Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Ва ўніверсітэце Гомеля прайшоў круглы стол на тэму рэлігіі ў беларускай культуры |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
21.04.2017 09:31 |
Круглы стол на тэму «Рэлігія ў сучаснай беларускай культуры» прайшоў на кафедры філасофіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ў межах падрыхтоўкі да Першага беларускага філасофскага кангрэса, які пройдзе ў Мінску ў кастрычніку 2017 года.
Удзельнікамі круглага стала сталі архімандрыт Гомельскага Свята-Мікольскага манастыра а. Сава Мажука і пробашч касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі кс. Славамір Ляскоўскі.
На круглым стале абмяркоўваліся пытанні маральных арыентыраў сучаснага чалавека і роля рэлігіі ў іх фарміраванні, хрысціянскія матывы ў мастацтве, суаднясенне рэлігіі і ідэалогіі.
Выкладчыкі дыскутавалі аб уплыве філасофіі і рэлігіі на фарміраванне светапогляду сучаснага чалавека. Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы, што ва ўмовах глабалізацыі хрысціянства з’яўляецца адным з вызначальных элементаў сучаснай беларускай культуры.
(Ул.інф.)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.