адносна грамадзянскіх улад?2238-2241 2255 Тыя, хто падпарадкаваны ўладам, павінны лічыць сваіх кіраўнікоў прадстаўнікамі Бога, павінны шчыра супрацоўнічаць з імі дзеля добрага функцыянавання публічнага і грамадскага жыцця. Гэта ўключае любоў да Радзімы і служэнне ёй, права і абавязак удзельнічаць у выбарах, выплату падаткаў, абарону краіны і права на канструктыўную крытыку. 465. Калі грамадзянін не павінен падпарадкоўвацца грамадзянскім уладам?2242-2243 2256 Грамадзянін, паводле сумлення, не павінен падпарадкоўвацца, калі законы грамадзянскіх улад супярэчаць патрабаванням маральнага парадку: «Трэба слухацца Бога больш, чым людзей» (Дз 5, 29). ПЯТАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: НЕ ЗАБIВАЙ 466. Чаму трэба шанаваць жыццё чалавека?2258-2262 2318-2320 Таму што яно святое. Ад самага свайго пачатку яно мае патрэбу ў стваральнай дзейнасці Бога і назаўсёды застаецца ў асаблівых адносінах са Стварыцелем, сваёй адзінай мэтай. Нікому не дазволена непасрэдна знішчаць нявінную чалавечую істоту, бо гэта сур’ёзна супярэчыць годнасці асобы і святасці Стварыцеля. «Не забівай нявіннага і справядлівага» (Зых 23, 7). 467. Чаму дазволеная абарона асобаў і грамадства не супярэчыць гэтай норме?2263-2265 Таму што, выбіраючы дазволеную абарону, асоба рэалізуе права абараняць уласнае жыццё і жыццё іншых, а не жаданне забіваць. Дазволеная абарона для таго, хто адказвае за жыццё іншых, можа быць таксама сур’ёзным абавязкам. Аднак яна не павінна весці да ўжывання большай сілы, чым неабходна. 468. Якая мэта пакарання?2266 Пакаранне, устаноўленае правамоцнай грамадскай уладай, мае на мэце выправіць непарадак, выкліканы злачынствам, абараніць грамадскі парадак і бяспеку людзей, садзейнічаць выпраўленню вінаватага. 469. Якое пакаранне можа быць устаноўлена?2267 Устаноўленае пакаранне павінна быць прапарцыянальным цяжкасці злачынства. Сёння, з увагі на магчымасці, якімі валодае дзяржава для прадухілення цяжкага злачынства і абясшкоджвання злачынцы, выпадкі абсалютнай неабходнасці выкарыстання кары смерці «ўжо вельмі рэдкія, а нават практычна ўжо не існуюць» ( Evangelium vitae). Калі ёсць дастаткова некрывавых сродкаў, улада павінна абмяжоўвацца імі, бо яны лепш адпавядаюць канкрэтным умовам агульнага дабра, годнасці асобы і не пазбаўляюць канчаткова вінаватага магчымасці выправіцца. 470. Што забараняе пятая запаведзь?2268-2283 2321-2326 Пятая запаведзь забараняе наступныя дзеянні, якія глыбока супярэчаць маральнаму закону: непасрэднае і наўмыснае забойства і саўдзел у ім; непасрэднае перарыванне цяжарнасці, запланаванае як мэта ці сродак, а таксама саўдзел у ім; гэта караецца экскамунікай, бо чалавечай істоце ад самага яе зачацця належыць пашана, і цалкам павінна быць абаронена яе інтэгральнасць; непасрэдная эўтаназія, якая заключаецца ў спыненні жыцця непаўнавартаснай асобы — хворага ці паміраючага — праз канкрэтнае дзеянне або праз занядбанне неабходнага дзеяння; самагубства і дабравольны саўдзел у ім, паколькі яно з’яўляецца вялікай знявагай справядлівай любові да Бога, да сябе і бліжняга; што датычыць адказнасці, то яна павялічваецца з прычыны дрэннага прыкладу або можа быць зменшана з-за пэўных псіхічных парушэнняў ці з-за сур’ёзнай боязі.
471. Якія медыцынскія дзеянні дапушчальныя, калі смерць лічыцца непазбежнай?2278-2279 Лячэнне, якое звычайна належыць хворай асобе, не можа быць законна спынена. Дазваляецца ўжыванне абязбольвальных сродкаў, якія не вядуць да смерці, і адмова ад «настойлівай тэрапіі», гэта значыць ад выкарыстання надзвычайных медыцынскіх дзеянняў з безразважлівай надзеяй на іх пазітыўны вынік. 472. Чаму грамадства павінна абараняць кожны эмбрыён?2273-2274 Неад’емнае права на жыццё кожнай чалавечай асобы ад самага зачацця з’яўляецца асноўным элементам грамадства і яго заканадаўства. Калі дзяржава не выкарыстоўвае сваю моц для абароны правоў усіх, асабліва найбольш слабых, сярод якіх знаходзяцца зачатыя і яшчэ не народжаныя, пад пагрозу ставяцца асновы самой прававой дзяржавы. 473. Як пазбегнуць дрэннага прыкладу?2284-2287 Дрэннага прыкладу, або згаршэння, што схіляе іншых да зла, можна пазбегнуць, кіруючыся павагай да душы і цела асобы. Той, хто наўмысна даводзіць іншых да здзяйснення цяжкага граху, сам чыніць сур’ёзнае злачынства. 474. Які наш абавязак адносна цела?2288-2291 Мы павінны разважліва клапаціцца аб фізічным здароўі, сваім і іншых, пазбягаючы, аднак, культу цела і ўсялякага роду скрайнасцяў. Больш за тое, забаронена ўжываць наркотыкі, якія наносяць вялікую шкоду здароўю і жыццю, а таксама злоўжываць ежай, алкаголем, тытунём і лекамі. 475. Калі маральна дапушчальныя навуковыя, медыцынскія ці псіхалагічныя эксперыменты над чалавекам ці групамі людзей?2292-2295 Яны маральна дапушчальныя, калі служаць інтэгральнаму дабру асобы і грамадства і не пагражаюць жыццю, фізічнай і псіхічнай інтэгральнасці асобаў, якія належным чынам паінфармаваныя і далі згоду на іх выкарыстанне. 476. Ці дазволена перасадка і дарэнне органаў да смерці і пасля яе?2296 Перасадка органаў маральна дапушчальная з дазволу донара і без празмернай рызыкі для яго. Для высакароднага ўчынку дарэння органаў пасля смерці павінен канчаткова быць пацверджаны факт смерці донара. 477. Якія практыкі супярэчаць павазе цялеснай інтэгральнасці асобы?2297-2298 Узяцце ў заложнікі і гвалтоўнае выкраданне асобы, тэрарызм, катаванне, насілле, непасрэдная стэрылізацыя. Ампутацыя і прычыненне калецтва асобе маральна дапушчальныя толькі як непазбежныя для дасягнення тэрапеўтычных мэтаў адносна гэтай асобы. 478. Як належыць клапаціцца аб паміраючых?2299 Паміраючыя маюць права годна пражыць апошнія хвіліны свайго зямнога жыцця, асабліва ім патрэбныя малітва і сакрамэнты, якія рыхтуюць да сустрэчы з жывым Богам. 479. Як належыць абыходзіцца з целамі памерлых?2300-2301 З целамі памерлых належыць абыходзіцца з пашанай і любоўю. Іх крэмацыя дазваляецца, калі яна не ставіць пад сумненне веру ва ўваскрашэнне цела. 480. Чаго чакае Пан ад кожнай асобы ў справе захавання спакою?2302-2303 Пан, які абвяшчае: « Шчаслівыя міратворцы» (Мц 5, 9), просіць аб спакоі ў сэрцы і выкрывае амаральнасць гневу, які вядзе да жадання помсціць за спазнанае зло і да нянавісці, якая выклікае жаданне зла бліжняму. Гэтыя паставы, калі яны дабравольныя і датычаць сур’ёзнай матэрыі, з’яўляюцца цяжкімі грахамі супраць любові. 481. Што такое спакой у свеце?2304-2305 Спакой у свеце, неабходны для пашаны і развіцця чалавечага жыцця, — гэта не проста адсутнасць вайны або раўнавага супрацьлеглых сіл, але «спакой парадку» (св. Аўгустын), «плён справядлівасці» (Іс 32, 17) і вынік любові. Зямны спакой з’яўляецца вобразам і плёнам Хрыстовага спакою. 482. Што патрэбна для спакою ў свеце?2304 2307-2308 Для спакою ў свеце патрэбны справядлівае размеркаванне і абарона асабістых дабротаў, свабодная камунікацыя паміж людзьмі, шанаванне годнасці асобаў і народаў, руплівае практыкаванне справядлівасці і братэрства. 483. Калі маральна дазволена выкарыстанне ваеннай сілы?2307-2310 Выкарыстанне ваеннай сілы маральна апраўданае пры адначасовай наяўнасці наступных умоў: упэўненасць, што страты будуць доўгачасовыя і сур’ёзныя; безвыніковасць усялякай мірнай альтэрнатывы; верагодная магчымасць поспеху; адсутнасць большага зла, улічваючы моц сучасных сродкаў знішчэння. 484. Каму пры пагрозе вайны належыць дакладна ацаніць наяўнасць гэтых умоў?2309 Гэта павінны разважліва ацаніць кіраўнікі, якія маюць таксама права абавязваць грамадзян да нацыянальнай абароны; пры гэтым павінна захоўвацца асабістае права грамадзян адмовіцца ад узброенай барацьбы і выбраць іншую форму служэння чалавечай супольнасці. 485. Чаго патрабуе маральны закон у выпадку вайны?2312-2314 2328 Маральны закон дзейнічае заўсёды, нават у выпадку вайны. Ён патрабуе гуманнага абыходжання з мірным насельніцтвам, з параненымі жаўнерамі і палоннымі. Наўмысныя дзеянні, якія супярэчаць правам людзей, а таксама загады, якія змушаюць да іх, з’яўляюцца злачынствамі. Іх не апраўдвае сляпая паслухмянасць. Трэба асуджаць як найцяжэйшы грэх масавыя знішчэнні, а таксама вынішчэнне народу ці этнічнай меншасці: існуе маральны абавязак аказваць супраціўленне такім загадам. 486. Што неабходна рабіць, каб пазбегнуць вайны?2315-2317 2327-2330 Неабходна рабіць усё, што разумнае і магчымае, каб любым чынам пазбегнуць вайны, улічваючы зло і несправядлівасць, якія яна прыносіць. Асабліва неабходна пазбягаць гонкі ўзбраення і гандлю зброяй, які не рэгламентаваны належным чынам правамоцнымі ўладамі; несправядлівасці, асабліва эканамічнай і грамадскай; этнічнай і рэлігійнай дыскрымінацыі; зайздрасці, падазронасці, пыхі і духу помсты. Усё, што робіцца для таго, каб выключыць гэтыя і іншыя непарадкі, дапамагае будаваць спакой і пазбягаць вайны. ШОСТАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: НЕ ЧУЖАЛОЖ 487. Які абавязак мае асоба адносна сваёй сэксуальнай тоеснасці?2331-2336 2392-2393 Бог стварыў чалавека мужчынам і жанчынай з аднолькавай асабістай годнасцю, у якую ўпісаў пакліканне да любові і супольнасці. Кожны павінен успрымаць сваю сэксуальную тоеснасць, усведамляючы яе важнасць для ўсёй асобы, яе адметнасць і камплементарнасць. 488. Што такое чыстасць?2337-2338 Чыстасць — гэта пазітыўная інтэграцыя сэксуальнасці ў асобе. Сэксуальнасць становіцца сапраўды чалавечай, калі яна належным чынам уключана ў міжасабовыя адносіны. Чыстасць — гэта маральная цнота, Божы дар, ласка, плён Духа Святога. 