Святая Імша ў нядзелю і святы - 9.00, 11.00, 17.00
Святая Імша ў будні - 18.00 (летам – 19.00)
Набажэнствы ў іншых месцах:
Целяханы: парафія Узвышэння Святога Крыжа: нядз. - 13.00
Адпуст: Лагішын: 9 мая – гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, 29 чэрвеня – святых Пятра і Паўла, 22 жніўня – Маці Божай Каралевы; Целяханы: 14 верасня – урачыстасць Узвышэння Святога Крыжа
Асавая — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота globus.tut.by
Адрас: в. Асавая вул. Усходняя, 8 Асаўцы 225516 Столінскі р-н Брэсцкая вобл.
тэл: +375 165 54 72 60
а З гісторыі парафіі
Вёска Асавая — невялікая вёсачка Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У Асавой з моманту яе заснавання (1503 г.) пражывала шмат католікаў.
У 1648 г. намаганнямі сям’і Карповічаў і іншай асаўской шляхты быў пабудаваны першы драўляны касцёл з ліственніцы. Гэты касцёл быў філіяльным, над якім апекаваліся манахі-францысканцы з Пінска. Асавая з пабудовай касцёла зрабілася адным з культурных асяродкаў Палесся.
У час паўстання 1863 г. многія жыхары Асавой далучыліся да паўстанцаў Пасля яго падаўлення на ўдзльнікаў гэтага паўстання і каталіцкі касцёл пачаліся ганенні. Касцёл у Асавой хацелі зачыніць і перарабіць у царкву, але мясцовы люд не дазволіў зрабіць гэтае царскім чыноўнікам. У к. ХІХ ст. у касцёле было тры разныя драўляныя алтары (галоўны і два бакавыя), многа абразоў і скульптур, арган. Найбольш шанаваным сярод мясцовага насельніцтва быў абаз Маці Божай Асаўской.
У 30 –я гг. ХХ ст. парафія ў Асавой налічвала 500 вернікаў. Пасля прыходу савецкай улады ў 1944 г. многія святары вымушаны былі выехаць у Польшчу. Касцёл быў зачынены, але вернікі самі час ад часу збіраліся ў касцёле на супольную малітву. Апошнім святаром, які прыязджаў у Асавую, быў кс. Казімір Свёнтэк. Але адпраўляць Св. Імшу даводзілася ўжо патаемна ў адной з вясковых хат, бо ключы ад касцёла былі ў кіраўніка калгаса.
У 1968 г. праўленне мясцовага калгаса вырашыла разабраць будынак касцёла на гаспадарчыя патрэбы. І ў кастрычніку 1968 г. касцёл быў па-варварску разабраны. Усё ўбранства касцёла было вывезенае на сметнік да суседняй вёскі Відзібор, дзе было спалена, а часткова разабрана мясцовымі жыхарамі па хатах. Арган, які быў у касцёле, скінулі з хораў і разламалі. З разабранага касцёла у в. Асаўцы быў пабудаваны нязграбны будынак праўлення калгаса. Аднак рукі вандалаў, што разбіралі касцёл, не кранулі драўлянай званіцы, якая стаяла каля касцёла.
У 1990-ыя гг. Па нядзелях людзі пачалі збірацца ў ацалелай і адноўленай званіцы, якая была перароблена ў капліцу, на супольную малітву. Калі было магчыма, то слухалі святую Імшу на польскім радыё. Пазней ў вёску стаў прыязджаць ксёндз з Пінска. Калі было цёпла, імшу служылі каля капліцы на могілках, а зімой набажэнствы адбываліся ў хаце Станіслава і Анелі Збарашэўскіх. Праз некаторы час было вырашана пабудаваць новы касцёл у Асавой. Будаўніцтва пачалося ў 1993 г. пад кіраўніцтвам кс. Тадэвуша Шэшко. У 1995 г. быў асвечаны фундамент і ўзведзеныя сцены новага касцёла.
У ліпені 1999 г. адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кардыналам Казімірам Свёнтэкам.
12 і 13 ліпеня 2009 г. парафія разам з кс. біскупам Казімірам Вялікасельцам, святарамі і гасцямі з Польшчы і Амерыкі ўрачыста адзначыла 10-ю гадавіну асвячэння касцёла.
Іванава (Палескае) — парафія Узвышэння Святога Крыжа
Фота А. Дыбоўскага
Адрас: Брэсцкая вобл. г. Іванава (Палескае) 225800 вул. 50-годдзя Кастрычніка, 2
Тэлефон: +375 29 182 30 32
Электронны адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Старонка ў інтэрнэце: Facebook: Sanktuarium św. Andrzeja Boboli w Janowie Poleskim na Białorusi
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю і святы - 10.00
Святая Імша ў будні - 18.00
Набажэнствы ў іншых месцах:
в. Бездзеж: парафія Святой Тройцы: нядз. і святы – 12.00
Адпуст: Іванава - св. Андрэя Баболі - 16 мая, Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня
Драгічын — парафія Маці Божай Каралевы
Адрас: вул. Леніна, 88 г. Драгічын 225830 Драгічынскі р-н Брэсцкая вобл.
Тэлефон: +375 29 182 30 32
Электронны адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю і святы - 14.00
Адпуст: 26 жніўня - Маці Божай Каралевы
Бездзеж — парафія Найсвяцейшай Тройцы
Фота globus.tut.by
Адрас: в. Бездзеж 225848 Драгічынскі р-н Брэсцкая вобл.