Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гатова другая частка кнігі Бэнэдыкта XVI аб Езусе з Назарэта
20.01.2010 12:20

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI завяршыў другую частку кнігі аб Езусе з Назарэта. Аб гэтым паінфармаваў штотыднёвік Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» аўтар працы «Рабін размаўляе з Езусам» рабін Якаб Неўснер, якому Пантыфік удзяліў аўдыенцыю 18 студзеня 2010 г.

 
Манаства: уцёкі ад рэчаіснасці?
20.01.2010 12:10

Манаскае жыццё становіцца лагічным і зразумелым, калі на яго паглядзець з пункту гледжання хрысціянства. Калі прызнаць факт існавання Бога (з усімі вынікаючымі следствамі), які кліча вызначаных людзей да асаблівай формы дзейнасці, то ў Яго намерах неабходна шукаць прычыну з’яўлення манаства.

 
Хто ў Беларусі павінен выступіць у абарону беларускай мовы?
19.01.2010 09:00
Беларуская мова канае на сваёй уласнай тэрыторыі. Пытанні, хто вінаваты ў гэтым, трэба адсунуць у бок. Трэба адмовіцца таксама ад недарэчных спрэчак наконт таго, якое ведамства і калі павінна займацца гэтай праблемай. Бо адказ тут відавочны: кожны чалавек добрай волі павінен гэтым займацца.
 
ІIІ Звычайная нядзеля, Год С

«Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім...».

 
Святы Айцец наведаў рымскую сінагогу
18.01.2010 13:59

17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў галоўную сінагогу Рыма. Падчас візіту Папа заклікаў хрысціян і юдэяў да супольнага сведчання аб першасным значэнні Бога для сённяшняга свету. Візіт Святога Айца ў рымскую сінагогу стаў першым за час яго Пантыфікату.

 
Бэнэдыкт XVI стаў ганаровым грамадзянінам баварскага Фрайзінга
18.01.2010 13:32

16 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI быў удастоены звання ганаровага грамадзяніна старэйшага баварскага горада Фрайзінг (Германія), з якім напрацягу шматлікіх гадоў было цесна звязана жыццё Ёзафа Ратцынгера.

 
Бэнэдыкт XVI: у час вайны Апостальская Сталіца абараняла яўрэяў утоенымі і незаўважнымі спосабамі
18.01.2010 11:57

17 студзеня 2010 г., падчас наведвання галоўнай сінагогі Рыма, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI аспрэчыў абвінавачванні ў тым, што Апостальская Сталіца не процідзейнічала знішчэнню яўрэяў у гады ІІ Сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў, што ў гэты час Ватыкан дапамагаў яўрэям, здзяйсняючы садзейнічанне «ўтоенымі і незаўважнымі спосабамі».

 
ІIІ Звычайная нядзеля, Год B

«Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім».

 
ІІІ Звычайная нядзеля, Год А

«Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталія. Так збылося сказанае прарокам Ісаям, які кажа: Зямля Забулонава і зямля Нэфталіева, на шляху марскім, за Ярданам, Галілея язычнікаў, народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае, над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло».

 
Бэнэдыкт XVI: клопат аб еднасці хрысціян і праблемы біяэтыкі — цэнтральныя пытанні, што cтаяць перад Кангрэгацыяй Веравучэння
15.01.2010 17:17

15 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю ўдзельнікам пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі Веравучэння. Падчас сустрэчы Папа адзначыў, што у цэнтры задач гэтага ведамства павінны быць клопат аб хрысціянскай еднасці і адказ на выклікі біяэтыкі. Таксама Пантыфік заклікаў да прыняцця лефеўрыстаў у паўнату камуніі Касцёла і падкрэсліў, што рашэнне аб стварэнні персанальных ардынарыятаў для былых англіканаў не ідзе ў супярэчнасці з экуменізмам.

 
<< Першая < Папярэдняя 1671 1672 1673 1674 1675 1676 1677 1678 1679 1680 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1679 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.