489. Чаго патрабуе цнота чыстасці?2339-2341 Яна патрабуе панавання над сабой, што з’яўляецца выражэннем чалавечай свабоды, накіраванай на дар самога сябе. Для гэтага неабходна інтэгральнае і пастаяннае выхаванне, якое здзяйсняецца на этапах паступовага развіцця. 490. Якія сродкі дапамагаюць жыць у чыстасці?2340-2347 Існуюць шматлікія сродкі: Божая ласка, сакрамэнтальная дапамога, малітва, пазнанне сябе, практыка аскезы адпаведна розным сітуацыям, практыкаванне маральных цнотаў, асабліва цноты ўстрымання, якая кіруе пачуццямі праз розум. 491. Якім чынам усе пакліканы жыць у чыстасці?2348-2350 2394 Усе, наследуючы Хрыста, узор чыстасці, пакліканы жыць у чыстасці адпаведна ўласнаму жыццёваму стану: адны — жывучы ў дзявоцтве ці ў кансэкраваным цэлібаце, якія даюць магчымасць найбольш лёгкага прысвячэння сябе Богу непадзельным сэрцам; іншыя, жывучы ў сужэнстве, ажыццяўляюць сужэнскую чыстасць; нежанатыя і незамужнія практыкуюць чыстасць ва ўстрыманні. 492. Якія галоўныя грахі супраць чыстасці?2351-2359 2396 Існуюць грахі, якія сур’ёзна супярэчаць чыстасці, кожны паводле натуры ўласнага прадмету: чужаложства, мастурбацыя, блуд, парнаграфія, прастытуцыя, гвалт, гомасэксуальныя ўчынкі. Гэтыя грахі з’яўляюцца праяўленнем заганы пажадлівасці. Такія дзеянні, учыненыя з малалетнімі, з’яўляюцца яшчэ больш сур’ёзным замахам супраць іх фізічнай і маральнай інтэгральнасці. 493. Чаму шостая запаведзь, хоць кажа толькі: «не чужалож», забараняе ўсе грахі супраць чыстасці?2336 Хоць у біблійным тэксце Дэкалогу напісана «не чужалож» (Зых 20, 14), Традыцыя Касцёла цалкам трымаецца маральных навучанняў Старога і Новага Запавету і лічыць, што шостая запаведзь ахоплівае ўсе грахі супраць чыстасці. 494. Які абавязак грамадзянскіх улад адносна чыстасці?2354 Грамадзянскія ўлады, паколькі яны абавязаны падтрымліваць шанаванне годнасці асобы, павінны садзейнічаць стварэнню асяроддзя, якое б спрыяла захаванню чыстасці, нават забараняючы адпаведнымі законамі развіццё вышэйназваных пагрозаў для яе, каб абараніць перш за ўсё малалетніх і больш слабых. 495. Якія даброты сужэнскай любові, якой падпарадкавана сэксуальнасць?2360-2361 2397-2398 Даброты сужэнскай любові, якая для ахрышчаных асвячана сакрамэнтам сужэнства, наступныя: адзінства, вернасць, непарыўнасць і адкрытасць на плоднасць. 496. Якое значэнне мае сужэнскі акт?2362-2367 Сужэнскі акт мае падвойнае значэнне: яднанне (узаемнае дарэнне сужэнцаў адно аднаму) і пракрэацыя (адкрытасць на перадаванне жыцця). Ніхто не павінен парушаць пажаданую Богам непарыўную сувязь паміж двума значэннямі сужэнскага акту, выключаючы адно або другое. 497. Калі маральна дазволена рэгуляванне плоднасці?2368-2369 2399 Рэгуляванне плоднасці, што з’яўляецца адным з аспектаў адказнага бацькоўства і мацярынства, аб’ектыўна адпавядае маральнасці, калі здзейснена сужэнцамі без знешняга ўмяшальніцтва і не з-за эгаізму, а па сур’ёзных прычынах і метадамі, якія адпавядаюць аб’ектыўным крытэрыям маралі, гэта значыць з дапамогай перыядычнага ўстрымання і выкарыстання перыядаў няплоднасці. 498. Якія сродкі для рэгулявання плоднасці амаральныя?2370-2372 Па сутнасці, амаральнае кожнае дзеянне (напр., непасрэдная стэрылізацыя або кантрацэпцыя), якое ці ў прадбачанні сужэнскага акту, ці падчас яго здзяйснення, ці падчас развіцця яго натуральных наступстваў было скіравана ці служыла сродкам супраць зачацця. 499. Чаму штучная інсемінацыя і штучнае апладненне амаральныя?2373-2377 Яны амаральныя, бо аддзяляюць нараджэнне ад акту, у якім сужэнцы ўзаемна аддаюць сябе адно аднаму, і ўстанаўліваюць такім чынам перавагу тэхнікі над паходжаннем і над лёсам чалавечай асобы. Больш за тое, гетэралагічная інсемінацыя і апладненне з выкарыстаннем тэхналогій, якія далучаюць іншую асобу да сужэнскай пары, парушаюць права дзіцяці на нараджэнне ад бацькі і маці, вядомых яму, якія звязаныя між сабой у сужэнстве і маюць выключнае права стаць бацькамі толькі адно праз аднаго. 500. Як належыць успрымаць дзіця?2378 Дзіця — гэта дар Божы, найвялікшы дар сужэнства. Дзіця не можа быць уласнасцю («мець дзіця любым коштам»). Існуе права дзіцяці быць плодам сужэнскага акту сваіх бацькоў, а таксама права быць шанаваным як асоба ад моманту свайго зачацця. 501. Што могуць рабіць сужэнцы, калі не маюць дзяцей?2379 У выпадку, калі дар дзіцяці не быў дадзены, сужэнцы, вычарпаўшы ўсе дазволеныя медыцынскія сродкі, могуць праявіць сваю велікадушнасць праз апякунства або ўсынаўленне, або здзяйсняючы значныя паслугі на карысць бліжняга. Такім чынам яны рэалізуюць каштоўную духоўную пладавітасць. 502. Што парушае годнасць сужэнства?2380-2391 2400 Чужаложства, развод, палігамія, інцэст, свабодны саюз (сужыццё, канкубінат), сэксуальны акт да сужэнства або па-за сужэнствам. СЁМАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: НЕ КРАДЗI 503. Пра што кажа сёмая запаведзь?2401-2402 Яна кажа пра ўсеагульнае прызначэнне і размеркаванне дабротаў, пра прыватную ўласнасць і пашану асобаў і іх дабротаў, пра інтэгральнасць стварэння. Касцёл будуе на гэтай запаведзі таксама сваё сацыяльнае вучэнне, якое датычыць справядлівых паводзінаў у эканамічнай дзейнасці, у грамадскім і палітычным жыцці; права і абавязку чалавека працаваць; справядлівасці і салідарнасці паміж народамі; любові да бедных. 504. Пры якіх умовах існуе права на прыватную ўласнасць?2403 Права на прыватную ўласнасць існуе пры ўмове, што яна была набыта ці атрымана справядлівым чынам, і што захоўваецца першаснае ўсеагульнае прызначэнне дабротаў для задавальнення асноўных патрэбаў усіх людзей. 505. Якая мэта прыватнай уласнасці?2404-2406 Мэта прыватнай уласнасці — забеспячэнне свабоды і годнасці асобы; яна дапамагае асобе задаволіць свае асноўныя патрэбы і патрэбы тых, за каго мы адказваем, а таксама тых, хто знаходзіцца ў патрэбе. 506. Што загадвае сёмая запаведзь?2407 2450-2451 Сёмая запаведзь загадвае шанаваць даброты іншых, практыкуючы справядлівасць і любоў, устрыманасць і салідарнасць. Асабліва яна патрабуе выканання дадзеных абяцанняў і заключаных дамоў; выпраўлення ўчыненай несправядлівасці і вяртання скрадзенага; шанавання інтэгральнасці стварэння праз разважлівае і стрыманае карыстанне мінеральнымі, расліннымі і жывёльнымі рэсурсамі свету, асабліва тымі, якім пагражае знікненне. 507. Як чалавек павінен ставіцца да жывёлаў?2416-2418 2457 Чалавек павінен прыхільна ставіцца да жывёлаў, Божых стварэнняў, пазбягаючы як празмернай любові да іх, так і неўмеркаванага карыстання імі, асабліва дзеля навуковых эксперыментаў, якія выходзяць па-за межы разважлівасці і прычыняюць жывёлам непатрэбныя пакуты. 508. Што забараняе сёмая запаведзь?2408-2413 2453-2455 Сёмая запаведзь забараняе перш за ўсё крадзеж, гэта значыць набыццё дабротаў іншых насуперак разважлівай волі ўладальніка. Крадзяжом з’яўляецца таксама: выплата несправядлівых заробкаў; спекуляцыя дабротамі дзеля сваёй карысці і на шкоду іншым; падробка квіткоў ці рахункаў. Сёмая запаведзь забараняе, акрамя гэтага, здзяйсняць падатковыя ці гандлёвыя падманы, дабравольна прычыняць шкоду грамадскай ці прыватнай уласнасці. Забараняе таксама ліхвярства, карупцыю і злоўжыванне грамадскай уласнасцю, дрэннае выкананне працы, марнатраўства. 509. Які змест сацыяльнага вучэння Касцёла?2419-2423 Сацыяльнае вучэнне Касцёла з’яўляецца арганічным развіццём праўды Евангелля аб годнасці чалавечай асобы і аб яе сацыяльным вымярэнні. Яна прапануе прынцыпы разважлівасці, фарміруе крытэрыі ацэнкі, падае нормы і напрамкі дзеянняў. 510. Калі Касцёл удзельнічае ў вырашэнні грамадскіх пытанняў?2420 2458 Касцёл удзельнічае, даючы маральную ацэнку, у вырашэнні эканамічных і грамадскіх пытанняў, калі гэта неабходна з увагі на асноўныя правы асобы, агульнае дабро ці збаўленне душ. 511. Як павінна здзяйсняцца грамадскае і эканамічнае жыццё?2459 Яно павінна здзяйсняцца паводле яго ўласных метадаў у межах маральнага парадку і служыць чалавеку ва ўсёй яго інтэгральнасці і ўсёй чалавечай супольнасці з захаваннем грамадскай справядлівасці. Чалавек павінен быць яго творцам, цэнтрам і мэтай. 512. Што супрацьстаіць сацыяльнаму вучэнню Касцёла?2424-2425 Сацыяльнаму вучэнню Касцёла супрацьстаяць эканамічныя і грамадскія сістэмы, якія парушаюць асноўныя правы асобы або робяць з нажывы выключную норму ці канчатковую мэту. Таму Касцёл адкідае ідэалогіі, звязаныя ў наш час з «камунізмам» ці з атэістычнымі і таталітарнымі формамі «сацыялізму». Больш за тое, у практыцы «капіталізму» Касцёл адкідае індывідуалізм і абсалютную першаснасць права рынку над чалавечай працай. 513. Якое значэнне мае для чалавека праца?2426-2428 2460-2461 Праца для чалавека з’яўляецца абавязкам і правам, дзякуючы ёй чалавек супрацоўнічае з Богам Стварыцелем. Сапраўды, працуючы старанна і паводле сваёй кампетэнцыі, чалавек актуалізуе здольнасці, закладзеныя ў яго натуру, усхваляе дары Стварыцеля і атрыманыя таленты, утрымлівае сябе самога і сваіх блізкіх, служыць чалавечай супольнасці. Акрамя таго, з ласкі Божай праца можа быць сродкам асвячэння і супрацоўніцтва з Хрыстом дзеля збаўлення іншых. 514. На якую працу мае права кожная асоба?2429 2433-2434 Доступ да бяспечнай і сумленнай працы павінен быць адкрыты для ўсіх, без ніякай дыскрымінацыі, з захаваннем свабоднай эканамічнай ініцыятывы і справядлівага заробку. 515. Якая адказнасць дзяржавы ў сферы працы?2431 Дзяржава павінна забяспечваць надзейныя гарантыі індывідуальнай свабоды і ўласнасці і, акрамя таго, грашовую стабільнасць і існаванне дзейсных сацыяльных службаў; яна павінна сачыць за захаваннем правоў чалавека ў эканамічнай сферы і кіраваць імі. У залежнасці ад абставінаў, дзяржава павінна дапамагаць грамадзянам знаходзіць працу. 