Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў літургію ў інтэнцыі ахвяраў чарнобыльскай катастрофы
26.04.2017 12:04

26 красавіка ў пінскай катэдральнай базыліцы адбылася св. Імша ў сувязі з чарговай гадавінай трагічнай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Літургію ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Еўрапейская канферэнцыя на тэму касмічнага смецця: 750 тысяч небяспечных аб’ектаў на арбіце
26.04.2017 12:01

У нямецкім горадзе Дармштаце прайшла VII Еўрапейская канферэнцыя па праблемах касмічнага смецця. На сустрэчы ў аператыўным цэнтры Еўрапейскага касмічнага агенцтва вучоныя, інжынеры, палітыкі абмяркоўвалі сур’ёзныя праблемы, звязаныя з колькасцю арбітральнага смецця.

 
Святы Пасад нагадаў у ААН пра правы карэнных народаў
26.04.2017 11:16

Прадстаўнік Святога Пасаду прыняў удзел у дыскусіі, якая прайшла 24 красавіка ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, прымеркаванай да дзясятай гадавіны Дэкларацыі аб правах карэнных народаў.

 
«Фэст Божай Міласэрнасці 2017» прайшоў у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску
26.04.2017 10:51

У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (Лошыца) адбылася ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Фэст у свята Божай Міласэрнасці ў парафіі прайшоў у трэці раз.

 
Збаўца, знойдзены на гарышчы, або духоўныя скарбы музея Януша Паруліса ў Гродне
26.04.2017 09:31

Прыватны музей Януша Паруліса, які з’яўляецца скарбніцай культурнай, гістарычнай і духоўнай спадчыны Гродна і размяшчаецца ў невялічкім доміку, налічвае каля ста тысяч экспанатаў, палова з якіх прадметы рэлігійнага характару. Некаторыя былі знойдзены на сметніку, іншыя — на вышках закінутага дома, пэўныя — атрымаў у падарунак, шматлікія рэчы перайшлі ад продкаў.

 
Ян 3, 16-21
26.04.2017 03:00

«Паслаў Бог Сына, каб свет быў збаўлены праз Яго».

 
26 красавіка — ІІ Велікодны тыдзень, Год А
26.04.2017 03:00
1 чыт. Дз 5, 17-26; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Ян 3, 16-21
.
 
Падчас Велікоднага арганнага канцэрта ў Навагрудку ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка
25.04.2017 17:53

22 красавіка ў навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла прайшоў Велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На пачатку канцэрта прысутныя хвілінай ціхай малітвы ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча парафіі ў Гервятах.

 
Гісторыя іх жыцця: Naviband — пра музыку і веру
25.04.2017 17:39

Іх каманда стане першай, якая выступіць на «Еўрабачанні» з песняй па-беларуску. Catholic.by сустрэўся з Арцёмам Лук’яненкам і Ксеніяй Жук напярэдадні Вялікадня, каб спытаць пра іншае — пра веру, стаўленне да рэлігіі і ролю Бога ў іх жыцці.

 
Ватыкан да будыстаў: трэба распаўсюджваць культуру міру
25.04.2017 16:45

Сёння «існуе пільная патрэба распаўсюджваць культуру міру, а не насілля». Такім заклікам распачынаецца пасланне да будыстаў, скіраванае Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу з нагоды свята Весак.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 64 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.