4 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Любліне біскуп Юзаф Врубель SCJ удзяліў дыяканскае пасвячэнне брату Канстанціну Гушчу МІС з Наваполацка. Падчас урачыстай Эўхарыстыі іерарх удзяліў таксама прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Пятру Шыперскаму МІС з Польшчы.
«Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас» (Ян 20, 21)
Пасля ўкрыжавання Езуса вучні Ягоныя, перапалоханыя і разгубленыя, на некалькі дзён закрыліся ў доме. Раней, калі Ён абвяшчаў, што Бог — наш Айцец і пяшчота і любіць кожнага, яны хадзілі за Iм па дарогах Палестыны.
Барацьба з кліматычнымі зменамі і клопат аб годным прыняцці бежанцаў — вось асноўныя тэмы, якія былі закранутыя падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і папы Францішка.
4 чэрвеня пасля працяглай хваробы на 85-м годзе жыцця ў Вільнюсе адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч. Ён нарадзіўся ў сям’і графа Тышкевіча пад Вільнюсам.
З 2 па 4 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат. Духоўныя практыкаванні на пачатак летніх канікул, у якіх прымалі ўдзел 30 дзяўчат рознага ўзросту, праводзіў пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла і настаўніца па рэлігіі вілейскай парафіі Анна Аўсейчык.
Марк Цукерберг падчас публічнага выступлення падкрэсліў, якую ролю выконвае ў яго жыцці малітва. Выступленне аднаго з заснавальнікаў Facebook адбылося ў Гарвардскім універсітэце і было скіравана да студэнтаў.
3-5 чэрвеня ў Дубліне прайшла міжнародная канферэнцыя з нагоды сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў сталіцы Ірландыі ў 2018 годзе. У склад удзельнікаў канферэнцыі ўвайшло 130 чалавек — дэлегацыі з 28 краін свету.
3 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшоў ІІ Фестываль марыйнай песні Mater Dei.
1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мінска, Маладзечна, Нясвіжа і Гатава.