516. Які абавязак маюць кіраўнікі прадпрыемстваў?2432 Кіраўнікі прадпрыемстваў нясуць экалагічную і эканамічную адказнасць за сваю дзейнасць. Яны павінны мець на ўвазе дабро людзей, а не толькі павелічэнне прыбыткаў, нават калі гэта неабходна для забеспячэння інвестыцый, будучыні прадпрыемства, занятасці і добрага развіцця эканамічнага жыцця. 517. Якія абавязкі маюць працаўнікі?2435 Яны павінны выконваць сваю працу сумленна, кампетэнтна і аддана, стараючыся вырашыць магчымыя супярэчнасці праз дыялог. Прымяненне мірнай забастоўкі маральна дазволена, калі яна неабходна як сродак, з улікам прапарцыянальнай карысці, а таксама агульнага дабра. 518. Як ажыццяўляецца справядлівасць і салідарнасць паміж нацыямі?2437-2441 На міжнародным узроўні ўсе народы і інстытуцыі павінны дзейнічаць паводле прынцыпу салідарнасці і субсідыярнасці, каб выключыць ці прынамсі зменшыць беднасць, няроўнасць рэсурсаў і эканамічных сродкаў, эканамічную і грамадскую несправядлівасць, эксплуатацыю людзей, назапашванне даўгоў беднымі краінамі, заганныя механізмы, якія перашкаджаюць развіццю слабаразвітых краін. 519. Якім чынам хрысціяне ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці?2442 Свецкія вернікі прымаюць непасрэдны ўдзел у палітычным і грамадскім жыцці, напаўняючы хрысціянскім духам зямную рэчаіснасць і супрацоўнічаючы з іншымі як сапраўдныя сведкі Евангелля, міратворцы і абаронцы справядлівасці. 520. Чым натхняецца любоў да бедных?2443-2449 2462-2463 Любоў да бедных чэрпае натхненне з Евангелля благаслаўленняў і з прыкладу Езуса, Яго пастаяннай увагі да бедных. Езус сказаў: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40). Любоў да бедных ажыццяўляецца праз змаганне з матэрыяльнай беднасцю, а таксама са шматлікімі формамі культурнага, маральнага і рэлігійнага ўбоства. Учынкі міласэрнасці, якія датычаць душы і цела бліжняга, а таксама шматлікія дабрачынныя інстытуцыі, што ўзніклі на працягу стагоддзяў, з’яўляюцца канкрэтным сведчаннем прыярытэтнай любові да бедных, якая характарызуе вучняў Езуса. ВОСЬМАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: НЕ СВЕДЧЫ ФАЛЬШЫВА 521. Якія абавязкі мае чалавек адносна праўды?2464-2470 2504 Кожны чалавек пакліканы быць шчырым і праўдзівым у дзеяннях і словах. Кожны мае абавязак шукаць праўду і трымацца яе, упарадкоўваючы ўсё сваё жыццё згодна з патрабаваннямі праўды. У Езусе Хрысце Божая праўда выяўляецца цалкам, бо Ён ёсць Праўдай. Хто наследуе Езуса, той жыве ў Духу праўды і пазбягае фальшу, прытворства і крывадушнасці. 522. Як даецца сведчанне аб праўдзе?2471-2474 2505-2506 Хрысціянін павінен сведчыць аб евангельскай праўдзе ва ўсіх сферах сваёй публічнай і прыватнай дзейнасці, нават, калі неабходна, ахвяраваць сваё жыццё. Мучаніцтва — гэта найвышэйшае сведчанне аб праўдзе веры. 523. Што забараняе восьмая запаведзь?2475-2487 2507-2509 Восьмая запаведзь забараняе: фальшывае сведчанне, непраўдзівую клятву, хлусню, цяжкасць якой вызначаецца праўдай, якую яна скажае, абставінамі, намерамі таго, хто хлусіць, і шкодай, якая прычынена ахвярам; паспешнае суджэнне, абгаворы, знеслаўленне, паклёп, якія змяншаюць або знішчаюць добрую рэпутацыю і годнасць, на якія кожная асоба мае права; ліслівасць, угодніцтва або паслужлівасць, асабліва скіраваныя на здзяйсненне цяжкіх грахоў ці на здабыванне незаконнай карысці. Правіна, учыненая супраць праўды, патрабуе выпраўлення нанесенай іншым людзям шкоды. 524. Чаго патрабуе восьмая запаведзь?2488-2492 2510-2511 Восьмая запаведзь патрабуе павагі да праўды, што суправаджаецца разважлівай любоўю: у камунікацыі і перадачы інфармацыі, якія павінны браць пад увагу асабістае і агульнае дабро, абарону прыватнага жыцця, нябеспеку згаршэння; у захаванні прафесійных таямніц, што павінна заўсёды выконвацца, акрамя выключных выпадкаў з-за сур’ёзных і адпаведных прычын. Восьмая запаведзь патрабуе таксама захавання таямніц, давераных пад сакрэтам. 525. Як трэба выкарыстоўваць сродкі масавай камунікацыі?2493-2499 2512 Перадаваемая інфармацыя павінна служыць агульнаму дабру, а па сваім змесце заўсёды павінна быць праўдзівай і — пры захаванні справядлівасці і любові — таксама поўнай. Больш за тое, яна павінна быць годнай і прыстойнай, павінна дакладна захоўваць маральны закон, легітымныя правы і годнасць асобы. 526. Якая сувязь існуе паміж праўдай, прыгажосцю і сакральным мастацтвам?2500-2503 2513 Праўда прыгожая сама па сабе. Яна мае бляск духоўнай прыгажосці. Акрамя слоў існуюць шматлікія формы выказвання праўды, галоўным чынам у мастацкіх творах. Яны з’яўляюцца плёнам дадзенага Богам таленту і намаганняў чалавека. Сакральнае мастацтва, каб быць праўдзівым і прыгожым, павінна нагадваць і праслаўляць таямніцу Бога, аб’яўленага ў Хрысце, і весці да адарацыі і любові да Бога Стварыцеля і Збаўцы, найвышэйшай прыгажосці Праўды і Любові. ДЗЕВЯТАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: НЕ ПАЖАДАЙ ЖОНКI БЛIЖНЯГА ТВАЙГО 527. Чаго патрабуе дзевятая запаведзь?2514-2516 2528-2530 Дзевятая запаведзь патрабуе перамагаць цялесную пажадлівасць у думках і жаданнях. У барацьбе супраць гэтай пажадлівасці патрэбна ачышчэнне сэрца і практыкаванне цноты ўстрыманасці. 528. Што забараняе дзевятая запаведзь?2517-2519 2531-2532 Дзевятая запаведзь забараняе патураць думкам і жаданням, якія звязаныя з дзеяннямі, забароненымі шостай запаведдзю. 529. Як дасягнуць чыстасці сэрца?2520 Пры дапамозе Божай ласкі і праз змаганне з неўпарадкаванымі жаданнямі ахрышчаны дасягае чыстасці сэрца праз цноту і дар чыстасці, яснасць намераў, знешнюю і ўнутраную чысціню позірку, панаванне над пачуццямі і ўяўленнямі, а таксама праз малітву. 530. Чаго яшчэ патрабуе чыстасць?2521-2527 2533 Чыстасць патрабуе сарамлівасці, якая, захоўваючы інтымнасць асобы, выяўляе далікатнасць цнатлівасці, кіруе позіркамі і жэстамі, каб яны адпавядалі годнасці асобаў і іх адносінаў. Чыстасць вызваляе ад распаўсюджанага эратызму і дапамагае трымацца здалёк ад усяго, што спрыяе нездаровай цікаўнасці. Яна патрабуе таксама ачышчэння грамадскага асяроддзя праз пастаянную барацьбу з уседазволенасцю звычаяў, якая грунтуецца на памылковай канцэпцыі свабоды чалавека. ДЗЕСЯТАЯ ЗАПАВЕДЗЬ: НЕ ПАЖАДАЙ НIЧОГА, ШТО НАЛЕЖЫЦЬ БЛIЖНЯМУ ТВАЙМУ 531. Чаго патрабуе і што забараняе дзесятая запаведзь?2534-2540 2551-2554 Гэтая запаведзь, якая дапаўняе папярэднюю, патрабуе паставы шанавання чужой уласнасці і забараняе хцівасць, неўпарадкаваную прагнасць адносна дабротаў іншых асобаў і зайздрасць, якая выяўляецца ў смутку з-за дабротаў іншых і ў вялікім жаданні завалодаць імі. 532. Чаго патрабуе Езус, кажучы пра ўбоства сэрца?2544-2547 2556 Ад сваіх вучняў Езус патрабуе, каб яны аддавалі перавагу Яму перад усім і ўсімі. Адмаўленне ад багацця — у духу евангельскага ўбоства — і даручэнне сябе Божаму Провіду, які вызваляе нас ад неспакою перад заўтрашнім днём, падрыхтоўвае да шчасця «ўбогіх духам, бо ім належыць Валадарства Нябеснае» (Мц 5, 3). 533. Якое найбольшае жаданне чалавека?2548-2550 2557 Найбольшае жаданне чалавека — бачыць Бога. Гэта крык усёй яго сутнасці: «Я хачу бачыць Бога!» Чалавек ажыццяўляе сваё сапраўднае і поўнае шчасце ў бачанні і ў шчасці таго, хто стварыў яго з любові і прыцягвае да сябе сваёй бясконцай любоўю. «Той, хто бачыць Бога, дасягнуў усіх дабротаў, якія можна ўявіць» (св. Грыгорый Назіянзскі). |
ЧАСТКА ДРУГАЯ - ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ТАЯМНІЦЫ
|
Раздзел першы: Сакрамэнтальная эканомія
Глава першая: ПАСХАЛЬНАЯ ТАЯМНIЦА Ў ЧАСЕ КАСЦЁЛА
Літургія — справа Найсвяцейшай Тройцы Пасхальная таямніца ў сакрамэнтах Касцёла Глава другая: САКРАМЭНТАЛЬНАЯ ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ПАСХАЛЬНАЙ ТАЯМНIЦЫ
Цэлебрацыя літургіі Касцёла Хто цэлебруе? Як цэлебраваць? Калі цэлебраваць? Дзе целебраваць? Літургічная разнастайнасць і адзінства таямніцы Раздзел другі: Сем сакрамэнтаў Касцёла
Сем сакрамэнтаў Касцёла
Глава першая: САКРАМЭНТЫ ХРЫСЦIЯНСКАГА ЎТАЯМНIЧАННЯ
Сакрамэнт хросту Сакрамэнт канфірмацыі Сакрамэнт Эўхарыстыі Глава другая: САКРАМЭНТЫ АЗДАРАЎЛЕННЯ
Сакрамэнт пакаяння і паяднання Сакрамэнт намашчэння хворых Глава трэцяя: САКРАМЭНТЫ СЛУЖЭННЯ СУПОЛЬНАСЦI I МIСII
Сакрамэнт пасвячэння Сакрамэнт сужэнства Глава чацвёртая: ІНШЫЯ ЛТУРГIЧНЫЯ ЦЭЛЕБРАЦЫI
