У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску (пл. Незалежнасці, 15) працуе хрысціянскі псіхолаг. Псіхалагічную кансультацыю па сямейных і іншых пытаннях могуць атрымаць усе жадаючыя.
Прыкладна праз 20 гадоў, а значыць да 2035 года, колькасць нованароджаных у мусульманскіх сем’ях перавысіць колькасць нованароджаных у хрысціянскіх сем’ях, хоць хрысціянаў у свеце ўсё яшчэ будзе больш на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Перажываючы сёння, у другую Велікодную нядзелю, свята Божай Міласэрнасці, мы зноў вяртаемся да падзеяў, якія перамянілі свет, да падзеяў, якія нібы стварылі свет нанова. І ў цэнтры гэтых падзей — Хрыстус уваскрослы, які перамог смерць, уваскрос і жыве.
20 красавіка ў Ватыкане стала вядома, што папа Францішак прызначыў Уладыку Бэнэдыкта (Алексійчука), дапаможнага біскупа Львоўскай архіепархіі УГКЦ, Правячым Біскупам Украінскай Грэка-Каталіцкай епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША).
II Велікодная нядзеля — свята Божай міласэрнасці. Урачыстая літургія ённяшняга дня нагадвае нам аб тым, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос і Яго міласэрнасць трывае навекі.
Сведкі марыйных аб’яўленняў, благаслаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая 2017 г. у Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.
Круглы стол на тэму «Рэлігія ў сучаснай беларускай культуры» прайшоў на кафедры філасофіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ў межах падрыхтоўкі да Першага беларускага філасофскага кангрэса, які пройдзе ў Мінску ў кастрычніку 2017 года.
20 красавіка Вярхоўны суд РФ прызнаў эктрэмісцкай дзейнасць «Упраўленчага цэнтра сведкаў Іеговы ў Расіі» і забараніў яго работу. Таксама суд вынес рашэнне канфіскаваць у даход дзяржавы маёмасць арганізацыі.
Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей наведае Егіпет 28-29 красавіка — у тыя дні там будзе знаходзіцца Папа Рымскі Францішак. Абодва лідары прымуць удзел у мірнай канферэнцыі, якая адбудзецца ў ісламскім універсітэце «Аль-Азхар» у Каіры.
«Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, і таксама рыбу».