Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Серада — трынаццаты звычайны тыдзень

«Калі Езус прыплыў на другі бераг у краіну гадарынскую, сустрэлі Яго двое апантаных, якія выйшлі з магілаў, вельмі лютыя, так што ніхто не асмельваўся праходзіць той дарогай. І вось яны закрычалі: Што Табе да нас, Сыне Божы? Прыйшоў Ты сюды заўчасна мучыць нас. Далёка ж ад іх пасвіўся вялікі статак свіней. І дэманы прасілі Яго, кажучы: Калі выганяеш нас, то пашлі нас у статак свіней. І сказаў ім: Ідзіце. Яны выйшлі і ўвайшлі ў статак свіней. І вось кінуўся ўвесь статак з кручы ў мора і загінуў у вадзе».

 
Аўторак — трынаццаты звычайны тыдзень

«Калі Езус увайшоў у човен, увайшлі за Ім Ягоныя вучні. І вось пачалася вялікая бура на моры, так што човен накрывалі хвалі. А Ён спаў. І, падышоўшы, яны разбудзілі Яго, кажучы: Пане, ратуй, мы гінем. А Ён кажа ім: Чаго вы спалохаліся, малой веры? Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і настала вялікая ціша. А людзі дзівіліся і казалі: Хто Ён такі, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?».

 
У ліпені Святы Айцец будзе маліцца пры труне з парэшткамі святога Цэлестына V
17.06.2010 13:40

Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у ліпені 2010 г. Бэнэдыкт XVI наведае рэгіён Абруццо на беразе Адрыятычнага мора, які ў мінулым годзе пацярпеў ад землятрусу. У выніку стыхійнага бедства загінулі 300 чалавек і больш 65 тысяч італьянцаў засталіся без даху над галавой. Сёлета Пантыфік наведае горад Сулмона.

 
Панядзелак — трынаццаты звычайны тыдзень

«Езус, убачыўшы вакол сябе натоўп, загадаў пераплыць на другі бераг. Тады адзін кніжнік падышоў і сказаў Яму: Настаўнік, я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. І кажа яму Езус: Лісы маюць норы і птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву. Другі ж з вучняў Ягоных сказаў Яму: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго. Езус жа сказаў яму: Ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых».

 
XIII Звычайная нядзеля, Год С

«Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх? Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску».

 
XIII Звычайная нядзеля, Год B

«Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, падае да Ягоных ног і моцна просіць Яго, кажучы: Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім».

 
ХIІІ Звычайная нядзеля, Год А

«Езус сказаў сваім Апосталам: Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне».

 
Субота — дванаццаты звычайны тыдзень

«Калі Езус увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго, кажучы: Пане! Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна пакутуе. Езус кажа яму: Я прыйду і вылечу яго. Сотнік жа сказаў у адказ: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой. Бо і я чалавек падуладны, але маю пад сабою жаўнераў».

 
Пятніца — дванаццаты звычайны тыдзень

«Калі Езус сышоў з гары, за Ім следам пайшло мноства людзей. І вось падышоў пракажоны і кланяўся Яму, кажучы: Пане, калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, выцягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ачысціўся той ад праказы. І кажа яму Езус: Глядзі, не кажы нікому, але ідзі, пакажыся святару і ахвяруй дар, які загадаў Майсей дзеля сведчання перад імі».

 
Чацвер — дванаццаты звычайны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Не кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах. Многія скажуць Мне ў той дзень: Пане, Пане, ці не ад Твайго імя мы прарочылі і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем многія цуды чынілі? І тады абвяшчу ім: Я ніколі не ведаў вас, адыдзіце ад Мяне вы, што чыніце беззаконне».

 
<< Першая < Папярэдняя 1601 1602 1603 1604 1605 1606 1607 1608 1609 1610 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1603 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.