Сакрамэнталіі Хрысціянскае пахаванне РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ САКРАМЭНТАЛЬНАЯ ЭКАНОМІЯ 218. Што такое літургія?1066-1070 Літургія — гэта цэлебрацыя таямніцы Хрыста і, асабліва, Яго Пасхальнай таямніцы. У ёй праз святарскае служэнне Езуса Хрыста з дапамогай знакаў аб’яўляецца і здзяйсняецца асвячэнне людзей, а Містычным целам Хрыста, гэта значыць Галавой і членамі, ажыццяўляецца публічны культ, належны Богу. 219. Якое месца займае літургія ў жыцці Касцёла?1071-1075 Літургія, як выключна святое дзеянне, з’яўляецца вяршыняй, да якой скіравана дзейнасць Касцёла, а таксама крыніцай, з якой выцякае яго жыццёвая моц. Праз літургію Хрыстус працягвае ў сваім Касцёле, з ім і праз яго, справу нашага адкуплення. 220. Што такое сакрамэнтальная эканомія?1076 Сакрамэнтальная эканомія — гэта ўдзяленне пладоў Хрыстовага адкуплення праз цэлебрацыю сакрамэнтаў Касцёла, перадусім Эўхарыстыі, «пакуль Ён [Хрыстус] не прыйдзе» (1 Кар 11, 26). ГЛАВА ПЕРШАЯ ПАСХАЛЬНАЯ ТАЯМНІЦА Ў ЧАСЕ КАСЦЁЛА ЛIТУРГIЯ — СПРАВА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ 221. У якім сэнсе Бог Айцец з’яўляецца крыніцай і мэтай літургіі?1077-1083 1110 Падчас літургіі Бог Айцец напаўняе нас сваімі благаслаўленнямі ва ўцелаўлёным Сыне, памерлым і ўваскрослым дзеля нас, і ўлівае ў нашыя сэрцы Духа Святога. Адначасова Касцёл благаслаўляе Айца ў пакланенні, праслаўленні і чынах падзякі і просіць аб дары Ягонага Сына і Духа Святога. 222. Што здзяйсняе Хрыстус у літургіі?1084-1090 У літургіі Касцёла Хрыстус азначае і здзяйсняе, галоўным чынам, сваю Пасхальную таямніцу. Даючы Апосталам Духа Святога, Ён даручыў ім і іх наступнікам уладу ажыццяўляць справу збаўлення праз эўхарыстычную Ахвяру і сакрамэнты, у якіх Ён сам дзейнічае, каб удзяляць сваю ласку вернікам ва ўсе часы і ва ўсім свеце. 223. Як у літургіі дзейнічае Дух Святы адносна Касцёла?1091-1109 1112 У літургіі адбываецца найбольш цеснае ўзаемадзеянне паміж Духам Святым і Касцёлам. Дух Святы падрыхтоўвае Касцёл да сустрэчы са сваім Панам; нагадвае пра Хрыста і аб’яўляе Яго супольнасці веры; ажыццяўляе і актуалізуе таямніцу Хрыста; яднае Касцёл з жыццём і місіяй Хрыста і чыніць так, каб у Касцёле дар еднасці прыносіў плён. ПАСХАЛЬНАЯ ТАЯМНIЦА Ў САКРАМЭНТАХ КАСЦЁЛА 224. Што такое сакрамэнты і колькі іх?1113-1131 Сакрамэнты — гэта бачныя і дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія нам удзяляецца Божае жыццё. Іх сем: хрост, канфірмацыя, Эўхарыстыя, пакаянне, намашчэнне хворых, пасвячэнне, сужэнства. 225. Як сакрамэнты звязаныя з Хрыстом?1114-1116 Таямніцы жыцця Хрыста — аснова таго, што Хрыстус праз распарадчыкаў Касцёла ўдзяляе цяпер у сакрамэнтах. «Тое, што было бачным у нашым Збаўцы, перайшло ў Яго сакрамэнты» (св. Леў Вялікі). 226. Якая сувязь сакрамэнтаў з Касцёлам?1117-1119 Хрыстус даручыў сакрамэнты свайму Касцёлу. Яны «касцёльныя» ў падвойным сэнсе: «праз Касцёл», паколькі з’яўляюцца дзеяннем Касцёла, які сам ёсць сакрамэнтам дзеяння Хрыста; і «для Касцёла», таму што будуюць Касцёл. 227. Што такое сакрамэнтальны характар?1121 Гэта духоўная пячаць, якую пакідаюць сакрамэнты хросту, канфірмацыі і пасвячэння, з’яўляецца абяцаннем і гарантыяй Божай апекі. Праз гэтую пячаць хрысціянін прыпадабняецца да Хрыста, розным чынам удзельнічае ў Яго святарстве і ўваходзіць у супольнасць Касцёла паводле свайго стану і выконваемых функцый. Такім чынам хрысціянін пакліканы да Божага культу і да служэння Касцёлу. Паколькі гэтая пячаць (характар) незнішчальная, то сакрамэнты, якія яе пакідаюць, удзяляюцца толькі адзін раз у жыцці. 228. Якая сувязь сакрамэнтаў з верай?1122-1126 1133 Сакрамэнты не толькі прадугледжваюць веру, але насычаюць, умацоўваюць і выяўляюць яе словамі і абрадавымі элементамі. Цэлебруючы сакрамэнты, Касцёл вызнае веру, атрыманую ад Апосталаў. Гэта вынікае са старажытнага выказвання: «Lex orandi, lex credendi», гэта значыць, Касцёл верыць так, як моліцца. 229. Чаму сакрамэнты з’яўляюцца плённымі?1127-1128 1131 Сакрамэнты з’яўляюцца плённымі ex opere operato («праз сам факт здзяйснення сакрамэнтальнага дзеяння»), бо гэта Хрыстус дзейнічае ў іх і ўдзяляе ласку, якую яны перадаюць незалежна ад асабістай святасці распарадчыка. Але плён сакрамэнтаў залежыць таксама ад падрыхтаванасці таго, хто іх прымае. 230. Чаму сакрамэнты неабходныя для збаўлення?1129 Для веруючых у Хрыста сакрамэнты неабходныя для збаўлення — нават, калі не ўсе яны ўдзяляюцца паасобным вернікам, — бо даюць сакрамэнтальныя ласкі, прабачэнне грахоў, Божае ўсынаўленне, прыпадабненне да Хрыста Пана і прыналежнасць да Касцёла. Дух Святы аздараўляе і перамяняе тых, хто іх прымае. 231. Што такое сакрамэнтальная ласка?1129, 1131 1134, 2003 Сакрамэнтальная ласка — гэта ласка Духа Святога, дадзеная Хрыстом і ўласцівая кожнаму сакрамэнту. Гэтая ласка дапамагае верніку на яго шляху да святасці, а праз гэта дапамагае таксама Касцёлу ўзрастаць у любові і сведчанні. 232. Якая сувязь існуе паміж сакрамэнтамі і вечным жыццём?1130 У сакрамэнтах Касцёл атрымлівае задатак вечнага жыцця, «чакаючы шчаслівай надзеі і аб’яўлення хвалы вялікага Бога і Збаўцы нашага, Езуса Хрыста» (Ціт 2, 13). ГЛАВА ДРУГАЯ САКРАМЭНТАЛЬНАЯ ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ПАСХАЛЬНАЙ ТАЯМНІЦЫ ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ЛIТУРГII КАСЦЁЛА Хто цэлебруе? 233. Хто дзейнічае падчас літургіі?1135-1137 1187 У літургіі дзейнічае «ўвесь Хрыстус» («Christus totus»), Галава і цела. Як Найвышэйшы Святар Ён цэлебруе яе разам са сваім целам, якім ёсць нябесны і зямны Касцёл. 234. Хто цэлебруе нябесную літургію?1138-1139 Нябесную літургію цэлебруюць анёлы, святыя Старога і Новага Запавету, а менавіта Маці Божая, Апосталы, мучанікі і «вялікі натоўп, якога ніхто» не можа падлічыць, «з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў» (Ап 7, 9). Калі мы ў сакрамэнтах цэлебруем таямніцу збаўлення, то ўдзельнічаем у гэтай вечнай літургіі. 235. Як Касцёл на зямлі цэлебруе літургію?1140-1144 1188 Касцёл як народ святарскі цэлебруе на зямлі літургію, у якой кожны ўдзельнічае згодна са сваёй функцыяй, у еднасці Духа Святога: ахрышчаныя складаюць духоўную ахвяру; пасвячаныя распарадчыкі здзяйсняюць цэлебрацыю паводле атрыманага пасвячэння дзеля служэння ўсім членам Касцёла; біскупы і прэзбітэры дзейнічаюць у асобе Хрыста-Галавы. Як цэлебраваць?236. Як цэлебруецца літургія?1145 Цэлебрацыя літургіі складаецца са знакаў і сімвалаў, значэнне якіх замацавана ў справе стварэння і ў чалавечай культуры, удакладняецца ў падзеях Старога Запавету і цалкам адкрываецца ў асобе і справе Хрыста. 237. Адкуль паходзяць сакрамэнтальныя знакі?1146-1152 1189 Некаторыя паходзяць ад створаных рэчаў (святло, вада, агонь, хлеб, віно, алей); іншыя ўзятыя з грамадскага жыцця (абмыванне, памазанне, ламанне хлеба); яшчэ іншыя — з гісторыі збаўлення Старога Запавету (абрады Пасхі, ахвярапрынашэнні, ускладанне рук, кансэкрацыі). Гэтыя атрыманыя ад Хрыста знакі, некаторыя з якіх нарматыўныя і нязменныя, становяцца носьбітамі дзеянняў збаўлення і асвячэння. 238. Якая існуе сувязь паміж дзеяннямі і словамі падчас сакрамэнтальных цэлебрацый?1153-1155 1190 У сакрамэнтальных цэлебрацыях дзеянні і словы цесна звязаныя. На самай справе, нават калі сімвалічныя дзеянні ўжо самі па сабе прамаўляюць, усё ж неабходна, каб словы абраду суправаджалі і ажыўлялі гэтыя дзеянні. Літургічныя словы і дзеянні непадзельныя як знакі і навучанне ў здзяйсненні таго, што яны азначаюць. 239. Паводле якіх крытэрыяў спеў і музыка выконваюць сваю функцыю ў літургічнай цэлебрацыі?1156-1158 1191 Паколькі спеў і музыка цесна звязаныя з літургічнымі дзеяннямі, яны павінны прытрымлівацца наступных крытэрыяў: адпаведнасць каталіцкай дактрыне тэкстаў, браць якія трэба пераважна са Святога Пісання і літургічных крыніц; выразная прыгажосць малітвы; якасць музыкі; удзел супольнасці; выкарыстанне культурнага багацця Божага народу; захаванне сакральнага і ўрачыстага характару цэлебрацыі. «Хто спявае — моліцца двойчы» (св. Аўгустын). 240. Навошта патрэбны святыя абразы?1159-1161 1192 Выява Хрыста — гэта найлепшы літургічны абраз. Іншыя, якія прадстаўляюць Божую Маці і святых, сімвалізуюць Хрыста, праслаўленага імі. Яны абвяшчаюць тое самае евангельскае пасланне, якое Святое Пісанне перадае праз слова, і дапамагаюць абудзіць і ўмацаваць веру вернікаў. Калі цэлебраваць?241. Што з’яўляецца цэнтрам літургічнага часу?1163-1167 1193 Цэнтрам літургічнага часу з’яўляецца нядзеля — падмурак і ядро ўсяго літургічнага года, вяршыняй якога ёсць штогадовы Вялікдзень, свята святаў. 242. Якая функцыя літургічнага года?1168-1173 1194-1195 На працягу літургічнага года Касцёл цэлебруе ўсю таямніцу Хрыста, ад уцелаўлення да Яго хвалебнага прыйсця. Ва ўстаноўленыя дні Касцёл з асаблівай любоўю ўшаноўвае благаслаўлёную Марыю, Божую Маці, і ўспамінае святых, якія жылі дзеля Хрыста, з Ім пакутавалі і з Ім праслаўленыя. 243. Што такое Літургія гадзінаў?1174-1178 1196 Літургія гадзінаў — публічная і супольная малітва Касцёла — гэта малітва Хрыста і Яго цела, Касцёла. Праз яе таямніца Хрыста, якую мы цэлебруем у Эўхарыстыі, асвячае і перамяняе час кожнага дня. Літургія гадзінаў складаецца ў асноўным з псальмаў і іншых біблійных тэкстаў, а таксама з чытання твораў Айцоў Касцёла і настаўнікаў духоўнага жыцця. Дзе целебраваць?244. Ці патрэбны Касцёлу месцы для цэлебрацыі літургіі?1179-1181 1197-1198 Культ у «духу і праўдзе» (Ян 4, 24) Новага Запавету не звязаны з нейкім выключным месцам, бо Хрыстус з’яўляецца сапраўднай святыняй Бога, дзякуючы гэтаму хрысціяне і ўвесь Касцёл пад дзеяннем Духа Святога становяцца святынямі жывога Бога. Тым не менш, Божаму народу, у яго зямным існаванні, патрэбныя месцы, у якіх супольнасць можа збірацца для цэлебрацыі літургіі. 245. Што такое святыня?1181 1198-1999 Гэта дом Бога, сімвал Касцёла, які жыве ў гэтым месцы, а таксама сімвал нябеснага жылля. Гэта месца малітвы, у якім Касцёл цэлебруе перадусім Эўхарыстыю і пакланяецца Хрысту, які рэальна прысутнічае ў табэрнакулюме. 246. Якія месцы ў святыні з’яўляюцца прывілеяванымі?1182-1186 Гэта алтар, табэрнакулюм, месца для захоўвання святога хрызма і іншых святых алеяў, пасад (катэдра) біскупа ці прэзбітэра, амбона, хрысцільня, канфесіянал. ЛIТУРГIЧНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ I АДЗIНСТВА ТАЯМНIЦЫ 247. Чаму адзіная таямніца Хрыста цэлебруецца Касцёлам паводле розных літургічных традыцый?1200-1204 1207-1209 Бязмежнае багацце таямніцы Хрыста не можа быць вычарпана ніводнай літургічнай традыцыяй. Вось чаму з самага пачатку гэтае багацце знаходзіла адлюстраванне ў розных народаў і ў розных культурах у формах, якія адзначаюцца дзівоснай разнастайнасцю і ўзаемадапаўняльнасцю. 248. Які крытэрый запэўнівае адзінства ў разнастайнасці?1209 Гэта вернасць Апостальскай Традыцыі, а менавіта, еднасць веры і сакрамэнтаў, атрыманых ад Апосталаў, якая адзначаецца і гарантуецца апостальскай сукцэсіяй. Касцёл з’яўляецца каталіцкім, таму можа спалучаць у сваім адзінстве сапраўдныя культурныя багацці. 