Якое адзенне больш падыйдзе для пілігрымкі: красоўкі ці басаножкі? Спадніца ці джынсы? Капялюш або бандана? Пра свой «дрэс-код» журналісту Catholic.by распавядаюць хлопцы і дзяўчаты ХXVI пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў.
Песні і смех, гульні і загадкі, малітвы і шляхетнае змаганне — усё гэта ўбачылі карэспандэнты Catholic.by, якія прыехалі ў лагер каталіцкіх скаўтаў на возеры Свір.
З 2016 году беларускія дзяржаўныя ўлады плануюць праводзіць Дзень вышыванкі 2 ліпеня — якраз у свята Маці Божай Будслаўскай. А роўна год таму наш сайт апублікаваў артыкул пад загалоўкам «Свята ў Будславе стала таксама святам беларускай вышыванкі».
28 чэрвеня ў Вішнёўцы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для пілігрымаў, якія напярэдадні выйшлі з мінскага архікатэдральнага касцёла, скіроўваючыся ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Вучымся ў вялікага святога смела і карэктна абараняць сваё веру, ідэалы, меркаванне.
26 чэрвеня ў парафіі Святога Юды Тадэвуша ў Вішневе Смаргонскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі адбылася парафіяльная ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Гэты парафіяльны адпуст заўсёды пераносіцца на нядзелю, каб як мага больш людзей (у тым ліку з-за мяжы, пераважна з Літвы) магло прыняць у ім удзел.
На ўрачыстасцях у Будславе будзе магчымасць набыць першае выданне новага дыска каталіцкага гурта «Laudans« – «Адзінства», афіцыйная прэзентацыя якога запланавана на верасень. У дыск увайшлі найлепшыя песні з рэпертуару гурта за апошні час, выкананыя ў новай апрацоўцы.
27 чэрвеня з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску выйшла 26-я пешая пілігрымка ў Будслаў, у якой удзельнічаюць больш за 230 чалавек. У дарозе пілігрымы правядуць пяць дзён і пройдуць шлях у 118 км.
26 чэрвеня ў самалёце па дарозе з Ерэвана ў Рым Папа Францішак пагутарыў з журналістамі.
Перад выйсцем пілігрымкі Мінск-Будслаў пілігрымы распавялі пра тое, што яны трымаюць у сваіх заплечніках, каб паспяхова дайсці да мэты.