«У Кракаве маладыя французы могуць свабодна і з радасцю выяўляць сваю веру, не баючыся, што на іх будуць глядзець як на псіхічна хворых ці як на пагрозу для атачэння», — прызнае старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Францыі кардынал Жорж Панцье.
27 ліпеня адбылася Імша для ўдзельнікаў СДМ з Беларусі ў парафіі Св. Максімільяна Кольбэ ў Кракаве. Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які пільна ўглядаўся ў моладзь, якая прысутнічала ў святыні, налічыў больш за 750 маладых людзей.
Папа Францішак распачаў апостальскае падарожжа ў Польшчу, якая ў гэтыя дні прымае ўдзельнікаў XXXI Сусветных дзён моладзі. Сярод тых, хто вітае Папу — тысячы беларусаў.
Венесуэла, Аўстралія, Чэхія, Іспанія, Беларусь, Палесціна – Кракаў па-сапраўднаму стракаціць нацыянальнымі сцягамі шматлікіх краін свету, з якіх на Сусветныя дні моладзі прыехалі пілігрымы.
Кракаў жыве Сусветнымі днямі моладзі. У гэтыя дні горад літаральна напоўнены моладдзю, якая прыехала сюды са 190 краін свету.
«Тое, што адбылося ў Францыі, раней было і ў іншых краінах, і дагэтуль мы бачым, як хрысціяне аддаюць жыцці за сваю веру», — адзначыў Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Францыі мансеньёр Аліўе Рыбадо Дзюма.
Цяжкасці і цярпенні, якія мы сустракаем у сваім жыцці, хоць непажаданыя, але патрэбныя для таго, каб мы былі гатовы замяніць засекі з матэрыяльнымі дабротамі на засекі з духоўным багаццем, якое таксама збіраем на працягу свайго жыцця.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд патэлефанаваў Святому Айцу Францішку, каб перадаць смутак французскага народа ў сувязі з забойствам святара Жака Амеля, здзейсненым тэрарыстамі 26 ліпеня падчас літургіі ў касцёле Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ дыяцэзіі Руана.
24 ліпеня ў парафіі Св. Ганны ў в. Крыўчыцы (Пінская дыяцэзія) адбылася адпустовая ўрачыстасць. Яе ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Джані Крэа — імя ватыканскага супрацоўніка, якое не згадваецца ў навінах аб дзейнасці Святога Пасаду. Тым не менш, яго праца вельмі важная і адказная.