249. Ці ўсё ў літургіі з’яўляецца нязменным?1205-1206 У літургіі, асабліва што датычыць сакрамэнтаў, існуюць нязменныя — з увагі на Божае ўстанаўленне — элементы, якія Касцёл верна захоўвае. Але існуюць яшчэ і зменныя элементы, якія ён мае ўладу, а часам нават абавязаны, дастасоўваць да культур розных народаў. РАЗДЗЕЛ ДРУГІ СЕМ САКРАМЭНТАЎ КАСЦЁЛА Сем сакрамэнтаў КасцёлаХрост Канфірмацыя Эўхарыстыя Пакаянне Намашчэнне хворых Пасвячэнне Сужэнства Septem Ecclesiae SacramentaBaptísmum Confirmátio Eucharístia, Paeniténtia, Únctio infirmórum Ordo Matrimónium. 250. Які існуе падзел сакрамэнтаў Касцёла?1210-1211 Яны дзеляцца на сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання (хрост, канфірмацыя і Эўхарыстыя); сакрамэнты аздараўлення (пакаянне і намашчэнне хворых); сакрамэнты служэння супольнасці і місіі (пасвячэнне і сужэнства). Яны ахопліваюць важныя моманты хрысціянскага жыцця. Усе сакрамэнты скіраваныя да Эўхарыстыі «як да сваёй канчатковай мэты» (св. Тамаш Аквінскі). ГЛАВА ПЕРШАЯ САКРАМЭНТЫ ХРЫСЦІЯНСКАГА ЎТАЯМНІЧАННЯ 251. Як адбываецца хрысціянскае ўтаямнічанне?1212 1275 Яно адбываецца праз сакрамэнты, якія закладваюць падмуркі хрысціянскага жыцця: вернікі нанова нараджаюцца праз хрост, умацоўваюцца канфірмацыяй і жывяцца Эўхарыстыяй. САКРАМЭНТ ХРОСТУ 252. Якія назвы мае першы сакрамэнт ўтаямнічання?1213-1216 1276-1277 Мае перш за ўсё назву хрост з прычыны галоўнага абраду цэлебрацыі: «хрысціць» азначае «акунаць у ваду». Ахрышчаны акунаецца ў смерць Хрыста і адраджаецца з Ім як «новае стварэнне» (2 Кар 5, 17). Гэты сакрамэнт называецца таксама купеллю «адраджэння і аднаўлення Духам Святым» (Ціт 3, 5) і «асвячэннем», бо ахрышчаны становіцца «дзіцём святла» (Эф 5, 8). 253. Як прадказваўся хрост у Старым Запавеце?1217-1222 У Старым Запавеце сустракаюцца розныя правобразы хросту: вада — крыніца жыцця і смерці; каўчэг Ноя, які ратуе праз ваду; пераход праз Чырвонае мора, які вызваляе Ізраэль з егіпецкай няволі; пераправа праз Ярдан, якая ўводзіць Ізраэль у абяцаную зямлю, вобраз вечнага жыцця. 254. Хто здзейсніў гэтыя правобразы?1223-1224 Езус Хрыстус. Напачатку сваёй публічнай дзейнасці Ён быў ахрышчаны Янам Хрысціцелем у Ярдане; на крыжы з Яго прабітага боку выцеклі кроў і вада, якія з’яўляюцца знакамі хросту і Эўхарыстыі; пасля свайго ўваскрасення Езус даручае Апосталам місію: «Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога» (Мц 28, 19). 255. З якога часу і каму Касцёл удзяляе хрост?1226-1228 З дня Пяцідзесятніцы Касцёл удзяляе хрост тым, хто верыць у Езуса Хрыста. 256. Які галоўны абрад хросту?1229-1245 1278 Галоўны абрад гэтага сакрамэнту — акунанне ў ваду кандыдата або паліванне яго галавы вадой з адначасовым закліканнем імя Айца і Сына, і Духа Святога. 257. Хто можа атрымаць хрост?1246-1252 Хрост можа атрымаць кожны яшчэ не ахрышчаны чалавек. 258. Чаму Касцёл хрысціць дзяцей?1250 Нараджаючыся з першародным грахом, дзеці маюць патрэбу ў вызваленні з моцы злога духа і перанясення ў валадарства свабоды дзяцей Божых. 259. Што патрабуецца ад ахрышчанага?1253-1255 Ад кожнага, хто прымае хрост, патрабуецца вызнанне веры, выказанае асабіста, калі гэта дарослы, або бацькамі і Касцёлам, калі гэта дзіця. Таксама хросны бацька або хросная маці і ўся супольнасць Касцёла часткова нясуць адказнасць за падрыхтоўку да хросту (катэхумэнат), а таксама за ўзрастанне ў веры і ласцы хросту. 260. Хто можа хрысціць?1256 1284 Звычайнымі распарадчыкамі хросту з’яўляюцца біскуп і прэзбітэр; у Лацінскім Касцёле — таксама дыякан. У выпадку неабходнасці хрысціць можа кожны, галоўнае, каб у яго быў намер здзейсніць тое, што здзяйсняе Касцёл. Той, хто хрысціць, палівае вадой галаву кандыдата і вымаўляе трынітарную формулу хросту: «Я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога». 261. Ці хрост неабходны для збаўлення?1257 Хрост неабходны для збаўлення тым, каму было абвешчана Евангелле і хто мае магчымасць прасіць аб гэтым сакрамэнце. 262. Ці магчыма збаўленне без хросту?1258-1261 1281-1283 Паколькі Хрыстус памёр дзеля збаўлення ўсіх, могуць быць збаўленыя нават без хросту тыя, хто памірае за веру ( хрост крывёю), і катэхумэны, а таксама ўсе, хто пад дзеяннем ласкі, не ведаючы Хрыста і Касцёла, шчыра шукае Бога і імкнецца выконваць Ягоную волю ( хрост жадання). Што датычыць дзяцей, якія памерлі без хросту, Касцёл у сваёй літургіі даручае іх Божай міласэрнасці. 263. Які плён хросту?1262-1274 1279-1280 Хрост адпускае першародны грэх, усе асабістыя грахі і кары за грэх; праз асвячальную ласку — ласку апраўдання — дае ўдзел у трынітарным боскім жыцці, далучаючы да Хрыста і Яго Касцёла; дае ўдзел у святарстве Хрыста і з’яўляецца падставай супольнасці ўсіх хрысціянаў; адорвае тэалагальнымі цнотамі і дарамі Духа Святога. Ахрышчаны назаўсёды належыць Хрысту: пазначаецца незнішчальнай пячаццю Хрыста ( характарам). 264. Якое значэнне мае хрысціянскае імя, атрыманае падчас хросту?2156-2159 2167 Імя важнае, бо кожнага Бог ведае па імені, гэта значыць, у яго выключнасці. Падчас хросту хрысціянін атрымлівае ў Касцёле ўласнае імя, пераважна імя якога-небудзь святога, які з’яўляецца для ахрышчанага ўзорам святасці і заступніцтва перад Богам. САКРАМЭНТ КАНФIРМАЦЫI 265. Якое месца займае канфірмацыя ў Божым плане збаўлення?1285-1288 1315 У Старым Запавеце прарокі абвясцілі, што Дух Пана будзе ўдзелены чаканаму Месіі і ўсяму месіянскаму народу. Усё жыццё і місія Езуса праходзіць у поўнай еднасці з Духам Святым. Апосталы атрымліваюць Духа Святога ў дзень Пяцідзесятніцы і абвяшчаюць «вялікія справы Божыя» (Дз 2, 11). Яны перадаюць новаахрышчаным праз ускладанне рук дар самога Духа. На працягу стагоддзяў Касцёл працягвае жыць Духам Святым і перадае Яго сваім дзецям. 266. Чаму гэты сакрамэнт называецца хрызмаваннем або канфірмацыяй?1289 Называецца хрызмаваннем (ва Усходніх Касцёлах — памазаннем святым мірам, мірапамазаннем) з прычыны галоўнага абраду — памазання. Называецца канфірмацыяй, бо пацвярджае і ўмацоўвае ласку хросту. 267. Які галоўны абрад канфірмацыі?1290-1301 1318 1320-1321 Галоўны абрад канфірмацыі — намашчэнне святым хрызмам (алеем, змяшаным з бальзамам і асвячаным біскупам), якое адбываецца праз ускладанне рукі распарадчыка, які вымаўляе сакрамэнтальныя словы адпаведна абраду. На Захадзе здзяйсняецца памазанне чала ахрышчанага са словамі: «Прымі знак Дару Духа Святога». Ва Усходніх Касцёлах візантыйскага абраду адбываецца таксама памазанне іншых частак цела з вымаўленнем формулы: «Пячаць Дару Духа Святога». 268. Які плён канфірмацыі?1302-1305 1316-1317 Плёнам канфірмацыі ёсць асаблівае ўдзяленне Духа Святога, такое, як у дзень Пяцідзесятніцы. Яно пакідае ў душы незнішчальны характар (пячаць) і дае ўзрастанне ласкі хросту: больш глыбока ўкараняе ў Божым усынаўленні; больш цесна яднае з Хрыстом і Ягоным Касцёлам; умацоўвае ў душы дары Духа Святога; адорвае асаблівай моцай для сведчання аб хрысціянскай веры. 269. Хто можа прыняць гэты сакрамэнт?1306-1311 1319 Яго можа і павінен прыняць — толькі адзін раз — кожны ахрышчаны, які, дзеля большай плённасці сакрамэнту, павінен быць у стане ласкі. 270. Хто з’яўляецца распарадчыкам канфірмацыі?1312-1314 Першым распарадчыкам з’яўляецца біскуп. Такім чынам выяўляецца сувязь канфірмаванага з Касцёлам у яго апостальскім вымярэнні. Калі гэты сакрамэнт удзяляе прэзбітэр, што звычайна мае месца на Усходзе і ў асаблівых выпадках — на Захадзе, сувязь з біскупам і Касцёлам выяўляецца праз прэзбітэра, супрацоўніка біскупа, і праз святое хрызма, асвячанае біскупам. САКРАМЭНТ ЭЎХАРЫСТЫI 271. Што такое Эўхарыстыя?1322-1323 1409 Гэта ахвяра Цела і Крыві Пана Езуса, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення. Гэта знак адзінства, повязь любові, пасхальная гасціна, на якой мы прымаем Хрыста, напаўняем душу ласкай і атрымліваем задатак вечнага жыцця. 272. Калі Езус Хрыстус устанавіў Эўхарыстыю?1323 1337-1340 Езус устанавіў яе ў Вялікі чацвер, у «ноч, калі быў выданы» (1 Кар 11, 23), у той час, калі цэлебраваў са сваімі Апосталамі Апошнюю Вячэру. 273. Якім чынам яе ўстанавіў?1337-1340 1365, 1406 Езус, пасля таго як сабраў сваіх Апосталаў на Апошняй Вячэры, узяў у свае рукі хлеб, ламаў і даваў ім, кажучы: «Бярыце і ешце з гэтага ўсе, бо гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана». Затым узяў у рукі келіх з віном і сказаў ім: «Бярыце і піце з яго ўсе, бо гэта ёсць келіх Крыві Маёй новага і вечнага запавету, якая за вас і за многіх будзе праліта дзеля адпушчэння грахоў. Гэта чыніце на Маю памяць». 274. Чым ёсць Эўхарыстыя ў жыцці Касцёла?1324-1327 1407 Гэта крыніца і вяршыня ўсяго хрысціянскага жыцця. Падчас Эўхарыстыі асвячальная справа Бога адносна нас і наш культ адносна Яго дасягаюць сваёй вяршыні. Эўхарыстыя змяшчае ў сабе ўсё духоўнае дабро Касцёла: самога Хрыста — нашу Пасху. Еднасць Божага жыцця і адзінства Божага народу выражаюцца і здзяйсняюцца ў ёй. Праз цэлебрацыю Эўхарыстыі мы ўжо цяпер яднаемся з нябеснай літургіяй і маем прадчуванне вечнага жыцця. 275. Як называецца гэты сакрамэнт?1328-1332 Бясконцае багацце гэтага сакрамэнту выражаецца словамі, якія закранаюць яго асаблівыя аспекты. Найчасцей ужываюцца наступныя выразы: Эўхарыстыя; святая Імша; Вячэра Пана; ламанне хлеба; эўхарыстычная цэлебрацыя; успамін мукі, смерці і ўваскрасення Пана; святая Ахвяра; святая і Божая Літургія; святая таямніца; Найсвяцейшы Сакрамэнт алтара; святая Камунія. 