Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
11 жніўня — успамін св. Клары, панны

«Пётр сказаў Езусу ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае».

 
8 жніўня — успамін св. Дамініка, святара

«Калі Езус і вучні Ягоныя былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву. А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае».

 
4 жніўня — успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара

«Абходзіў Езус усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач. Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра. Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё».

 
1 жніўня — успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла

«Езус сказаў сваім вучням: Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы — святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах».

 
III Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы
03.08.2010 12:41

30 ліпеня — 1 жніўня 2010 г. у Івянцы праходзіла Малітоўная сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы — «Хочаш быць шчаслівым? Захоўвай запаведзі!».

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
31.07.2010 23:01
30–31 ліпеня — 1 жніўня 2010 г., Івянец

Сапраўднае шчасце ў Богу

Глыбокапаважаная моладзь і ўсе прысутныя!

1. «Хочаш быць шчаслівым?» У сучасным, поўным няпэўнасці і нават крызісу надзеі, свеце гэтае пытанне гучыць усё часцей і часцей. Усе хочуць быць шчаслівымі. Аднак не ўсе ведаюць, як дасягнуць шчасця. Секулярызаваны свет прапануе многа рэцэптаў. Купі тую ці іншую касметыку, схадзі ў казіно, закуры, выпі, паспрабуй наркотык, будзь свабодны ў сваіх паводзінах, не абмяжоўвай сябе маральнымі нормамі, шукай лёгкай жыццёвай дарогі — і ты будзеш шчаслівы. У адной з замежных краін бачыў такую рэкламу: бутэлька пепсі-колы і надпіс: «Be happy» — будзь шчаслівы.
 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
31.07.2010 19:15

31 ліпеня 2010 г.

Музыка

Браты і сёстры ў Езусе Хрысце, удзельнікі Малітоўнай сустрэчы моладзі і «Музычнай Майстэрні», што ўжо ў восьмы раз праводзіцца ў цудоўным мястэчку Івянец на ўскраіку Налібацкай пушчы. Шчыра радуюся вашай прысутнасці тут і сёлета. Выказваю падзяку арганізатарам сустрэчы айцам францішканам і нашым суседзям з Польшчы прадстаўнікам такіх культурных сфер, як музыка, спеў і тэатральнае майстэрства. Прапаную паразважаць аб выкарыстанні спеваў і музыкі для праслаўлення Бога, і аб уздзеянні музыкі на  здароў’е чалавека — фізічнае і псіхічнае.

 
Тэзісы сустрэчы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з моладдзю ў Івянцы
31.07.2010 15:18

31 ліпеня 2010 г.

 
Актуальнасць ці неактуальнасць Божых запаведзяў для сучаснага чалавека

1.    У Бібліі мы знаходзім Божыя запаведзі і пажаданні. У іх выражана Божая воля. Найбольш вядомым з’яўляецца Дэкалог ці Дзесяць Божых запаведзяў, якія Выбраны народ атрымаў ад Бога праз Майсея на гары Сінай. Мы ведаем аб іх са Старога Запавету. Аднак і ў Новым Запавеце Езус шмат разоў спасылаецца на іх, як, напрыклад, у васьмі благаслаўленнях, вядомых нам як Нагорная Пропаведзь (пар. Mц 5, 21. 27), або ў прыпавесці пра багатага маладога чалавека (пар. Mк 10, 19).

 
Уступнае слова aрцыбіскупa Тадэвушa Кандрусевічa падчас адкрыцця III Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
31.07.2010 11:22
30 ліпеня 2010 г., Івянец

Хочаш быць шчаслівым? Захоўвай запаведзі!

Глыбокапаважаная моладзь і ўсе прысутныя!

1.    «Хочаш быць шчаслівым? Захоўвай запаведзі!» Гэта тэма сёлетняй Малітоўнай сустрэчы моладзі інспіравана пасланнем папы Бэнэдыкта XVI на XXV Сусветны Дзень моладзі, які ў гэтым годзе адбываецца ў паасобных дыяцэзіях. Папа заклікае да разважання над евангельскім тэкстам пра багатага юнака, які пытаецца ў Езуса, што ён павінен чыніць, каб дасягнуць жыцця вечнага (пар. Мк 10, 17). Езус адказвае, што найперш трэба захоўваць Божыя запаведзі, а каб быць дасканалым — пакінуць усё і пайсці за Ім (пар. Мк 10, 21).
 
Бэнэдыкт XVI: акрамя выпрабаванняў, Касцёл жыве таксама радасцю веры
30.07.2010 13:24

«І сёння, нягледзячы на вялікія цярпенні, пра якія мы ведаем, Касцёл з’яўляецца Касцёлам радасным, не „састарэлым“, але маладым, у якім вера нараджае радасць», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне прэзентацыі фільма, які праглядаў вечарам 29 ліпеня 2010 г. у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Кінастужка была прысвечана 5-гадоваму перыяду Пантыфікату Папы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1591 1592 1593 1594 1595 1596 1597 1598 1599 1600 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1591 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.