Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Чацвер пасля Папяльца

«Езус сказаў сваім вучням: Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, і будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсне. Усім жа сказаў: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго. Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а сябе самога загубіць ці пашкодзіць сабе?».

 
Папяльцовая серада

«Езус сказаў сваім вучням: Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду».

 
Бэнэдыкт XVI: мэтай дзейнасці Папскіх акадэмій з’яўляецца вернае служэнне Касцёлу
28.01.2010 18:35

28 студзеня 2010 г. у Ватыкане адбылося агульнае пасяджэнне Папскіх акадэмій, прысвечанае праблеме тэалагічнай фармацыі святароў. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з нагоды пасяджэння адзначыў, што галоўнай мэтай і абавязкам гэтых установаў з’яўляецца вернае служэнне Касцёлу і Апостальскай Сталіцы.

 
Субота — шосты звычайны тыдзень

«Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. І перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. І аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. І на гэта Пётр сказаў Езусу: Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі. Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. І з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце».

 
Пятніца — шосты звычайны тыдзень

«Езус, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі сваімі, сказаў ім: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго, а хто згубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго».

 
Чацвер — шосты звычайны тыдзень

«Езус са сваімі вучнямі пайшоў у вёскі Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: Кім людзі лічаць Мяне? Яны адказвалі Яму: Янам Хрысціцелем,  другія —  Іллёю, іншыя — адным з прарокаў. А Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? Пётр сказаў Яму ў адказ: Ты — Хрыстус. І загадаў ім, каб нікому не казалі пра Яго».

 
Серада — шосты звычайны тыдзень

«Езус і вучні прыйшлі ў Бэтсаіду. І прывялі да Яго сляпога і прасілі, каб Ён дакрануўся да яго. Ён узяў сляпога за руку і вывеў яго за вёску, паслініў яму вочы, усклаў на яго рукі і спытаўся ў яго: Ці бачыш што-небудзь? Той паглядзеў і сказаў: Бачу людзей, таму што бачу, як нібы дрэвы ходзяць. Потым зноў усклаў рукі на яго вочы, і той стаў відушчым, і выздаравеў, і пачаў бачыць усё выразна».

 
Аўторак — шосты звычайны тыдзень

«Вучні Езуса забыліся ўзяць хлеба і мелі з сабой у чаўне толькі адзін бохан хлеба. Тады Езус загадаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся закваскі фарысейскай і закваскі Ірада. А яны разважалі між сабою, што не маюць хлеба».

 
Панядзелак — шосты звычайны тыдзень

«Выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Езусам, патрабуючы ад Яго знаку з неба, каб выпрабаваць Яго. Але Ён уздыхнуў у духу сваім і сказаў: Чаму гэтае пакаленне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: не будзе дадзена знаку пакаленню гэтаму. Пасля Ён пакінуў іх, зноў сеў у човен і адплыў на другі бок».

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі, прысвечаная Таварыству Каталіцкага Апостальства (палатынам)
25.01.2010 16:51

24 студзеня 2010 г.

Мінск, касцёл Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі

На працягу пэўнага часу у кальварыйскім касцёле моляцца святары з супольнасці палатынаў. Духоўным заснавальнікам супольнасці з’яўляецца святы Вінцэнт Палоцці, святар з Рыма, які працаваў там у першай палове ХІХ стагоддзя. У гісторыі хрысціянства гэты час пасля Французскай рэвалюцыі быў няпростым для Касцёла. Пашыраўся лібералізм, і ў Рыме часта адбываліся дыспуты аб сэнсе існавання Касцёла. Святы Вінцэнт, як малады святар, быў заклапочаны місіяй Касцёла, дзеля якой яго заснаваў наш Збаўца Езус Хрыстус. Малады душпастыр разважаў: «Не хапае дастатковай колькасці працаўнікоў на ніве Евангелля, неабходных да захавання рэлігіі там, дзе яна была прынята; яшчэ больш не хапае людзей з апостальскім духам, якія б ажыўлялі рэлігію там, дзе яна згасае, і неслі яе туды, дзе аб ёй не ведаюць». Святы бачыў, што існуючыя касцёльныя арганізацыі патрабуюць дапамогі, каб вярнуцца да ранейшага ўзроўню.

Многія разважанні заснавальніка, выказаныя больш за 150 гадоў таму, у далёкім адсюль Вечным горадзе, таксама актуальныя і для нас, жыхароў Мінска, у сітуацыі мінулых дзесяцігоддзяў і абставінах, якія існуюць у сучасным грамадстве. Таму прыбыццё айцоў палатынаў у наш горад і іх праца з Божым народам сапраўды своечасовая, чаканая многімі вернікамі і людзьмі добрай волі. Спадзяёмся, што іх праца прынясе добры плён, і просім аб гэтым Бога.    

Зразумелым і годным для наследавання вернікамі з’яўляецца фундамент, на якім заснавана духоўнасць палатынаў — падпарадкаванасць дзеянням Духа Святога, адчуванне бясконцай Божай любові і міласэрнасці, глыбокае разуменне таямніцы Езуса Хрыста як Апостала Спрадвечнага Айца, яснае пазнанне ў святле Духа Святога, які ёсць і які павінен быць Касцёл, прыняцце апекі Беззаганнай Марыі, Каралевы Апосталаў, імкненне ў апостальскай працы захоўваць дух любові і руплівасці, актыўнасць у духу наследавання Хрыста ў апостальстве Касцёла і дзеля яго ўзрастання і абсалютная падпарадкаванасць Касцёлу.

Паразважаем аб некаторых элементах палатынскай духоўнасці. Блізкім для кожнага верніка з’яўляецца разуменне Бога як Любові і Міласэрнасці. Такі стан дапамагае кожнаму верніку лепш здзяйсняць апостальскае служэнне. Яшчэ адзін важны элемент — наследаванне Езуса Хрыста так, як аб гэтым пісаў заснавальнік супольнасці: «Наш Пан Езус Хрыстус ёсць Апосталам Бога Спрадвечнага, таму што ад Яго прыняў наказ, каб вярнуць хвалу зняважанай Велічы Ягонай і адкупіць чалавечы род, які праз грэх Адама ператварыў сябе ў масу на страты». Таксама заснавальнік супольнасці вучыў, што місія Езуса Апостала вызначаецца жыццём дзеля хвалы Бога Айца, перамогай над грахом і адкупленнем чалавечага роду.

Паводле заснавальніка палатынскай супольнасці, асноўным з’яўляецца наследаванне Хрыста, у якім за фундамент паслядоўнікі прымаюць Яго жыццё аж да ахвяры на крыжы і маюць надзею, што, паўстаўшы з мёртвых, разам з Ім дасягнуць найвышэйшай дасканаласці.

Мы штодзённа сустракаем святароў з палатынскай супольнасці ў гэтым касцёле, а таксама ў іншых месцах горада, дзе яны нясуць служэнне. Няхай духоўнасць гэтай супольнасці дапаможа нам на асабістым шляху да святасці і ў апостальскім імкненні да пашырэння Божага Валадарства ў сэрцах нашых блізкіх, родных і ўсіх вернікаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 1671 1672 1673 1674 1675 1676 1677 1678 1679 1680 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1673 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.