276. Якое месца Эўхарыстыі ў Божым плане збаўлення?1333-1344 У Старым Запавеце Эўхарыстыя прадказана перадусім у штогадовай пасхальнай вячэры, падчас якой габрэі кожны год спажывалі прэсны хлеб на ўспамін раптоўнага і вызваленчага выйсця з Егіпта. Езус абвяшчае яе ў сваім навучанні і ўстанаўлівае яе, калі цэлебруе са сваімі Апосталамі Апошнюю Вячэру падчас пасхальнай гасціны. Касцёл, верны наказу Пана: «Гэта чыніце на Маю памяць» (1 Кар 11, 24), заўсёды цэлебраваў Эўхарыстыю, асабліва ў нядзелю, дзень уваскрасення Езуса. 277. Як цэлебруецца Эўхарыстыя?1345-1355 1408 Цэлебрацыя Эўхарыстыі складаецца з дзвюх вялікіх частак, якія ствараюць адзіны акт культу: літургіі слова, якая змяшчае ў сабе абвяшчэнне і слуханне Божага слова; эўхарыстычнай літургіі, якая ўключае прыгатаванне хлеба і віна, эўхарыстычную малітву (г.зн. анафару) са словамі кансэкрацыі і Камунію. 278. Хто з’яўляецца распарадчыкам цэлебрацыі Эўхарыстыі?1348 1411 Распарадчыкам з’яўляецца святар (біскуп або прэзбітэр), які атрымаў сапраўднае пасвячэнне і дзейнічае ў асобе Хрыста-Галавы і ад імя Касцёла. 279. Якія істотныя і неабходныя элементы здзяйснення Эўхарыстыі?1412 Гэта пшанічны хлеб і вінаграднае віно. 280. У якім сэнсе Эўхарыстыя з’яўляецца ўспамінам ахвяры Хрыста?1362-1367 Эўхарыстыя з’яўляецца ўспамінам, таму што выяўляе і здзяйсняе ахвяру, якую Хрыстус прынёс Айцу аднойчы за ўсіх на крыжы дзеля чалавецтва. Ахвярны характар Эўхарыстыі раскрываецца ў саміх словах устанаўлення: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана» і «Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта» (Лк 22, 19-20). Ахвяра крыжа і ахвяра Эўхарыстыі — гэта адна ахвяра. Адным з’яўляюцца ахвяра і ахвярадаўца, рознымі з’яўляюцца толькі спосабы ахвярапрынашэння: крывавы — на крыжы, некрывавы — у Эўхарыстыі. 281. Якім чынам Касцёл удзельнічае ў эўхарыстычнай Ахвяры?1368-1372 1414 У Эўхарыстыі ахвяра Хрыста становіцца таксама ахвярай членаў Ягонага цела. Жыццё вернікаў, іх ахвяра, іхнія праслаўленні, іх пакуты, малітва і праца злучаныя з Хрыстом. Паколькі Эўхарыстыя з’яўляецца ахвярай, яна ахвяруецца за ўсіх жывых і памерлых вернікаў як кампенсацыя за грахі ўсіх людзей, а таксама дзеля атрымання ад Бога духоўных і зямных дабротаў. Нябесны Касцёл таксама яднаецца з ахвярай Хрыста. 282. Якім чынам Езус прысутнічае ў Эўхарыстыі?1373-1375 1413 Езус Хрыстус прысутнічае ў Эўхарыстыі выключным і непараўнальным чынам. Ён насамрэч прысутны праўдзіва, рэальна і субстанцыяльна: са сваім Целам і сваёй Крывёю, са сваёй Душой і Боскасцю. У Эўхарыстыі сакрамэнтальна, гэта значыць у эўхарыстычных постацях хлеба і віна, прысутнічае ўвесь Хрыстус: Бог і Чалавек. 283. Што азначае пераўтварэнне?1376-1377 1413 Пераўтварэнне азначае перамену ўсёй субстанцыі хлеба ў субстанцыю Цела Хрыста і ўсёй субстанцыі віна ў субстанцыю Ягонай Крыві. Гэтае пераўтварэнне здзяйсняецца падчас эўхарыстычнай малітвы праз дзейснасць слоў Хрыста і дзеянне Духа Святога. Аднак, характэрныя рысы хлеба і віна, гэта значыць «эўхарыстычных постацяў», застаюцца нязменнымі. 284. Ці ламанне хлеба падзяляе Хрыста?1377 Ламанне хлеба не падзяляе Хрыста: Ён прысутнічае ўвесь і цалкам у кожнай эўхарыстычнай постаці і ў кожнай яе частцы. 285. Як доўга працягваецца эўхарыстычная прысутнасць Хрыста?1377 Яна працягваецца да таго часу, пакуль існуюць эўхарыстычныя постаці. 286. Які культ належыць сакрамэнту Эўхарыстыі?1378-1381 1418 Гэта павінен быць культ latria — пакланення, які належыць аднаму толькі Богу як падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі, так і па-за ёй. Касцёл з найбольшай стараннасцю захоўвае кансэкраваную Гостыю, заносіць яе хворым і іншым асобам, пазбаўленым магчымасці ўдзельнічаць у святой Імшы, выстаўляе яе вернікам для ўрачыстай адарацыі, нясе яе ў працэсіі і заахвочвае да частага наведвання і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, які захоўваецца ў табэрнакулюме. 287. Чаму Эўхарыстыя з’яўляецца пасхальнай гасцінай?1382-1384 1391-1396 Эўхарыстыя з’яўляецца пасхальнай гасцінай, бо Хрыстус, здзяйсняючы сакрамэнтальна сваю Пасху, дае нам сваё Цела і сваю Кроў як ежу і напой, яднае нас з сабою і паміж сабою ў сваёй ахвяры. 288. Што такое алтар?1383 1410 Алтар — гэта сімвал самога Хрыста, які прысутнічае як ахвяра (алтар — ахвяра Крыжа) і як нябесная ежа, якую Ён дае нам (алтар — эўхарыстычны стол). 289. Калі Касцёл абавязвае ўдзельнічаць у святой Імшы?1389 1417 Касцёл абавязвае вернікаў удзельнічаць у святой Імшы кожную нядзелю і ў абавязковыя святы, рэкамендуе таксама ўдзельнічаць у ёй і ў іншыя дні. 290. Калі належыць прымаць святую Камунію?1389 Вернікам, якія ўдзельнічаюць у святой Імшы, Касцёл рэкамендуе таксама прымаць з належнай падрыхтоўкай святую Камунію, прадпісваючы рабіць гэта прынамсі на Пасху. 291. Што патрабуецца для прыняцця святой Камуніі?1385-1389 1415 Каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам далучаным да каталіцкага Касцёла і быць у стане ласкі, гэта значыць не мець на сумленні смяротнага граху. Той, хто ўсведамляе, што ўчыніў цяжкі грэх, павінен прыступіць да сакрамэнту паяднання перад тым, як будзе прымаць святую Камунію. Важнымі з’яўляюцца таксама дух засяроджанасці і малітвы, захаванне прадпісанага Касцёлам посту і пастаў цела (жэсты, адзенне), што з’яўляецца знакам павагі да Хрыста. 292. Які плён святой Камуніі?1391-1397 1416 Святая Камунія ўмацоўвае нашую лучнасць з Хрыстом і Яго Касцёлам, ахоўвае і аднаўляе жыццё ў ласцы, атрыманае падчас хросту і канфірмацыі, дазваляе нам узрастаць у любові да бліжняга. Узмацняючы нас у любові, знішчае лёгкія грахі і захоўвае нас ад смяротных грахоў у будучыні. 293. Калі можна ўдзяляць святую Камунію іншым хрысціянам?1398-1401 Каталіцкія распарадчыкі маюць права ўдзяляць святую Камунію членам Усходніх Касцёлаў, якія не маюць поўнай еднасці з каталіцкім Касцёлам, калі тыя дабравольна просяць аб ёй і адпаведна да яе падрыхтаваныя. Што датычыць членаў іншых касцёльных супольнасцяў, то каталіцкія распарадчыкі могуць правамоцна ўдзяляць святую Камунію вернікам, калі яны пры наяўнасці сур’ёзнай неабходнасці просяць аб ёй, адпаведна падрыхтаваныя да яе і вызнаюць каталіцкую веру адносна гэтага сакрамэнту. 294. Чаму Эўхарыстыя — гэта «задатак будучай хвалы»?1402-1405 Кожнага з нас Эўхарыстыя напаўняе ласкай і благаслаўленнем неба, узмацняе ў пілігрымаванні па зямным жыцці і абуджае прагу вечнага жыцця, яднае ўжо цяпер з Хрыстом, які сядзіць праваруч Айца, з нябесным Касцёлам, з благаслаўлёнай Дзевай і з усімі святымі. У Эўхарыстыі мы ламаем «адзін хлеб, які ёсць ежай несмяротнасці, лекам, каб мы не памерлі, але жылі ў Езусе Хрысце назаўсёды» (св. Ігнацый з Антыёхіі). ГЛАВА ДРУГАЯ САКРАМЭНТЫ АЗДАРАЎЛЕННЯ 295. Навошта Хрыстус устанавіў сакрамэнты пакаяння і намашчэння хворых?1420-1421 1426 Хрыстус, лекар душы і цела, устанавіў іх, бо новае жыццё, якое Ён нам дае ў сакрамэнтах хрысціянскага ўтаямнічання, можа быць аслаблена і нават згублена з прычыны граху. Таму Хрыстус пажадаў, каб Яго справу аздараўлення і збаўлення Касцёл працягваў праз гэтыя два сакрамэнты. САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ 296. Як называецца гэты сакрамэнт?1422-1424 Ён называецца сакрамэнтам пакаяння, паяднання, прабачэння, споведзі, навяртання. 297. Навошта існуе сакрамэнт паяднання пасля хросту?1425-1426 1484 Новае жыццё ў ласцы, атрыманае падчас хросту, не знішчае слабасці чалавечай натуры і яе схільнасці да граху (г. зн. пажадлівасці). Хрыстус устанавіў гэты сакрамэнт для навяртання ахрышчаных, якія аддаліліся ад Яго праз грэх. 298. Калі быў устаноўлены гэты сакрамэнт?1485 Уваскрослы Пан устанавіў гэты сакрамэнт, калі вечарам у дзень Пасхі аб’явіўся сваім Апосталам і сказаў ім: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя, на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 22–23). 299. Ці ахрышчаныя патрабуюць навяртання?1427-1429 Заклік Хрыста да навяртання пастаянна гучыць у жыцці ахрышчаных. Навяртанне — гэта пастаянны абавязак усяго Касцёла, які з’яўляецца святым, але прымае ў сваё ўлонне грэшнікаў. 300. Што такое ўнутранае пакаянне?1430-1433 1490 Гэта актыўнасць «скрушанага сэрца» (Пс 51 [50], 19), ажыўленага Божай ласкай для адказу на міласэрную любоў Бога. Уключае жаль і агіду ад учыненых грахоў, цвёрды намер не грашыць больш у будучыні і веру ў Божую дапамогу. Жывіцца надзеяй на Божую міласэрнасць. 301. У якіх формах выражаецца пакаянне ў хрысціянскім жыцці?1434-1439 Пакаянне выражаецца ў шматлікіх формах, асабліва праз пост, малітву, міласціну. Гэтыя і іншыя шматлікія формы пакаяння могуць практыкавацца ў штодзённым жыцці хрысціяніна, перадусім у перыяд Вялікага посту і ў дзень пакаяння — пятніцу. 302. Якія галоўныя элементы сакрамэнту паяднання?1440-1449 Іх два: чыны чалавека, які навяртаецца пад дзеяннем Духа Святога, і адпушчэнне грахоў святаром, які ад імя Хрыста прабачае і вызначае спосаб сатысфакцыі. 303. Якія ёсць чыны пэнітэнта?1450-1460 1487-1492 Гэта: належны рахунак сумлення; жаль (або скруха), які з’яўляецца дасканалым тады, калі матывуецца любоўю да Бога, недасканалым, калі грунтуецца на іншых матывах, і які ўключае намер больш не грашыць; споведзь, якая заключаецца ў вызнанні перад святаром учыненых грахоў; сатысфакцыя або выкананне пэўных чынаў пакаяння, якія спаведнік вызначае пэнітэнту для выпраўлення шкоды, учыненай грахом. 304. Якія грахі неабходна вызнаваць?1456 Неабходна вызнаваць усе цяжкія грахі, якія яшчэ не былі вызнаныя і якія ўспомніліся пасля належнага рахунку сумлення. Вызнаванне цяжкіх грахоў з’яўляецца адзіным звычайным спосабам для атрымання прабачэння. 