Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 1 ліпеня правёў сустрэчу з папскім пасланнікам на ўрачыстасці ў Будславе кардыналам Крыстафам Шонбарнам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя накірункі супрацоўніцтва Беларусі і Рыма-Каталіцкага Касцёла.
Першыя пілігрымы ўвайшлі ў Будслаў. У гэтым годзе самай першай пілігрымкай, якую прывітаў а. Віктар Бурлака OFM, кусташ Нацыянальнага санктуарыя, стала пілігрымка з Ракава.
Міласэрнасці хачу, а не ахвяры
30 чэрвеня вечарам у міжнародным аэрапорце «Мінск-2» прызямліўся самалёт, на борце якога быў арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн OP. Іерарх прызначаны папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня.
«Мы суправаджаем Цябе, дастойны наш брат, у Тваёй місіі выканання гэтага задання. Урэшце з радасцю ўдзяляем Табе Нашае Апостальскае благаслаўленне, знак нашай добразычлівасці да Цябе і нябеснага дару; перадай жа яго ўсім удзельнікам цэлебрацыі», — гаворыцца ў лісце.
Нашаму дастойнаму братукардыналу Крыстафу Шонбарнуарцыбіскупу Мітрапаліту Венскаму
У чарговы раз на сёлетніх урачыстасцях у Будславе браты капуцыны з адкрытым сэрцам чакаюць кожнага, каб пачаставаць кавай, падзяліцца Божым словам ці проста паразмаўляць. Іх знакамітая палатка «У капуцына» будзе размешчана насупраць базылікі (крыху правей) на тэрыторыі парка.
XXI пешая пілігрымка крочыць у Будслаў з парафіі Св. апостала Андрэя ў Нарачы. У трохдзённым духоўным падарожжы да Маці Божай прымаюць удзел 182 чалавекі.
Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн падчас урачыстасцяў у Будславе перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча.