Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ва ўспамін св. Агнешкі Пантыфік благаславіў ягнят
22.01.2010 13:09

Па традыцыі, у дзень успаміну святой Агнешкі, панны і мучаніцы, 21 студзеня 2010 г., у капэле Урбана VIII у Апостальскім палацы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI благаславіў некалькі ягнят, з воўны якіх пасля будуць сатканы паліі.

 
«Залежныя» ад Бога — 2. Кляштар
21.01.2010 14:10

Манаства — гэта не ўцёк, але пераскок асобы ад формы жыцця ў грэшным свеце да нейкай (наколькі гэта магчыма ў зямным вымярэнні) формы вяртання чалавека да Бога. Таму законнік не ўцякае, але змяняе стыль жыцця з гарызантальнай шкалы (зямля — зямля) на вертыкальную (зямля — неба). Але гэта яшчэ далёка да ідэалу (неба — неба). Таму Бог не задумаў Адама як манаха. Манаства — гэта радыкальная спроба чалавека вярнуцца да Бога тут і цяпер. І праўда ў тым, што гэтая спроба не была б магчымай ці ўдалай без цеснага кантакту асобы чалавека з Асобамі Бога.

 
Што трэба страціць, каб жыць?
21.01.2010 14:10

Ёсць у нас такія грахі, якія мала нам баляць, але моцна баляць Пану Богу; і ёсць у нас такія грахі, якія нам моцна баляць, але зусім не баляць Пану Богу. Пану Богу баліць кожны грэх, але сапраўдны грэх. Зразумець гэты боль можа той, хто ведае, што такое каханне. Яму балюча глядзець на любімую душу, якая ідзе на пагібель...

 
Субота — чацвёрты звычайны тыдзень

«Сабраліся Апосталы да Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. І Ён сказаў ім: Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце. Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што нават не было ім калі паесці. І адплылі яны ў пустыннае месца на чаўне адны. І ўбачылі, што яны адплылі, і шмат хто даведаўся; і пешкі збегліся туды з усіх гарадоў, і апярэдзілі іх. Выйшаўшы, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра...».

 
Пятніца — чацвёрты звычайны тыдзень

«Кароль Ірад пачуў пра Езуса, бо імя Ягонае стала вядомым, і сказаў: Гэта Ян Хрысціцель уваскрос з мёртвых, і таму цуды творацца ім. Іншыя казалі: Гэта Ілля. А яшчэ іншыя казалі: Гэта прарок, або як адзін з прарокаў. Калі Ірад пачуў гэта, ён сказаў: Гэта Ян, якому я адсек галаву, уваскрос».

 
Чацвер — чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. І сказаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх. І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне...».

 
Серада — чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім».

 
Аўторак — чацвёрты звычайны тыдзень

«Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, упаў да Ягоных  ног і моцна прасіў, кажучы: Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім...».

 
Панядзелак — чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус і Яго вучні прыбылі на другі бок мора ў краіну гадарэнаў. А калі Ён выйшаў з чаўна, Яму насустрач адразу выйшаў чалавек з могілак, апанаваны нячыстым духам. (...) Калі ж ён здалёк убачыў Езуса, падбег і пакланіўся Яму, і закрычаў моцным голасам, кажучы: Што Табе да мяне, Езу, сыне Бога Найвышэйшага? Богам заклінаю Цябе, не мучай мяне. Бо Езус сказаў яму: Выйдзі з чалавека, нячысты дух. І спытаўся ў яго: Як тваё імя? Той адказаў: Маё імя легіён, бо нас шмат. І моцна прасіў Яго, каб не выганяў іх з гэтай ваколіцы».

 
У лютым Святы Айцец сустрэнецца з біскупамі Ірландыі
20.01.2010 18:13

15 і 16 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі. Тэмай сустрэчы стане сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў сувязі са злоўжываннямі духоўных асобаў у гэтай краіне.

 
<< Першая < Папярэдняя 1671 1672 1673 1674 1675 1676 1677 1678 1679 1680 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1677 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.