305. Калі неабходна вызнаваць цяжкія грахі?1457 Кожны вернік, дасягнуўшы свядомага ўзросту, мае абавязак вызнаваць асабістыя цяжкія грахі прынамсі раз у год і ў кожным выпадку перад тым, як прыняць святую Камунію. 306. Чаму лёгкія грахі таксама могуць быць прадметам сакрамэнтальнай споведзі?1458 Вызнанне лёгкіх грахоў, хоць гэта не з’яўляецца неабходным, горача рэкамендуецца Касцёлам, бо дапамагае нам правільна фарміраваць сумленне, змагацца супраць дрэнных схільнасцяў, даверыцца аздараўляльнай моцы Хрыста і ўзрастаць у духоўным жыцці. 307. Хто з’яўляецца распарадчыкам гэтага сакрамэнту?1461-1466 1495 Хрыстус даручыў паслугу паяднання сваім Апосталам, іх наступнікам — біскупам, і супрацоўнікам біскупаў — прэзбітэрам, якія такім чынам становяцца прыладамі Божай міласэрнасці і справядлівасці. Яны здзяйсняюць уладу прабачэння грахоў у імя Айца і Сына, і Духа Святога. 308. За кім замацавана права адпушчэння некаторых грахоў?1463 Права адпушчэння некаторых асабліва цяжкіх грахоў (напр., тых, якія караюцца экскамунікай) замацавана за Апостальскай Сталіцай або за мясцовым біскупам ці за ўпаўнаважанымі ім прэзбітэрамі; аднак кожны святар можа адпускаць кожны грэх і здымаць экскамуніку з таго, хто знаходзіцца ў небяспецы смерці. 309. Ці абавязаны спаведнік захоўваць таямніцу?1467 Беручы пад увагу далікатнасць і значнасць гэтай паслугі, а таксама належную павагу да асобы, кожны спаведнік абавязаны без выключэнняў і пад вельмі суровымі карамі захоўваць сакрамэнтальную пячаць, гэта значыць абсалютную таямніцу адносна вызнаных на споведзі грахоў. 310. Які плён гэтага сакрамэнту?1468-1470 1496 Плён сакрамэнту пакаяння наступны: паяднанне з Богам і тым самым прабачэнне грахоў; паяднанне з Касцёлам; вяртанне стану ласкі, калі ён быў страчаны; дараванне вечнай кары, заслужанай з прычыны смяротных грахоў і, часткова, кар часовых, якія з’яўляюцца наступствамі граху; спакой сумлення, а таксама духоўнае суцяшэнне; павелічэнне духоўных сілаў для хрысціянскага змагання. 311. Ці можна ў некаторых выпадках цэлебраваць гэты сакрамэнт з агульным вызнаннем і агульным адпушчэннем грахоў?1480-1484 У выпадках сур’ёзнай неабходнасці (напр., небяспека блізкай смерці) можна здзейсніць супольную цэлебрацыю паяднання з агульным вызнаннем і агульным адпушчэннем грахоў згодна з нормамі Касцёла і пры наяўнасці намеру вернікаў індывідуальна вызнаць цяжкія грахі ў адпаведны час. 312. Што такое адпуст?1471-1479 1498 Адпуст — гэта дараванне перад Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана. Вернік атрымлівае яго пры пэўных умовах, для сябе самога або для памерлых, праз паслугу Касцёла, які, як той, хто раздае ласкі адкуплення, размяркоўвае скарб заслуг Хрыста і святых. САКРАМЭНТ НАМАШЧЭННЯ ХВОРЫХ 313. Як перажывалася хвароба ў Старым Запавеце?1499-1502 У Старым Запавеце чалавек падчас хваробы адчуваў сваю бездапаможнасць і ў той жа час разумеў, што хвароба таямнічым чынам звязана з грахом. Прарокі прадбачылі, што яна можа мець таксама збаўчую каштоўнасць адносна ўласных грахоў і грахоў іншых. Такім чынам, хвароба перажывалася перад абліччам Бога, якога чалавек прасіў аб аздараўленні. 314. Што азначае спачуванне Езуса хворым?1503-1505 Спачуванне Езуса хворым і шматлікія аздараўленні Ім хворых з’яўляюцца выразным знакам таго, што надыходзіць Божае Валадарства, а значыць — перамога над грахом, пакутамі і смерцю. Праз сваю муку і смерць Езус надае новы сэнс пакутам, якія, калі яны злучаныя з Ягонымі, могуць стаць сродкам ачышчэння і збаўлення для нас і для іншых. 315. Якое стаўленне Касцёла да хворых?1506-1513 1526-1527 Касцёл, атрымаўшы ад Пана наказ аздараўляць хворых, абавязаны здзяйсняць яго, клапоцячыся пра хворых, узносячы за іх малітвы заступніцтва. Перадусім Касцёл мае спецыяльны сакрамэнт, устаноўлены для хворых самім Хрыстом і засведчаны св. Якубам: «Нехта сярод вас хварэе? Няхай пакліча прэзбітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем у імя Пана» (Як 5, 14–15). 316. Хто можа атрымаць сакрамэнт намашчэння хворых?1514-1515 1528-1529 Яго можа атрымаць вернік, які знаходзіцца ў небяспецы смерці з-за хваробы ці старасці. Той жа вернік можа атрымаць яго таксама зноў, калі абвастраецца хвароба або калі з ім здараецца іншая цяжкая хвароба. Цэлебрацыі гэтага сакрамэнту павінна, па магчымасці, папярэднічаць індывідуальная споведзь хворага. 317. Хто ўдзяляе гэты сакрамэнт?1516 1530 Ён можа быць удзелены толькі святарамі (біскупамі ці прэзбітэрамі). 318. Як цэлебруецца гэты сакрамэнт?1517-1519 1531 Цэлебрацыя гэтага сакрамэнту, па-сутнасці, складаецца з намашчэння чала і рук (згодна з рымскім абрадам) або таксама іншых частак цела (у іншых абрадах) алеем, па магчымасці благаслаўленым біскупам; намашчэнне суправаджаецца малітвай святара, які просіць аб асаблівай ласцы гэтага сакрамэнту. 319. Які плён гэтага сакрамэнту?1520-1523 1532 Сакрамэнт намашчэння хворых удзяляе асаблівую ласку, якая найбольш глыбока яднае хворага з мукай Хрыста дзеля дабра самога хворага і ўсяго Касцёла, адорвае хворага суцяшэннем, спакоем, мужнасцю, а таксама прабачэннем грахоў, калі хворы не мог прыступіць да споведзі. Гэты сакрамэнт дае, калі гэтага хоча Бог, таксама фізічнае аздараўленне. У кожным выпадку, гэтае намашчэнне рыхтуе хворага да пераходу ў дом Айца. 320. Што такое Віятык?1524-1525 Гэта Эўхарыстыя, якую атрымліваюць тыя, хто адыходзіць з зямнога жыцця і рыхтуецца да пераходу ў жыццё вечнае. Атрыманая ў момант пераходу з гэтага свету да Айца, Камунія Цела і Крыві Хрыста, памерлага і ўваскрослага, з’яўляецца зародкам вечнага жыцця і моцаю ўваскрашэння. ГЛАВА ТРЭЦЯЯ САКРАМЭНТЫ СЛУЖЭННЯ СУПОЛЬНАСЦІ І МІСІІ 321. Якія сакрамэнты служаць супольнасці і місіі?1533-1535 Два сакрамэнты — пасвячэнне і сужэнства — удзяляюць спецыяльную ласку для асаблівай місіі ў Касцёле і служаць будаванню Божага народу. Яны асаблівым чынам прычыняюцца да будавання касцёльнай супольнасці і збаўлення іншых людзей. САКРАМЭНТ ПАСВЯЧЭННЯ 322. Што такое сакрамэнт пасвячэння?1536 Гэта сакрамэнт, дзякуючы якому місія, якую даручыў Хрыстус сваім Апосталам, працягвае здзяйсняцца ў Касцёле аж да сканчэння веку. 323. Чаму ён называецца сакрамэнтам пасвячэння?1537-1538 Пасвячэнне азначае касцёльны стан, да якога ўваходзяць праз спецыяльную кансэкрацыю ( ordinatio — пасвячэнне), якая праз асаблівы дар Духа Святога дазваляе здзяйсняць «святую ўладу» ( sacra potestas) ад імя і моцаю Хрыста дзеля служэння Божаму народу. 324. Якое месца мае сакрамэнт пасвячэння ў Божым плане збаўлення?1539-1546 1590-1591 У Старым Запавеце правобразам гэтага сакрамэту з’яўляецца служэнне левітаў, а таксама святарства Аарона і ўстанаўленне сямідзесяці «старэйшын» (Ліч 11, 25). Гэтыя правобразы знаходзяць сваё здзяйсненне ў Езусе Хрысце, які праз ахвяру свайго крыжа з’яўляецца адзіным «пасрэднікам паміж Богам і людзьмі» (1 Цім 2, 5), «Першасвятаром на ўзор Мэльхізэдэка» (Гбр 5, 10). Адзінае святарства Хрыста ажыццяўляецца праз службовае святарства. «Хрыстус ёсць адзіным сапраўдным Святаром, іншыя — толькі Яго слугі» (св. Тамаш Аквінскі). 325. Якія ступені сакрамэнту пасвячэння?1554 1593 Сакрамэнт пасвячэння мае тры ступені, якія з’яўляюцца неад’емнымі ў арганічнай структуры Касцёла: біскупства, прэзбітэрат, дыяканат. 326. Які плён біскупскага пасвячэння?1557-1558 1594 Біскупскае пасвячэнне дае паўнату сакрамэнту пасвячэння, робіць біскупа легітымным наступнікам Апосталаў, далучае яго да Калегіі Біскупаў, у якой ён падзяляе з Папам і іншымі біскупамі клопат аб усім Касцёле, а таксама даручае яму абавязак навучаць, асвячаць і кіраваць. 327. Які абавязак мае біскуп у даручаным яму мясцовым Касцёле?1560-1561 Біскуп, якому даручаны мясцовы Касцёл, з’яўляецца бачным пачаткам і падмуркам адзінства гэтага Касцёла, у якім ён як вікарый Хрыста выконвае пастырскі абавязак з дапамогаю сваіх прэзбітэраў і дыяканаў. 328. Які плён прэзбітэрскага пасвячэння?1562-1567 1595 Намашчэнне Духам Святым пазначае прэзбітэра незнішчальнай духоўнай пячаццю (характарам), прыпадабняе яго да Хрыста-Святара і робіць здольным дзейнічаць у імя Хрыста-Галавы. З’яўляючыся супрацоўнікам біскупа, ён кансэкраваны, каб абвяшчаць Евангелле і цэлебраваць Божы культ, асабліва Эўхарыстыю, з якой атрымлівае моц для свайго служэння, а таксама, каб быць пастырам вернікаў. 329. Якім чынам прэзбітэр выконвае сваю паслугу?1568 Будучы пасвячаным дзеля паўсюднай місіі, прэзбітэр здзяйсняе яе ў мясцовым Касцёле ў сакрамэнтальным братэрстве з іншымі прэзбітэрамі, якія ствараюць «прэзбітэрый» і, у еднасці з біскупам і падпарадкоўваючыся яму, нясуць адказнасць за мясцовы Касцёл. 330. Які плён дыяканскага пасвячэння?1569-1571 1596 Дыякан, прыпадабняючыся да Хрыста, які служыў усім, пасвячаны дзеля служэння Касцёлу, якое ён здзяйсняе пад кіраўніцтвам свайго біскупа і якое датычыць паслугі слова, Божага культу, пастырскіх заданняў і дабрачыннасці. 331. Як цэлебруецца сакрамэнт пасвячэння?1572-1574 1597 Сакрамэнт пасвячэння ўсіх трох ступеняў удзяляецца праз ускладанне рук біскупа на галаву кандыдата. Пры гэтым біскуп вымаўляе ўрачыстую кансэкрацыйную малітву. У ёй біскуп просіць Бога аб асаблівым праліцці Духа Святога і Яго дароў на кандыдата, адпаведна яго будучаму служэнню. 332. Хто можа ўдзяляць гэты сакрамэнт?1575-1576 1600 Сапраўдна пасвячаныя біскупы, паколькі з’яўляюцца наступнікамі Апосталаў, могуць удзяляць сакрамэнт пасвячэння ўсіх трох ступеняў. 333. Хто можа атрымаць гэты сакрамэнт?1577-1578 1598 Яго можа сапраўдна атрымаць толькі ахрышчаны мужчына: Касцёл абавязаны да такога выбару, зробленага самім Панам. Ніхто не можа патрабаваць атрымання сакрамэнту пасвячэння, але павінен быць прызнаны прыгодным да такога служэння ўладамі Касцёла. 