«Няхай шчырая і трывалая вера св. Пятра, вялікае і ўсеабдымнае сэрца св. Паўла дапамогуць нам быць радаснымі хрысціянамі, адданымі Евангеллю і адкрытымі на сустрэчу з усімі», — пажадаў Папа перад малітвай «Анёл Панскі» 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла.
28 чэрвеня Папа Францішак прыняў дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым на ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.
Урачыстая цырымонія з нагоды 65-годдзя прэзбітэрскага пасвячэння Бэнэдыкта XVI адбылася 28 чэрвеня ў Клеменційскай зале Апостальскага палаца ў Ватыкане.
Не было лёгка прапаведваць у часы Езуса, не лёгка гэта і зараз. Але важна не губляць адвагі, бо на гэтай дарозе мы не адны.
29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, ранішнюю святую Імшу ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, дзе сабраліся ўдзельнікі адразу трох пілігрымак, узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для Магілёўшчыны Аляксандр Яшэўскі SDB.
На сёлетніх урачыстасцях у Будславе будуць прадстаўлены розныя каталіцкія супольнасці, рухі, арганізацыі. Намёт дабрачыннага каталіцкага таварыства «Сaritas» будзе працаваць пад дэвізам «Смак дабрыні». Гэта значыць, што ў намёце можна будзе не толькі даведацца, што добрага «Сaritas» зрабіў за гэты час, але і адчуць на смак, як соладка рабіць дабро.
29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла, ад касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску вырушыла традыцыйная роварная пілігрымка ў Будслаў. Перад выездам у касцёле адбылася адмысловая святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага