Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Данюшава — парафія Найсвяцейшай Тройцы
|
| Фота grodnensis.by |
Адрас: в. Данюшава Смаргонскі р-н Гродзенская вобл.
Тэл.: (8-01592) 9-11-74
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.30
Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ЫЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1627 г., цяперашні касцёл пабудаваны і асвечаны ў 1901 г. ф
ДУБАТОЎКА — капліца Маці Божай Чэнстахоўскай, пабудавана і асвечана ў 1927 г. |
Зэльва — парафія Найсвяцейшай Тройцы
|
 | Фота grodnensis.by | Адрас: вул. 50-годдзя ВЛКСМ, 16 г.п. Зэльва Гродзенская вобл. 231940
Тэл.: (8-01564) 2-30-41 sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.00, 18.00
- Св. Імша ў будні — 18.00
Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы sЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1407 г., сённяшні касцёл пабудаваны i асвечаны ў 1913 г., зачынены ў 50-х гг. i прыстасаваны пад краму, вернуты ў 1989 г. |
Слонім — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
|
| Фота grodnensis.by | Адрас: вул. Першамайская, 11 г. Слонім Гродзенская вобл. 231800
Тэл.: (8-01562) 2-59-59 ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.00, 17.00
- Св. Імша ў будні — 17.00
Адпуст: 8 снежня ыЗ гісторыі парафіі
Касцёл Рэктаральны пабудаваны ў 1645 - 1696, кансэкраваны 22.01.1696 г. |
Слонім — парафія Св. апостала Андрэя
|
 | Фота grodnensis.by | Адрас: пл. Л. Сапегі г. Слонім Гродзенская вобл. 231800
Тэл.: (8-01562) 2-11-27 вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.00, 19.00
- Св. Імша ў будні — 9.00, 19.00
Адпуст: 30 лістапада aЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1490 г., сённяшні касцёл пабудаваны i кансэкраваны ў 1775 г., зачынены пасля II сусветнай вайны, прыстасаваны пад краму, адбудаваны ў 1990 г., рeкансэкраваны ў 1993 г. |
Паведамленне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
|
14.07.2009 14:51 |
У ліпені 2008 г. у Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі, у якой прынялі ўдзел звыш дзвюх тысяч маладых людзей з усёй Беларусі. Сустрэча атрымала станоўчыя водгукі, а многія ўдзельнікі выказваліся аб жаданні прыехаць сюды на наступны год.
У гэтым годзе ізноў запрашаем моладзь у Івянец, дзе 25–26 ліпеня адбудзецца МАЛІТОЎНАЯ СУСТРЭЧА МОЛАДЗІ (МСМ) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаем таксама моладзь з іншых дыяцэзій нашай краіны.
Сустрэча беларускай каталіцкай моладзі заснавана на праслаўленні Бога праз малітву і спевы. У праграме прадугледжаны час на Эўхарыстыю, катэхезу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, сведчаннні, а таксама канцэрты гуртоў «Arka Noego» і «2Тм2–3» («Tymoteusz»). Удзельнікі сустрэчы будуць прымаць удзел у перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквіяў благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі. Тэмай сустрэчы стануць сакрамэнты хросту і канфірмацыі. Падчас сустрэчы адбудзецца таксама індывідуальнае аднаўленне сакрамэнту хросту і магчымасць атрымаць сакрамэнт канфірмацыі (для папярэдне падрыхтаваных ў сваіх парафіях кандыдатаў).
- Сустрэча распачынаецца 25 ліпеня (субота) у 10.00
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца 24 ліпеня (пятніца) у 15.00. Для тых, хто прыедзе 24 ліпеня, прадугледжана вячэрнія праграма ад 18.00.
- Начлег удзельнікаў будзе арганізаваны ў палатачным гарадку на тэрыторыі касцёла. Просім па магчымасці ўзяць з сабой уласныя палаткі і спальныя мяшкі
- Пасілак забяспечваюць арганізатары сустрэчы
- Для ўдзелу ў сакрамэнце хросту ці канфірмацыі неабходна пасведчанне ад пробашча
Заахвочваю маладых людзей да актыўнага ўдзелу ў сустрэчы і прашу душпастыраў аказаць моладзі неабходную дапамогу ў арганізацыі даезду і прабывання ў Івянцы.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі |
Сялявічы — парафія Св. Барбары
|
| Фота grodnensis.by |
Адрас: в. Сялявічы 231806 Слонімскі р-н Гродзенская вобл.
Тэл.: (8-015264) 4-52-41 вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 15.00 (зімой), 16.00 (летам)
Адпуст: 4 снежня вЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1877 г., сучасны касцёл пабудаваны ў 1877 г., зачынены ў 1950 г., вернуты ў 1988 г., адбудаваны ў 1989 г., асвечаны 01.05.1989 г. ф
ПЛАЎСКІЯ — капліца Божай Міласэрнасці, пабудавана ў 1995 г., асвечана 08.12.1995 г.
Св. Імша ў нядзелю і святы — 17.00 (у летні час), 13.15 (на працягу года) |
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1741 1742 1743 1744 1745 1746 1747 1748 1749 1750 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 1745 з 1895 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
|
|