5 красавіка ў доме сясцёр назарэтанак у Гродне з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбылася сустрэча для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Традыцыйную сустрэчу перад святамі арганізавалі манахіні з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Удзел у ёй прынялі больш за 80 чалавек.
Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа адмовіла ў фінансаванні фонда ААН па насельніцтву (UNFPA), таму што ён удзельнічае ў прымусовых абортах, якія практыкуюцца ўладамі камуністычнага Кітая.
«Абрагам, айцец ваш, рады быў убачыць дзень Мой».
Беларускія вернікі могуць далучыцца да велікапосных рэкалекцый у інтэрнэце. Усё, што для гэтага трэба, — камп’ютар з выхадам у інтэрнэт. Разважанні дасяжныя на Youtube-канале Maskacjusz TV кожную раніцу ў 6.30 па беларускім часе.
«Трываць у Любові Хрыста» — на такую тэму прайшлі рэкалекцыі ў Адамавічах для дзяўчат. У кляштар да сясцёр Кармэлітак Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне пры мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, прыбыла амаль трыццаць дзяўчат.
У інтэрв’ю для радыё Notre-Dame кардынал Рабер Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, расказаў пра сітуацыю, у якой знаходзіцца сучасны свет.
4 красавіка Кангрэгацыя Веравучэння скіравала спецыяльнае пасланне да біскупаў, у якім тлумачыцца сітуацыя вакол цэлебрацыі сакрамэнту сужэнства вернікаў, якія чэрпаюць з паслугі святароў з Брацтва св. Пія Х, лефебрыстаў.
У 2010-м каманда Наліча выступіла на Еўрабачанні. Больш пра музыканта практычна ніхто нічога не ведае. А дарма! У Наліча архітэктурная і акадэмічная музычная адукацыя. Ён спявае партыі з «Травіяты», піша для тэатра, а паўгады таму прыняў хрост...
Сандра з Мінска цікавіцца: «Мяне заўсёды непакоіла пытанне пра Каіна і Абэля: чаму Бог на ахвяру аднаго паглядзеў, а на ахвяру іншага не. Неяк несправядліва атрымліваецца. Вядома, Каін пакрыўдзіўся. Дык няўжо Бог несправядлівы?»