Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Адамавічах
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.04.2017 16:17


«Трываць у Любові Хрыста» — на такую тэму прайшлі рэкалекцыі ў Адамавічах для дзяўчат. У кляштар да сясцёр Кармэлітак Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне пры мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі,  прыбыла амаль трыццаць дзяўчат. 

Удзельніцы рэкалекцый разважалі аб прабачэнні: як жыць у згодзе з Богам, у згодзе з самім сабой і з тымі, хто побач, як захаваць сваё сэрца вольным ад цяжару крыўды і злосці. На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельніцы шукалі адказы ў Божым слове, падчас працы ў групах, у хвіліны адарацыі, цішыні і роздуму. 

Падзяліцца сваім вопытам да дзяўчат прыехаў кс. Аляксандр Фядотаў SCJ з супольнасці айцоў сэрцанаў. Штодзённая супольная малітва, удзел у Эўхарыстыі, познія вечаровыя адарацыі пры свечках, шпацыр па ваколіцах — усё спрыяла таму, каб наблізіцца да спазнання і разумення міласэрнай любові Хрыста — крыніцы прабачэння.

Хвайніцкая Ірына (VGr)
Фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.