«Езус зноў пачаў навучаць каля мора. І сабраўся да Яго вялікі натоўп
людзей, так што Ён увайшоў у човен і сядзеў у ім, на моры, а ўвесь
народ быў на беразе каля мора. Ён навучаў іх многаму ў прыпавесцях і
казаў ім у сваім вучэнні: Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі сеяў, сталася так,
што адно зерне ўпала ўскрай дарогі, і прыляцелі птушкі, і падзяўблі
яго. Іншае ўпала на камяністую глебу, дзе было мала зямлі, і адразу
прарасло, бо зямля была неглыбокая. А калі ўзышло сонца, завяла, бо не
мела карэння, і засохла. Іншае ўпала паміж цёрну, і вырас цёрн, і
заглушыў яго, так што не дало плоду. Іншае ўпала на добрую глебу і дало
плён, які ўзышоў і вырас. І прынесла плён адно ў трыццаць, другое ў
шэсцьдзесят, а іншае — ў сто разоў большы».