Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: «Божая любоў — кветка, а міласэрнасць — плод»
30.07.2016 22:41

Божая любоў не мае межаў, яна існуе спрадвеку. Бог першы палюбіў чалавека. Кожнага чалавека без выключэння Ён любіць невымоўнай любоўю, якая струменіць з самага Сэрца Хрыста.

 
СДМ-2016: як беларусы ў Кракаве евангелізавалі
30.07.2016 19:37

Сусветныя дні моладзі ў Кракаве – гэта не толькі сапраўдны «парад народаў і культур», аб’яднаны верай у Бога, але і сведчанне для тых, хто ў Яго не верыць. Такую магчымасць для евангелізацыі выкарысталі валанцёры з беларускай «Музычнай майстэрні».

 
Папа наведаў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках і паспавядаў удзельнікаў СДМ
30.07.2016 17:40

Чацвёрты дзень свайго прабывання ў Польшчы, 30 ліпеня, Папа Францішак пачаў малітвай каля рэліквій св. Фаўстыны Кавальскай і спавяданнем васьмі ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі. Пантыфік наведаў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках.

 
Папа да польскага духавенства: «Жыць служэннем і адкрытасцю»
30.07.2016 16:56

Пазбягаць прывязанасці да камфорту і двайнога жыцця заклікаў Папа Францішак святароў, кансэкраваных асобаў і семінарыстаў з усёй Польшчы. Для іх Пантыфік 30 ліпеня цэлебраваў Імшу ў санктуарыі св. Яна Паўла ІІ у Кракаве.

 
Пантыфік: Жорсткасць не скончылася на «Аўшвіц»
30.07.2016 16:43

Жудасныя рэчы не скончыліся на Аўшвіц, сказаў Папа Францішак, 29 ліпеня па традыцыі прамовіўшы з «Папскага акна» Палаца біскупаў у Кракаве. У спантанным выступленні Пантыфік нагадаў, што людзі працягваюць пакутаваць у выніку войнаў і голаду, падвяргаюцца катаванням у перапоўненых турмах.

 
Былы вязень канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў» з Віцебшчыны ўручыў зніч Папу Францішку
30.07.2016 16:18

Падчас візіту ў былы канцлагер «Аўшвіц-Біркенаў» 29 ліпеня Папа Францішак пакінуў запалены зніч каля «сцяны смерці» — месца, дзе нацысты расстралялі тысячы вязняў. Гэты сімвал памяці аб загінулых уручыў Святому Айцу былы вязень канцлагера Эўгеніюш Грушчынскі, ураджэнец Віцебшчыны.

 
Папа здзейсніў візіт у «Аўшвіц-Біркенаў»
30.07.2016 16:10

29 ліпеня ў атмасферы маўклівай малітвы адбыўся візіт Папы Францішка ў былы канцэнтрацыйны лагер «Аўшвіц-Біркенаў».

 
«У перасячэнні культур, моў і традыцый на СДМ і праяўляецца паўсюднасць Каталіцкага Касцёла»: беларускія біскупы пра СДМ
30.07.2016 15:32
31-я Сусветныя дні моладзі ў Кракаве паступова ідуць да завяршэння. Суботні дзень у Кракаве нагадвае «перасяленне народаў»: сотні пілігрымаў крочаць у напрамку кампуса «Misericordiae», дзе ўвечары распачнецца моладзевае чуванне з удзелам Папы Францішка.
 
Адным з акцёраў, які сыграў Езуса падчас Крыжовага шляху на СДМ з удзелам Папы Францішка, быў беларус Максім Вайцюль
30.07.2016 05:22
Беларускі танцор Максім Вайцюль выканаў ролю Езуса Хрыста ў першым прыпынку Крыжовага шляху, які з удзелам Папы Францішка і ўдзельнікаў СДМ прайшоў 29 ліпеня ў кракаўскіх Блонях.
 
Катэхеза Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас XXXI Сусветных дзён моладзі
29.07.2016 21:33

Кракаў, 29 ліпеня 2016 г.

Учыні мяне, Пане, прыладай Тваёй міласэрнасці

 
<< Першая < Папярэдняя 321 322 323 324 325 326 327 328 329 330 Наступная > Апошняя >>

Старонка 326 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.