334. Ці патрабуецца цэлібат ад таго, хто прымае сакрамэнт пасвячэння?1579-1580 1599 Для біскупства заўсёды патрабуецца цэлібат. Для прэзбітэрату ў Лацінскім Касцёле звычайна выбіраюцца веруючыя нежанатыя мужчыны, якія маюць намер захаваць цэлібат «дзеля Нябеснага Валадарства» (Мц 19, 12); ва Усходніх Касцёлах не дазваляецца жаніцца пасля атрымання пасвячэння. Да сталага дыяканату могуць быць дапушчаныя таксама і жанатыя мужчыны. 335. Які плён сакрамэнту пасвячэння?1581-1589 Гэты сакрамэнт дае асаблівыя ласкі Духа Святога, які прыпадабняе асвячанага да Хрыста ў Яго патройнай функцыі: Святара, Прарока і Караля адпаведна ступеням сакрамэнту. Пасвячэнне пакідае незнішчальны духоўны характар (пячаць), таму не можа паўтарацца і не можа ўдзяляцца на абмежаваны час. 336. Якой уладай здзяйсняецца службовае святарства?1547-1553 1592 Пасвячаныя святары, здзяйсняючы святое служэнне, навучаюць і дзейнічаюць не ўласнай уладай і не па загадзе ці даручэнні супольнасці, але ў асобе Хрыста-Галавы і ад імя Касцёла. Таму службовае святарства істотна адрозніваецца, і не толькі ўзроўнем, ад агульнага святарства вернікаў, дзеля служэння якому яго ўстанавіў Хрыстус. САКРАМЭНТ СУЖЭНСТВА 337. Які Божы намер адносна мужчыны і жанчыны?1601-1605 Бог, які ёсць любоўю і які стварыў чалавека з любові, паклікаў яго да любові. Ствараючы мужчыну і жанчыну, Ён паклікаў іх да глыбокай еднасці жыцця ў сужэнстве і да ўзаемнай любові, «таму яны ўжо не двое, але адно цела» (Мц 19, 6). Благаслаўляючы іх, Бог кажа: «Пладзіцеся і размнажайцеся» (Быц 1, 28). 338. Навошта Бог устанавіў сужэнства?1659-1660 Сужэнскі саюз мужчыны і жанчыны, заснаваны і арганізаваны па законах самога Стварыцеля, па сваёй натуры ўстаноўлены дзеля супольнасці і дабра сужэнцаў, а таксама дзеля нараджэння і выхавання дзяцей. Сужэнскі саюз, паводле першапачатковага Божага намеру, непарыўны, як сцвярджае Езус Хрыстус: «Тое, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае» (Мц 10, 9). 339. Якім чынам грэх пагражае сужэнству?1606-1608 З прычыны першага граху, які таксама парушыў дадзеную Стварыцелем супольнасць мужчыны і жанчыны, сужэнскі саюз вельмі часта знаходзіцца пад пагрозай нязгоды і нявернасці. Але Бог у сваёй бязмежнай міласэрнасці дорыць мужчыну і жанчыне сваю ласку, дзеля ажыццяўлення адзінства іх жыцця паводле першапачатковага Божага намеру. 340. Чаму навучае Стары Запавет адносна сужэнства?1609-1611 Бог, галоўным чынам праз педагогіку Закону і прарокаў, дапамагае свайму народу ўзрастаць ва ўсведамленні адзінства і непарыўнасці сужэнства. Абранніцкі запавет Бога з Ізраэлем рыхтуе і прадвызначае новы, здзейснены Сынам Бога, Езусам Хрыстом, запавет з Касцёлам — Яго абранніцай. 341. Чым новым адарыў Хрыстус сужэнства?1612-1617 1661 Езус Хрыстус не толькі захоўвае першапачатковы парадак, прадвызначаны Богам, але адорвае сужэнства ласкай існавання ў новай сакрамэнтальнай якасці, што з’яўляецца знакам Яго абранніцкай любові да Касцёла: «Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстус палюбіў Касцёл» (Эф 5, 25). 342. Ці сужэнства абавязковае для ўсіх?1618-1620 Сужэнства не абавязковае для ўсіх. Асаблівым чынам Бог кліча некаторых мужчын і жанчын наследаваць Пана Езуса на шляху дзявоцтва ці цэлібату дзеля Нябеснага Валадарства, адмаўляючыся ад вялікага дабра сужэнства дзеля таго, каб клапаціцца аб справах Пана і імкнуцца падабацца Яму, становячыся знакам абсалютнай першаснасці любові Хрыста і адданага чакання Яго хвалебнага прыйсця. 343. Як цэлебруецца сакрамэнт сужэнства?1621-1624 Паколькі сужэнства ўстанаўлівае публічны стан жыцця сужэнцаў у Касцёле, яго літургічная цэлебрацыя публічная і адбываецца ў прысутнасці святара (ці ўпаўнаважанага Касцёлам сведкі) і іншых сведкаў. 344. Што такое сужэнская згода?1625-1632 1662-1663 Сужэнская згода — гэта воля, выражаная мужчынам і жанчынай, прысвяціць сябе ўзаемна і канчаткова жыццю ў запавеце вернай і плоднай любові. Паколькі згода стварае сужэнства, яна неабходная і незаменная. Для сапраўднасці сужэнства згода павінна мець за мэту стварэнне сапраўднага сужэнства, яна павінна быць свядомым і дабравольным чынам нарачоных, павінна быць выказаная без гвалту ці прымусу. 345. Што неабходна, калі адзін з сужэнцаў не з’яўляецца католікам?1633-1637 Для заключэння змешанага сужэнства (паміж католікам і ахрышчаным некатолікам) неабходны дазвол касцёльнай улады. У выпадку розных рэлігій (паміж католікам і неахрышчаным) для сапраўднасці сужэнства неабходна дыспенса. У кожным выпадку істотным з’яўляецца тое, каб сужэнцы ведалі і прымалі мэты і істотныя якасці сужэнства, і каб сужэнец-католік пацвердзіў свае абавязкі, вядомыя таксама другому сужэнцу, захаваць веру, а таксама запэўніць хрост і каталіцкае выхаванне дзяцей. 346. Які плён сакрамэнту сужэнства?1638-1642 Сакрамэнт сужэнства стварае паміж сужэнцамі вечныя і выключныя повязі. Сам Бог замацоўвае сужэнскую згоду. Таму сужэнства, заключанае і здзейсненае паміж ахрышчанымі, ніколі не можа быць скасавана. Больш за тое, гэты сакрамэнт дае сужэнцам неабходную ласку для дасягнення святасці ў сужэнскім жыцці, для адказнага прыняцця дзяцей і іх выхавання. 347. Якія самыя цяжкія грахі супраць сакрамэнту сужэнства?1645-1648 Гэта: чужаложства; палігамія, паколькі супярэчыць роўнай годнасці мужчыны і жанчыны, унікальнасці і выключнасці сужэнскай любові; адмова ад плоднасці, што пазбаўляе сужэнскае жыццё дару дзяцей; развод, які парушае непарыўнасць. 348. Калі Касцёл дапускае фізічную сепарацыю сужэнцаў?1629 1649 Касцёл дапускае фізічную сепарацыю сужэнцаў, калі іх сумеснае жыццё з-за сур’ёзных прычын становіцца практычна немагчымым, аднак пажадана было б іх паяднаць. Пакуль жыве другі сужэнец, яны несвабодныя і не могуць заключыць новы саюз, акрамя выпадкаў, калі толькі іх сужэнства з’яўляецца несапраўдным і гэта прызнана касцёльнымі ўладамі. 349. Як адносіцца Касцёл да разведзеных, якія жэняцца нанова?1650-1651 1665 Касцёл, верны Пану, не можа прызнаць сужэнствам грамадзянскі саюз разведзеных. «Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чыніць распусту ў дачыненні да яе. І калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе замуж за іншага, чыніць распусту» (Мк 10, 11–12). У адносінах да іх Касцёл праяўляе старанны клопат і запрашае да жыцця ў веры, да малітвы, да спраў любові і хрысціянскага выхавання дзяцей. Аднак яны не могуць атрымліваць сакрамэнтальнага адпушчэння грахоў, прымаць эўхарыстычную Камунію, выконваць некаторыя касцёльныя абавязкі да таго часу, пакуль доўжыцца такая сітуацыя, якая аб’ектыўна супярэчыць Божаму закону. 350. Чаму хрысціянская сям’я называецца таксама хатнім Касцёлам?1655-1658 1666 Сям’я выяўляе і здзяйсняе супольнасны і сямейны характар Касцёла, як Божай сям’і, у якой кожны паводле ўласнай ролі рэалізуе святарства хросту, прычыняецца да таго, каб сям’я стала супольнасцю ласкі і малітвы, школай чалавечых і хрысціянскіх цнотаў, месцам першага абвяшчэння веры дзецям. ГЛАВА ЧАЦВЁРТАЯ ІНШЫЯ ЛІТУРГІЧНЫЯ ЦЭЛЕБРАЦЫІ САКРАМЭНТАЛII 351. Што такое сакрамэнталіі?1667-1672 1677-1678 Гэта святыя знакі, устаноўленыя Касцёлам, з дапамогай якіх адбываецца асвячэнне некаторых абставін жыцця. Яны ўключаюць малітву, якая суправаджаецца знакам крыжа і іншымі знакамі. Сярод сакрамэнталій важнае месца займаюць благаслаўленні, якія з’яўляюцца праслаўленнем Бога і малітвай аб атрыманні Яго дароў; кансэкрацыя асобаў і благаслаўленне рэчаў для Божага культу. 352. Што такое экзарцызм?1673 Экзарцызм — гэта просьба Касцёла, якую ён узносіць на моцы сваёй улады ад імя Езуса, каб асоба ці прадмет былі абароненыя ад уздзеяння злога духа і вызваленыя з-пад яго ўлады. У простай форме экзарцызм здзяйсняецца падчас абраду хросту. Урачысты экзарцызм, які называецца яшчэ вялікім экзарцызмам, могуць здзяйсняць толькі ўпаўнаважаныя біскупам прэзбітэры. 353. Якія формы народнай пабожнасці суправаджаюць сакрамэнтальнае жыццё Касцёла?1674-1676 1679 Рэлігійнае пачуццё хрысціянскага народу заўсёды знаходзіла адлюстраванне ў разнастайных формах пабожнасці, якія суправаджаюць сакрамэнтальнае жыццё Касцёла, а менавіта: ушанаванне рэліквій, наведванне санктуарыяў, пілігрымкі, працэсіі, Крыжовы шлях, Ружанец. Касцёл святлом веры асвячае і падтрымлівае аўтэнтычныя формы народнай пабожнасці. ХРЫСЦIЯНСКАЕ ПАХАВАННЕ 354. Якая сувязь існуе паміж сакрамэнтамі і смерцю хрысціяніна?1680-1683 Хрысціянін, які памірае ў Хрысце, пасля заканчэння свайго зямнога існавання пераходзіць да спаўнення новага жыцця, распачатага падчас хросту, умацаванага канфірмацыяй і ўскормленага Эўхарыстыяй, якая з’яўляецца прадвяшчэннем нябеснай гасціны. Сэнс смерці хрысціяніна выяўляецца ў святле смерці і ўваскрасення Хрыста, нашай адзінай надзеі; хрысціянін, які памірае ў Езусе Хрысце, пакідае цела, каб «пасяліцца ў Пану» (2 Кар 5, 8). 355. Што выражае пахаванне?1684-1685 Пахаванне, хоць цэлебруецца паводле розных абрадаў, што адпавядаюць сітуацыям і традыцыям асобных рэгіёнаў, выяўляе пасхальны характар хрысціянскай смерці ў надзеі на ўваскрашэнне і сэнс лучнасці з памерлым, асабліва праз малітву аб ачышчэнні яго душы. 356. Якія галоўныя моманты пахавання?1686-1690 Звычайна пахаванне ўключае чатыры асноўныя моманты: вітанне астанкаў памерлага супольнасцю словамі суцяшэння і надзеі, літургію слова, эўхарыстычную Ахвяру і развітанне, падчас якога душа памерлага даручаецца Богу, які ёсць крыніцай вечнага жыцця, у той час як цела памерлага аддаецца зямлі ў чаканні ўваскрашэння. |
|
|